Литмир - Электронная Библиотека
A
A

- Што? - у Аленкi пахаладзела спiна. - Якая здань?

Але з прыступак сышла.

- Гэта даўняе паданне, - мовiў Дуброўскi, калi яны скiравалi ў бок маёнтка, - з часоў князя Вiтаўта. На гэтым месцы праклён iснуе. Калi Чорная здань дакранаецца да чалавека - ён робiцца сляпым духоўна... Ён любiць толькi цела... i гiне ў сляпым каханнi... Першай ахвярай Чорнай зданi стала Дарына, нарачоная князя Вiтаўта. Але i да гэтага часу з'яўляецца здань людзям, бо не ведаюць яны, у чым яе смерць...

- Ой, раскажыце, калi ласка! - устрапянулася Аленка, узрадаваная тым, што можа распавесцi Мiколу нешта таемнае, аб чым, магчыма, i ён не ведае... Зацiкавiць яго, спадабацца яму, а там, глядзiш, i ў паход возьме!..

- Недалёка ад панскага маёнтка, недзе ў лесе, - уздыхнуўшы, павольна пачаў аповяд Вайдаш, - знаходзiцца мур на месцы былога маёнтка Дарыны, якi пабудаваў для яе князь Вiтаўт, дараваўшы здраду яе... У лабiрынтах падзямелля iснуе, паводле падання, Блакiтны пакойчык, у якiм ляжыць прыгожы жалезны кубак з накрыўкай. Хто адкрые яго - знiшчыць здань...

...Руiны старога маёнтка чарнелi пад шапкаю снегу. Халодныя сняжынкi сыпалi ў твар. Аленка, зачараваная i ўзрушаная, прыслухоўвалася да голасу Вайдаша. Прыслухоўвалася i... ужо не iснавала ў цяперашнiм часе: у белым прывiдным тумане з'явiўся на канi магутны i суровы князь Вiтаўт.

- Я Дарына, Дарына! - выйшла з снежнай завiрухi дзяўчына. - Ты пазнаў мяне, князь?

Вочы яе - цёмная ноч, косы быццам у русалкi.

- Я была маленькаю, калi ты прыязджаў да майго бацькi, - прашаптала дзяўчына.

- Памятаю цябе, Дарына! - адказаў Вiтаўт i падхапiў, пасадзiў яе на каня, да сябе...

Мiльганула недзе сярод дрэў Чорная здань, працягнула кашчавую руку да кволай Дарыны...

...I Аленцы падалося, што яна пачула дзiкi смех. Ён стаяў у вушах, калi Вайдаш закончыў аповяд i падвёў яе да хаты. Яны развiталiся. Зачынiўшы ў сенцах за сабою дзверы, Аленка дакранулася да клямкi, каб увайсцi ў хату, але ў гэты момант пачула здзеклiвы шэпт:

- Не хацела за пана - будзеш валяцца ў нагах у хама!

- За пана, за пана!.. - крыклiва паўтарыў нехта.

Крык гэты прымусiў здрыгануцца Аленку, рассыпаўся на гукi, i вось ужо кожная частачка яго гучала паасобку, утвараючы манатонны, цiхi гоман, падобны на шапаценне лiстоў... Аленка рванула дзверы i ўскочыла ў хату...

Iрэна не захацела iсцi сёння ў касметычны салон. Яна здзерла бульбiну, наклала мякоцце на сурвэтку i прыклала да твару. Уладкавалася на крэсле i ўключыла Бетховена. Iрэне вельмi падабалася ягоная "Апасiяната", асаблiва стрыманая i велiчная другая частка. Разлiваючыся, музыка напаўнялася ўсё большай мяккасцю i цеплынёй...

Iрэна думала аб апошняй сваёй практыцы ў дзiцячым садзе. Апошняй, пераддыпломнай. Яна так любiла дзяцей, iх дапытлiвыя вочкi! Нiколi не забудзе чарнявай жыдовачкi Алiны Савiкоўскай, яе бацькi працуюць у оперным тэатры, сама ж дзяўчынка з маленства займаецца ў музычнай школе.

- Вы такая прыгожая, быццам фея! - сказала Алiна Iрэне ў першы ж дзень яе прыходу ў садок. - Вы прыйшлi да нас з казкi, праўда? Вы так цудоўна граеце на пiянiна!

Iрэне падабалася, калi ёй гавораць камплiменты, нават дзецi. Наогул, яна купалася ў камплiментах мужчын на вулiцы, у iнстытуце, у гасцях, як у кветках, ёй гаварылi камплiменты жанчыны, якiя працавалi ў касметычных салонах, дзе часта Iрэна рабiла прычоскi, манiкюр, макiяжы, масаж...

Iрэна сама любiла сваё цела, маладое, прыгожае, гнуткае, свае рукi з акуратнымi тонкiмi пальчыкамi, свае валасы пшанiчнага колеру, свае шэрыя вочы i мяккiя вусны... Але чаму ж Янка пакiнуў яе? Чым яна яму не дагадзiла?..

Не хацелася ўспамiнаць тую вечарынку, на якой ён зачараваўся яе сяброўкай Рэняй, хоць некалькi дзён назад смяяўся з Рэнiных ног i паходкi. Яны стаялi на балконе i палiлi цыгарэты... А потым ён болей не прыйшоў да Iрэны. А Рэня, прыбегшы да яе ў iнстытут, выпалiла проста ў вочы:

- Iрэнэчка, не крыўдуй, ён сказаў, што хоча са мною сустракацца. Мае бацькi паедуць жыць у вёску. Там прырода, лес, ты ж ведаеш, што мой бацька хварэе на лёгкiя. А нам з Янкам застанецца кватэра. Шкада, што машыну бацька забiрае!

I, крутнуўшы поўнымi сцёгнамi, абцягнутымi кароткай джынсавай спаднiчкай, заспяшалася на выхад...

Бацька пайшоў з сям'i. "У нас з тваёй мацi даўно няма ўзаемаразумення, сказаў Iрэне тата, - каханне даўно згасла, ператварыўшыся ў самоту ад аднастайнасцi, клопатаў, сварак i шэрай будзённасцi..." Ён вярнуўся ў вёску i жыў адзiн у старой бацькоўскай хаце.

Iрэна паднялася з крэсла i пайшла ў ванну. Змыла твар, усмiхнулася сабе ў люстэрка i пачала распранацца. Цела адчула асалоду цёплай вады. Iрэна ляжала ў ванне i пацiху пацягвала з кубачка каву. Заўтра ёй трэба распавядаць дзеткам пра музычныя iнструменты. З задавальненнем пойдзе сёння ў бiблiятэку. А па дарозе трэба зайсцi да суседкi, Аленчынай мацi. Можа, i Аленка будзе дома, раскажа, як Новы год сустрэла.

Iрэна ўключыла фен, пачала сушыць валасы i адначасова любавацца iмi. Янка так любiў расплятаць яе косы! Спачатку цалаваў iх, потым вочы, вусны, шыю... Цалаваў яе рукi. Цалаваў усё яе цела. Кружыў па пакоi на руках сваiх. "Маленькi мой зайчык, маё сонейка, кветачка мая... - шаптаў ёй на вуха. Русалачка мая..." Разам з iм яна ўзлятала на неба, танула ў вiры асалоды... А цяпер яго няма...

Iрэна ўздыхнула i адкiнула фен. Апранула чырвоную сукенку, вузенькую, класiчнага пакрою, з чорным банцiкам пад каўняром, i выйшла з кватэры.

- Iрэначка! - заўсмiхалася Аленчына мацi. - Заходзь, даражэнькая!

- Добрай ранiцы, цётка Соф'я! Адпачываеце?

- Якое там адпачыванне, Iрэначка! - уздыхнула цётка Соф'я, маладжавая жанчына, пухлая, з вузкiмi вуснамi i зачасанымi ўгору валасамi, якiя агалялi i так вялiкi лоб, паправiла пояс на дарагiм халаце i дадала, запрашаючы Iрэну прысесцi: - Нiкога ў хаце няма. Кiнулi ўсе мяне, а я з ранiцы заўсёды такая хворая! Трэба выйсцi ў горад развеяцца... Можа, пойдзеш са мною?

- Ды я ж у бiблiятэку...

- Вось якiя вы, маладыя, - паскардзiлася Соф'я i выйшла на кухню, вярнулася з падносам, на якiм стаялi два кубкi кавы i пiражкi. - Частуйся, Iрэначка, сама пякла... Ты такога нiколi не зробiш, як Аленка! Ты нiколi мацi не кiнеш, а Аленка мая ўладкавалася ў iнтэрнат студэнцкi i нават з кватэры выпiсалася, знацца з мацi не хоча! Свякруха жыла са мною, усё малiлася, а хiба ж я яе чапала? Сама запсiхавала i паехала ад мяне ў сваю вёску, у Жыровiчы, там манастыр, ведаеш? Вось няхай там i молiцца! Адзiн муж кахае мяне, Iрэначка, вось ён мяне не кiне нiколi!

2
{"b":"73491","o":1}