*
Я па-за ёю не бываў пакуль,
Бо дзесьці ёсць яшчэ агеньчык пачуцця,
Бо апынуўшыся, не вернешся адтуль.
А лісты мае ў цішыню ляцяць…
* *
*
Спадарыня Маёй Душы
Той, што стала мне адзінай…
Ты – суседка майго пачуцця,
Ты – пралеска і подых Сусвету,
Ты – матуля Любові Жыцця,
Позірк ветру, Прынцэса паэта.
Нараджэнне зімовага цуда –
Першы снег – мы сустрэлі з Табою.
Я малю Сарамлівага Муду,
Каб пазбавіў кахання і болі.
Мы з Табой размаўлялі без мовы:
Для мяне тое была, як свята!
А адказ Твой быў лёдам зімовым…
Чараўніца, пазбаў мяне кратаў!!!
Зорка ў небе павінна быць Ёй:
Можа, Ты – прыгажуня-Венера?
О, Душы Спадарыня Маёй,
Ну навошта Табе я паверыў?!
Кветкай Ты зачаруеш паэта –
Што Табе я магу адказаць?
На зямлю з неба кінуцца дзе-та
Або лёс свой з Табою звязаць!..
Ты – суседка майго пачуцця,
Ты – пралеска і подых Сусвету.
Слёзы снегам да сэрца зляцяць,
Бо – Спадарыня Сэрца Паэта…
* *
*
Радзіма
Беларусі…
Лясы, пагоркі і лугі,
Блакітныя азёры-вочы –
Вось край той мілы, дарагі,
З якім жыццё ўсё буду побач!
Тут гор няма, па восем тысяч метраў,
І акіян не абмыае берагі,
Але нідзе няма такога ветру,
Нідзе не пахнуць так жытнёвыя стагі!
Няма ніводнага тут цуда свету –
Няхай няшчасце гэта нас міне!
Але натхняе штось спрадвек паэтаў:
Купалу, Цётку, Багдановіча! Мяне…
Напэўна, сінь Радзімы неба,
Пралесак водар, жаваранак звонкі
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.