Литмир - Электронная Библиотека

- У-утрымаю, - раптам зноў ціха заплакала яна.

- Ну-ну, не плач, - грубавата сказаў Багдан.

- Не, не, скажыце, што вы гэта пажартавалі.

Яна нібыта яшчэ не да канца разумела ўсю глыбіню свайго чорнага няшчасця, сваёй адрынутасці. Сядзела ля Раланда і заглядала ў вочы.

- Я з вамі хачу. 3 табой. Чаму? Ролік, чаму-у?!

- Дурнічка, - сказаў ён, - мы ж цябе шкадуем.

- Я не хачу, каб шкада... - хліпала яна. - Я з табой. Цябе там забідь могуць, а я... Хлопцы, чым жа я вінаватая?

- Раланд, - сказаў раптам Жэнька, і я ўпершыню ўбачыў, што ягоны прыгожы, проста хоць у кіно, твар можа быць цвёрдым і злым, - гэта жорстка. Што ты робіш? Ды мы, у выпадку чаго, можам яе і пакінудь у лагеры, які там сабе зробім. Хай гаспадыняй будзе, га?.. Раланд, га, Раланд?

- Яна пасля сама зразумее, - сказаў Дзмітрэнка.

I тут Лізка мяне здзівіла. Я глянуў на яе і ўбачыў, што яна не плача, што вочы адчужаныя і суровыя, а ля краёчка гожага маленькага рота - цвёрдая горкая складка, як у дарослай. I загаварыла яна пасля як дарослая:

- Ясна. Жыццё пад германамі не шкадавала. Вайна - не шкадавала. Можа, горш за ўсіх вас мне давялося. I я ж яшчэ ў гэтым вінаватая, што вы мяне адпіхаеце, - пальцы яе камячылі ражкі хусткі. - Справядлівасць ваша. Не лепшыя вы за тых. Толькі што словам б'еце. А мне лепей бы прыкладам, не так балюча. Бо я вам адным верыла, адных вас любіла. Няхай. Вайна дабівала - не дабіла, а вы сваёй справядлівасцю дабілі, дапамаглі... А я з вамі, з табой, Ролік, ішла б... Ты не думай, я слабая, а двухжыльная. Ну што ж, дзякуй і на тым, што жартавалі, гулялі, як з малым сабачкам. Тады ўжо, відаць, рыхтаваліся кінудь. Іначай чаго б так добра... да мяне.

Устала. I тут нечакана ўзняўся і Навум. Падышоў да яе. Вусны яго неяк дзіўна ўздрыгвалі.

- Ну, бывай, Ліз... Я... я асабіста цябе ўзяў бы. I не чхнуў бы, і аб тым, што можа быць, не думаў бы. Ды тут пачынаецца тое, што ён... камандзір.

- Ненавіджу яго, - з сухімі вачамі сказала малая.

- Не трэба. Але я цябе ўзяў бы, Ліз. Дальбог бы ўзяў.

Бывай.

Узяў у далоні яе галаву.

- Навуме, чаму я заўсёды такая няшчасная? Чаму ўсё заўсёды на мяне? Чаму варта мне кагосьці добрым палічыць, і ён мне адразу - вораг? - яна пытала гэта шэптам, так, што чуў, бадай што, ці не адзін я.

- Я - не вораг. Бывай.

I ён... пацалаваў яе. Гэта было так непадобна на яго, што я не паверыў вачам. А яна нечакана зноў заплакала. Можа, ад пяшчоты - дзяўчат і жанчын увогуле ніколі нельга гладзідь па галаве ў падобных абставінах, заплачуць горш, - а можа, таму, што зразумела нешта?

I так, плачучы, яна пайшла. I такога гаротнага плачу мне, дзякуй богу, не давялося пачуць яшчэ раз у маім жыцці.

...Мы маўчалі. Толькі Фінеес падышоў да вогнішча і кінуў у яго некалькі галін. Ускінулася польмя. Барва і чорныя цені заскакалі па твары, зрабілі Навумаў твар яшчэ больш суровым.

- Ты з заўтрашняга дня наш камандзір? - спытаў Навум.

- Ну, - Раланд высакамерна (і гэта была хлусня) глядзеў

убок.

- Тады - свіння, свіння і яшчэ раз свіння. Ты што ж, не бачыш?

- Ну, - суха сказаў Дзмітрэнка.

- А я занадта добра бачу. I подаўна. Таму што ў мяне вочы такія: бачаць, калі другому кепска, калі ў іншага душа мучыцца. I яшчэ таму бачу...

- Ну, і яшчэ чаму?

- I яшчэ таму, што... Таму што... А-а, - Навум махнуў рукою, вусны ягоныя скрывіліся. - Ні вам, ні ёй гэта няважна. Важліва іншае. Свінні вы, шкадавання ў вас да гэтай маленькай няма. Да маленькіх, да страшэнна пакрыўджаных. А яна большая за вас. Так пакрыўдзіць яе, свінні. Яе! А я...

- Мае рацыю, - сказаў Карл. - Каб мы з гэтага дня не камрады - я б вам морду набіў. - I дадаў пасля паўзы: - Ты прабач мне, Навуме. За ўсё і ўсіх.

- Ты прабач.

Мне здалося, што ў абодвух неяк нязвыкла блішчаць вочы, і я адвярнуўся. Я тады не любіў сцэн, падобных на гэтую. А можа, рабіў выгляд, што не люблю.

Нончыны пальцы ляглі на маё перадплечча. Я здзіўлена зірнуў на яе і ўбачыў, што яна глядзіць на Раланда амаль з нянавісцю. Дорага б я даў, каб даведацца аб сапраўднай прычыне гэтай нянавісці.

- Быдла ты, - сказала Нонка. - Ну і хай з раніцы камандаваць пачынае. А сёння мы самі сабе атаманы. Хадзем адсюль, Васілько. Хадзем адсюль, мілы.

"Як пашалелі яны ўсе, - падумаў я, - хто з-за сукенак, хто з-за портак. Проста масавае вар'яцтва нейкае".

Мы пайшлі ад агню ў ноч.

X

- А мы не пашалелі? - сумна сказала Нонка.- Ўсе пашалелі, а я болей за ўсіх.

Мы ішлі па Уладзімірскай горцы. Падол спаў увесь у рэдкіх, дужа рэдкіх, агнях. Ноч дыхала цеплынёй. У ртутна-цьмяным люстры Дняпра адбіваліся буйныя зоры.

- Было аднойчы на Урале. Ішоў я да сваёй вёскі, дзе наш інтэрнат, з раскольніцкай вёскі Падавіха. Восем кіламетраў тайгою. Мароз - не ведаю, які мароз. Тэрмометр на сельсавеце ляснуў. Жалеза крохкім рабілася: грукнеш сякераю, то палену нічога, а лязо - напалам. Зор - у тысячу разоў болей, чым заўсёды. Ды рэзкія, ледзяныя, без літасці. Іду - шолах, нібы нехта гоніцца. Стану - і той стане. Пабягу - і той за мною бяжыць. I ўвесь час шоргат, шоргат, шастанне. А вакол - ну нічога не варухнецца. Тайга ў снягах замерла, нічога жывога, што магло б шаргатаць, толькі зоры рухаюцца, міргаюць. Ясна, што болей няма каму. Яны! Славутае паўночнае "голас зор", або "размова", ці "песня" зор. Гэта я пасля даведаўся, што той шум -дыханне, якое на ляту замярзае, і крышталт лёду адзін аб адзін шоргаюць і звіняць. А тады страшна стала. Колькі іх! Якія калючыя! Вось памру, і такое ж ледзяное будзе давеку. I хто зведае, каму да гэтага справа будзе? Гэта я вось так упершыню зразумеў - менавіта зразумеў, што канец будзе. I развее, разнясе ў гэтым ледзяным пыле. Бог - і той слядоў не знойдзе.

- А цяпер бяітттся?

- Цяпер не. Іду вось з табой і проста не думаю аб тьм, аб чьм тады думаў. I не буду я думаць. Мне здаецца, таму людзі і ходзяць удваіх.

- Удваіх?- спытала яна.

- Ну так. Вось я цябе за руку трымаю, і ніякай мне няма справы, што яны ледзяныя, вялізныя, што там такая бездань... Нонка, каб мне ўжо зусім лепей за ўсіх на свеце было... Можна мне цябе пацалаваць?

- Пацалаваць? Ах так, так. Не ведаю, па-мойму, пра гэта не пытаюць. Ты таксама можаш пра гэта не пытаць цяпер. Я ж сама ўсім сказала.

Я абняў яе, няўмела прыцягнуў да сябе, убачыў цераз яе плячо цені каштанаў, узнесены ў зіхоткае - ад безлічы зор - неба Уладзіміраў крыж і апусціў твар у яе валасы.

...Гэты халаднаваты падалунак! Той, калі вусны яе амаль не рухаюцца. I ўсё ж я не мог адарвацца ад гэтай першай смагі і першага паталення, і мне гэта было нават лепей: адчуваць яе холад, але яшчэ і яе пакору, тое, што яна нікуды не здолее пайсці, што яна мая. Хаця я й не дужа, не ў поўным сэнсе разбіраўся ў тым, што азначае "мая".

Холад адданых вуснаў. Я стаяў, прыціскаючыся да яе, і разумеў яшчэ мацней, зусім несумненна, безнадзейна і беспаваротна, што я для яе - нішто. Але побач з несамавітай горыччу, з сысучым болем жыла ў глыбіні яшчэ і трапяткая радасць, такая, якой мне пасля ніколі не даводзілася перажывадь.

Яна раптам узняла руку і дакранулася да маёй шчакі.

- Ты што?

- Нічога, - сказаў я. - Зусім нічога. Нонка, мілая, ты думаеш, я не бачу? Не адчуваю ўсяго? Цябе зараз як агнём пякуць. Мне б трэба пайсці, саступідь. Але я не магу гэтага, проста не магу. Хачу, каб ты была тут, побач, хаця сёння. Хачу цалаваць рот. Такі ён у цябе безуважлівы! I твае валасы, і ўсё... I ты ўсё ж паруш сваё слова, Нонка. Не мучай сябе. Мяне - калі хочаш, а сябе - не. Мне ўжо і тое добра, што ты жывеш.

- Глуптасю ты. Куды ўжо мне ісці адсюль? Ты не звяртай увагі. Ты проста гладзь мае валасы... вось... вось так. I, калі захочаш, цалуй мяне. Я пастараюся, каб ты не адчуваў таго, аб чым па дурасці падумаў. Я пастараюся.

38
{"b":"829347","o":1}