Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Снiлася той ноччу Бураннаму Едыгею, што зноў ён на фронце, пад абстрэлам ляжыць. Толькi снарады падалi бясшумна. Выбухi бязгучна паўставалi ў паветры i застывалi чорнымi кучомкамi, цяжка i памалу падаючы. Адзiн з такiх выбухаў падкiнуў яго ўгору, i ён падаў вельмi доўга, падаў з замiраннем сэрца ў жудасную пустату. Пасля ён бег у атаку, вельмi многа iх было, салдат у шэрых шынялях, якiя паднялiся ў атаку, але твараў не было вiдно, здавалася, проста шынялi беглi самi па сабе з аўтаматамi ў руках. I калi шынялi закрычалi "ўра", перад Едыгеем узнiкла мокрая ад дажджу белазубая Зарыпа. Гэта было цудоўна. У сiтцавым плацейку, з рассыпанымi валасамi, у патоках вады, што сцякалi па твары, яна смяялася безупынку. Едыгею некалi было затрымлiвацца, ён памятаў, што iшоў у атаку. "Чаму ты так смяешся, Зарыпа? Гэта не к дабру", - сказаў Едыгей.

"А я не смяюся, я плачу", - адказала яна i працягвала смяяцца пад струменямi дажджу...

На другi дзень ён хацеў расказаць сон Абуталiпу i Зарыпе. Але перадумаў, нядобрым здаўся сон. Не трэба лiшнi раз трывожыць людзей...

Пасля такога вялiкага дажджу пачала спадаць гарачыня ў саразеках, або, як казаў Казангап, кончылiся ўзяткi лета. Стаялi яшчэ спякотныя днi, але ўжо можна было цярпець. З гэтага часу пачала браць сваё перадасенняя раскоша саразекская. Радая была збавенню ад невыноснай гарачынi i баранлiнская дзятва. Ажылi, зноў зазвiнелi iх галасы. А тут перадалi на раз'езд з Кумбеля, што прыбылi на станцыю кзыл-ардзiнскiя кавуны i дынi. I што вось калi жадаюць баранлiнцы - iм могуць прыслаць iх колькi трэба або няхай самi прыедуць забяруць. Гэта i скарыстаў Едыгей. Пераканаў начальнiка раз'езда, што трэба самiм паехаць, а то ж прышлюць - на табе, божа, што сабе нягожа. Той згадзiўся. Добра, кажа, едзьце з Кутыбаевым i выберыце што лепшае. Гэта толькi i трэба было Едыгею. Хацелася вывезцi Абуталiпа i Зарыпу з дзецьмi хоць на адзiн дзень з Баранлы-Бураннага. Ды i самiм добра было б праветрыцца. Так выправiлiся яны, дзве сям'i з дзецьмi, раненька на спадарожным саставе ў Кумбель. Прыхарашылiся. Дзецям здавалася, што яны едуць у нейкую казачную краiну. Усю дарогу радавалiся, распытвалi: а дрэвы там растуць? Растуць. А трава там ёсць зялёная? Ёсць i зялёная. I кветкi нават ёсць. I дамы вялiкiя i машыны бегаюць па вулiцах? А кавуноў i дыняў колькi хочаш? А марожанае там ёсць? А там ёсць мора?

Вецер залятаў у таварны вагон, лiўся роўным прыемным патокам у прачыненыя дзверы, загароджаныя драўляным шчытом на ўсякi выпадак, каб дзецi не ўпалi, хоць на самым праходзе ля краю сядзелi на парожнiх скрынях Едыгей з Абуталiпам. Задаволены быў Буранны Едыгей, што ехалi яны разам, што надвор'е добрае, што дзецi вясёлыя, але больш за ўсё радаваўся Едыгей не за малых, а за Абуталiпа i Зарыпу. Прасвятлелi iх твары. Вызвалiлiся людзi хоць бы на нейкi час ад пастаяннай заклапочанасцi, унутранай гнятлiвасцi. I падумалася тады Едыгею: можа, Абуталiпу будзе дазволена жыць у саразеках як можа i колькi зможа. Дай жа божа!

Прыемна было бачыць - Зарыпа i Укубала шчыра гутарылi мiж сабой пра справы жыцейскiя. I былi шчаслiвыя. А так i павiнна быць, цi многа трэба людзям. Вельмi хацелася Едыгею, каб Кутыбаевы забылi ўсе нягоды, каб змаглi яны ўкаранiцца ў iх баранлiнскiм жыццi, калi iншага не выпадала. Прыемна было таксама Едыгею, што Абуталiп сядзеў побач, кранаючы плячом яго плячо, ведаючы, што на Едыгея можна спадзявацца i што яны добра разумеюць адзiн аднаго без лiшнiх слоў, не абыходзячы балючыя тэмы, тое, пра што няма патрэбы гаварыць. Цанiў Едыгей Абуталiпа за тое, што ён разумны, стрыманы, а больш за адданасць сям'i, дзеля якой жыў Абуталiп, не здаваўся i знаходзiў у тым сiлу. Слухаючы Абуталiпа, Едыгей прыходзiў да думкi, што самае лепшае, што можа зрабiць чалавек для iншых, дык гэта выхаваць дастойных дзяцей. I не з чыёй-небудзь дапамогай, а самому дзень пры днi, па драбнiцы ўкладваючы ў гэтую справу ўсяго сябе.

Вось, здавалася б, дзе толькi нi вучылi Сабiтжана, з самага маленства па iнтэрнатах, па iнстытутах i па розных курсах павышэнняў. Бедны Казангап усё, што меў-зарабляў, аддаваў на ўтрыманне сына ў гарадах, каб не горш чым другiм жылося-былося Сабiтжану, - а што толку. Ведаць-то ён усё ведае, а нiкчэмны, як ёсць нiкчэмны.

Вось i думалася тады Едыгею, пакуль яны разам ехалi за кавунамi i дынямi на Кумбель, што як няма iншага выйсця, то варта Абуталiпу Кутыбаеву асесцi на Баранлы-Буранным. Гаспадарку займець, скацiны завесцi - падымаць сыноў сярод саразекаў як можа i колькi можа. Праўда, вучыць яго розуму ён не стаў, але зразумеў з усiх гутарак, што i Абуталiп так думае, мае такi намер. Бо цiкавiўся ён, як бульбы назапасiць, дзе валёнкi купiць на зiму жонцы i дзецям, сам, кажа, у ботах пахаджу. Ды яшчэ распытваў, цi ёсць бiблiятэка ў Кумбелi i цi даюць кнiгi на раз'езды для карыстання.

Да вечара таго ж дня зноў жа на спадарожным таварняку вярнулiся дамоў з дынямi i кавунамi, што выдзелiў орс баранлiнцам. Дзецi, вядома, прытамiлiся, але былi вельмi задаволены. Пабылi на Кумбелi, цацак накупiлi, марожанае елi i шмат чаго бачылi. Але была адна невялiкая замiнка ў станцыйнай цырульнi. Вырашылi падстрыгчы хлопчыкаў. А калi чарга дайшла да Эрмека, той справiў такi крык i плач, што рады было не даць хлопцу. Замучылiся ўсе, а ён баiцца, вырываецца, крычыць, бацьку клiча. Абуталiп адскочыў быў на той момант у краму побач. Зарыпа не ведала, што рабiць, i чырванела i бялела ад сораму. I ўсё вiнiлася, што нiколi яшчэ не стрыглi дзiця, шкадавалi - вельмi ўжо прыгожыя кудзеркi былi ў мальца. I сапраўды, валасы ў Эрмека цудоўныя, густыя i кучаравыя, да мацi падобны: як памыюць галаву i расчэшуць - любата.

Пайшлi на тое, што Укубала дазволiла падкарацiць валасы Саўле: вось, глядзi ж, дзяўчынка i то не баiцца. Гэта, здавалася, памагло, але як толькi цырульнiк узяў у рукi машынку, той зноў у крык i плач; Эрмек вырываўся, а тут якраз у дзвярах з'явiўся Абуталiп. Эрмек кiнуўся да бацькi. Той узяў яго на рукi i моцна абняў, разумеючы, што не варта мучыць хлопчыка.

- Прабачце, - сказаў ён цырульнiку. - Як-небудзь у другi раз. Асмелiмся i тады... А пакуль яшчэ так можна, так будзе... Не будзем спяшацца... У другi раз...

У час надзвычайнага пасяджэння асобаўпаўнаважаных камiсiй на борце авiяносца "Канвенцыя", паводле ўзаемнай згоды бакоў, на арбiтальную станцыю "Парытэт" пайшла яшчэ адна кадзiраваная радыёграма, якая прызначалася для перадачы парытэт-касманаўтам 1-2 i 2-1, што знаходзiлiся на планеце незямной цывiлiзацыi, - катэгарычна забаранялiся якiя-небудзь дзеяннi i прадпiсвалася знаходзiцца на месцы да асобага ўказання Абцэнупра.

39
{"b":"73526","o":1}