...З'явiўся праваслаўны патрыярх. Ён благаславiў народ i запынiўся ў маўчаннi ля ўвахода ў пакой, дзе знаходзiлася Дамавiна Гасподня. Святары знялi з яго верхнюю рызу, i ён застаўся ў адным падрызнiку. Ля дзвярэй стаяць прадстаўнiкi грамадзянскага парадку. Нарэшце яны здымаюць пячатку з ўвахода ў Дамавiну Гасподню. Праз некаторы час, пасля шчырай малiтвы, атрымаўшы благадатны агонь, патрыярх запальвае пучкi свечак, па 33 свечкi ў кожным, па лiку год зямнога жыцця Збавiцеля, i перадае прысутным, i ўся прастора вакол Дамавiны Гасподняй свецiцца морам агню. Гэты благадатны агонь на працягу 10-15 хвiлiн зусiм не пячэ i не спальвае рук, калi да яго датыкнуцца...
Здаецца, цякуць ручайкi да Дамавiны Гасподняй з усiх куткоў планеты, бо ў натоўпе i грэкi, i расейцы, i армяне, i арабы, i ангельцы, амерыканцы, французы, туркi, жыды i iншыя. Увесь народ голасна гаворыць малiтву да Бога:
Ойча наш, якi ёсць у небе!
Свяцiся Iмя Тваё.
Прыйдзi валадарства Тваё.
Будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.
I адпусцi нам грахi нашы,
Як i мы адпускаем вiнаватым нашым.
I не ўводзь нас у спакусу,
Але збаў нас ад лiхога. Аман.