Литмир - Электронная Библиотека

I ён з чароўнай мядзведжай грацыяй крутануўся на абцасях.

- Антон, дута цёмная! Грышка, Пятрусь! Халера вас там схапіла, ці тто?

З'явіліся Антон, Грытка і Пятрусь, згінаючыся пад цяжарам нейкіх вялізных пакункаў.

- Ну, разявакі-салапякі, кладзіце ўсё да ног гаспадыні. Разгортвай! Э-э, пэцкаль, у цябе тто, рукі са... спіны растуць. Трымяй, донька.

Перад Яноўскай ляжаў на падлозе вялізны пушысты

кілім.

- Трымай, доня. Дзедаўскі яшчэ, але зусім неўжываны. Пакладзет у спальні. У цябе там дзьме, а ногі ва ўсіх Яноўскіх былі нямоцныя. Будзе табе цёпла. Дарэмна ты ўсе ж, Надзейка, да мяне не пераехала два гады таму. Умаляў яе - не згадзілася. Ну, добра, зараз позна ўжо, вялікая стала. I мне лягчэй будзе, хай яго да д'ябла, гэтае апякунства.

- Прабачце, дзядзечка, - ціха сказала Яноўская, кранутая ўвагай апекуна. - Вы ведаеце, я хацела быць тут, дзе бацька... бацька.

- Ну-ну-ну, - няўмела сказаў Дубатоўк. - Пакінь. Я і сам да цябе амаль не ездзіў, ведаў, тто будзеш хвалявацца. Сябры мы былі з Раманам. Нічога, донька, мы, вядома, людзі зямныя, хварэем на абжорства, п'яныя, але ж Бог павінен разбіряцца ў дутах. А калі ён разбіраецца, дык Раман хоць мінаў часцей царкву, а не карчму, даўно ўжо на небе анёлаў слухае ды глядзіць у вочы сваёй небарацы жонцы, а маёй стрыечнай сястры. Бог - ён таксама не дурань. Галоўнае - сумленне, а дзірка ў роце, куды чарка просщца, апошняя справа. I глядзяць яны з неба на цябе, і не шкадуе мяці, тто смерцю свяёй дала табе жыццё: бач, якяя ты каралеўна стала. Хутка і замуж, з рук апекуна на ласкавыя ды моцныя рукі мужа. Думает?

- Раней не думала, цяпер не ведаю, - раптам сказала пані Яноўская.

- Ну-ну, - пасур'ёзнеў Дубатоўк. - Але... абы чалавек добры. Не спяшайся вельмі. А зараз трымай ятчэ. Вось тут стары наш убор, сапраўдны, не якая-небудзь падробка. Пасля пойдзеш пераапранется перад танцямі. Няма чаго гэту сучасную свірапяцшу насіць.

- Ён наўрад ці падыдзе, сапсуе выгляд, - лісліва пад'ехала нейкая дробная шляхцянка.

- А ты маўчы, каханая. Я ведаю, што раблю, - буркнуў Дубатоўк. - Ну, Надзейка, і нарэшце вось яшчэ апошняе. Доўга я думаў, ці падаравадь гэта, але карыстадца чужым дабром не прывык. Гэта тваё, а сярод гэтых тваіх партрэтаў няма аднаго. Не павінен шэраг продкаў перарывадца. Ты сама ведае ш, бо ты старажытнейшага амаль ва ўсёй губерні роду.

На падлозе, вызвалены ад лёгкай белай ткані, стаяў вельмі стары партрэт такой незвычайнай, відаць, італьянскай работы, якой амаль не знойдзеш у беларускай іканаграфіі пачатку KVH стагоддзя. Не было пляскатай сцяны за спіною, не вісеў на ёй герб. Было акно, адчыненае на вячэрнія балоты, быў змрочны дзень над імі, і быў мужчына, які сядзеў спіною да ўсяго гэтага. Няпэўнае блакітна-шэрае святло лілося на яго хударлявы твар, на моцна сплеценыя пальцы рук, на чорную з золатам вопратку.

І твар гэтага мужчыны быў жывейшы, ніж у жывога, і такі дзіўны, жорсткі і змрочны, што можна было спалохацца. Цені ляглі ў вачаніцах, і здавалася, нават жылка калацілася на павеках. І ў ім было радавое падабенства з тварам гаспадыні, але ўсё тое, што было ў Яноўскай прыемна і люба, тут было агідна. Вераломства, розум, хваравітая вар'яцінка чыталіся ў гэтым ганарлівым роце, уладнасць да закасцянеласці, непамяркоўнасць да фанатызму, жорсткасць да садызму. Я зрабіў два крокі ўбок - вялізныя, усё да дна разумеючыя ў тваёй душы вочы пасунуліся за мною і зноў глядзелі мне ў твар. Нехта ўздыхнуў.

- Раман Стары, - прыглушана адказаў Дубатоўк, але я сам зразумеў ужо, хто гэта такі, так правільна я яго ўявіў па словах легенды. Я здагадваўся, што гэта віноўнік радавога праклёну яшчэ і таму, што твар гаспадыні няўлоўна збялеў і яна ледзь прыкметна хіснулася.

Невядома, чым скончылася б гэтая нямая сцэна, але тут нехта моўчкі і непачціва штурхнуў мяне ў грудзі. Я пахіснуўся. Гэта Варона прабіўся праз натоўп і, імкнучыся прайсці да гаспадыні, адштурхнуў мяне. Ён спакойна ішоў далей, не папрасіўшы прабачэння, нават не павярнуўшыся ў мой бок, быццам на маім месцы стаяў нежывы прадмет.

Я паходзіў са звычайных інтэлігентаў, якія выслужвалі з пакалення ў пакаленне асабістае шляхецтва, былі вучонымі, інжынерамі - плебеямі з пункту гледжання гэтага пыхатага шляхцюка, у якога продак быў даездчыкам у багатага магната-забойцы. Мне часта даводзілася абараняць сваю годнасць перад такімі, і зараз увесь мой "плебейскі" гонар устаў на дыбкі.

- Пане, - голасна сказаў я. - Вы лічыце, што гэта годна сапраўднага двараніна - штурхнудь чалавека і не папрасіць у яго прабачэння?

Ён павярнуўся:

- Вы мне гэта?

- Вам, - спакойна адказаў я. - Сапраўдны шляхціц - гэта джэнтльмен.

Ён падышоў да мяне і з цікаўнасцю пачаў разглядадь.

- Гм, - спакойна сказаў ён. - Хто ж гэта будзе вучыць шляхціда правілам далікатнасці?

- Не ведаю, - спакойна і з'едліва адазваўся я. - Ва ўсякім разе, не вы. Неадукаваны ксёндз не павінен вучыць іншых ладіне.

Я праз яго плячо бачыў твар Надзеі Яноўскай і з радасцю заўважыў, што наша сварка адцягнула яе ўвагу ад партрэта. Фарба з'явілася на яе абліччы, а ў вачах штосьці падобнае на трывогу і жах.

- Выбірайце выразы, - працадзіў Варона.

- Чаму? І, галоўнае, з кім? Далікатны чалавек ведае, што ў кампаніі ветлівых трэба быць ветлівым, а ў кампаніі грубіянаў вышэйшая далікатнасць - пладідь ім той самай манетай.

Відадь, Варона не звык атрымлівадь адпор ва ўсёй ваколіцы. Я ведаў такіх ганарыстых індыкоў. Ён здзівіўся, але пасля павярнуўся, кінуў позірк на гаспадыню, зноў павярнуўся да мяне, і ў вачах яго плесканулася каламутная ярасць.

- А вы ведаеце, з кім размаўляеце?

- З кім? З Панам Богам?

Я пабачыў, як поруч з гаспадыняй з'явіўся задікаўлены твар Дубатоўка. Варона пачынаў кіпець.

- Вы размаўляеце са мною, з чалавекам, які звык драць за вушы розных парвеню.

- А вы не спыталі, можа, нейкія там парвеню часам могуць самі надраць вушы? І не падыходзьце, іначай, папярэджваю вас, ніводзін шляхціц не атрымае такой абразы дзеяннем, як вы ад мяне.

- Хамская бойка на кулакі! - выбухнуў ён.

- Што зробіш? - халодна заўважыў я. - Мне здаралася сустракаць дваран, на якіх іншае не дзейнічала. Яны не былі хамямі, іхнія продкі былі заслужанымі псарамі, даездчыкямі, альфонсямі ва ўдовых мягнатак.

Я перахапіў яго руку і трымаў ля яго бока як абцугамі.

- Ну...

- Ах ты! - працадзіў ён.

- Панове, панове, супакойцеся! - з невымоўнай трывогай выкрыкнула Яноўская. - Пан Беларэцкі, не трэба, не трэба! Пан Варона, саромцеся!

Твар яе быў такі благальны.

Відаць, і Дубатоўк зразумеў, тто час умяшацца. Ён падышоў, стаў між нас і паклаў на плячо Вароны цяжкую руку. Твар яго наліўся крывёй.

- Шчанюк! - выкрыкнуў ён. - I гэта беларус, гэта жыхар яноўскага наваколля, гэта шляхціц?! Так абразіць госця! Сорам маёй сівізне. Ты тто, не бачыш, з кім завёўся? Гэта табе не нашы блазны з курынымі душонкамі, гэта не кураня, гэта -мужчына. I ён табе хутка абарве вусы. Вы дваранін, судар?

- Дваранін.

- Ну, вось бачыш, пян шляхціц. Калі тябе трэба будзе з ім паразмаўляць - вы знойдзеце ягульную мову. Гэта шляхціц, і добры шляхціц, хоць бы і продкам у сябры - не раўня сучасным смаркачам. Прасі прабачэння ў гаспадыні. Чуеш?

Варону як падмянілі. Ён прямармытаў нейкія словы і адышоў з Дубатоўкам убок. Я застаўся з гаспадыняй.

- Божа мой, пяне Андрэй, я так спалохалася за вас. Не варта вам, такому добраму чалавеку, заводзіцца з ім.

Я ўзвёў вочы. Дубатоўк стаяў убаку і з цікавасцю пераводзіў позірк з мяне на пані Яноўскую.

- Надзея Рамянаўна, - з нечаканяй цеплынёю сказаў я. -Я вельмі вам удзячны, вы вельмі добры і шчыры чалавек, і вату турботу за мяне, вашу прыязь я запамятяю надоўга. Што зробіш, мая гордасць - маё адзінае, я не дяю нікому наступіць сябе на нагу.

- Вось бачыце, - япусціла яна вочы. - Вы зусім не такі. Многія з гэтых радавітых людзей паступіліся б. Відаць, сапраўдны шляхціц тут - вы, а яны толькі прыкідваюцца... Але запямятайце, я вельмі баюся за вас. Гэта небяспечны чалавек, чалавек з жахлівай рэпутацыяй.

56
{"b":"829347","o":1}