Литмир - Электронная Библиотека

У сучаснай паэзіі ды і ў крытыцы маладыя часта чуюць, што сапраўдны мастак слова нясе асабістую ад-казнасць за лёс усёй планеты, што ён чуйна ловіць гла-бальныя супярэчнасці свету, падзеленага на два супраць-леглыя лагеры, бачыць гістарычнае супрацьстаянне двух светаў і актыўна ўспрымае наш сацыялістычны свет, як адзіна справядлівы і гістарычна перспектыўны. Аднак для таго, каб несці такую адказнасць на справе, а не на словах, патрэбна адна «драбніца» — маральны аўтарытэт. Пачаткоўцу важна ўсвядоміць, што размова пра глабальнае пачуццё адказнасці можа стаць проста фіглярствам блазна, калі яна не будзе грунтавацца на адказнасці за справы канкрэтныя, штодзённыя, адказнасці за той свет, у якім даводзіцца жыць, працаваць, смуткаваць і радавацца кожны дзень, і, нарэшце, адказнасці за стан свае душы. О, як часта маладым здаецца, што сапраўдныя паэтычныя страсці, канфлікты, прыгоды могуць адбывацца дзе

Літаратару важна выпрацоўваць цвёрдую звычку маральнага самааналізу і самакантролю. Штодзённая справаздача сумлення павінна стаць нормай, арганічнай патрэбай. Тады стане зразумела, што цяжэй падвесці рахунак за дзень жыцця, чым за год або за ўсё жыццё. У падрахунку ўсяго жыцця баланс добрых спраў і поспехаў лягчэй перакрые баланс няўдач і памылак. Для кожнага мастака, а для маладога асабліва, важна давесці культуру маральнага самакантролю да такога ўзроўню, каб кожны дзень, кожная гадзіна, пражытая інертна, выклікала шкадаванне. Малады пісьменнік звычайна тады расце, калі памятае, што прызваны да болыпага, чым бесклапотнае бытаваные. Гэта важна і з чыста практычнага боку, бо ў літаб'яднаннях, такіх, як Брэсцкае, практычна няма людзей, якія б жылі толькі з творчай працы. I хоць баланс вольнага часу ў краіне значна вырас, але для чалавека творчага часу не можа хапаць. Адчуванне, што часу не хапае, павінна быць сталым і гордым адчуваннем маладога літаратара. Адчуванне, што часу не хапае, павінна быць сталым і гордым адчуваннем маладога літаратара.

Праводзячы абмеркаванне твораў на літаратурных вечарах, мы стараемся не звужаць гаворкі да дэгустатарскіх выказванняў: падабаецца — не падабаецца, а імкнемся расшыраць яе, даводзячы да агульных ідэйна-эстэтычных і маральных прынцыпаў, спасылаемся на вопыт савецкай і сусветнай класікі як універсальную школу творчасці. Мы спрабуем мабілізаваць і наш калектыўны жыццёвы, грамадзянскі і пісьменніцкі вопыт. Разглядаючы кожны новы твор як вобраз жыцця і праяву аўтарскага духоўнага свету, важна раўняць яго на наш эстэтычны ідэал, ставіць у кантэкст літаратурнай традыцыі, каб вызначыць ступень мастацкасці, бо толькі элемент навізны, непаўторнасць, арыгінальнасць даюць твору права называцца творам мастацтва.

Творчая вучоба — працэс, які павінен насіць двухбаковы характар. Калектыўныя сустрэчы і абмеркаванні як асобных твораў, так і тэарэтычных пытанняў і творчых праблем тады толькі бываюць плённымі, калі адначасова кожны ўдзельнік шмат самастойна працуе над сабой. Толькі ў гэтым выпадку атрымліваюцца сустрэчы думаючых людзей, індывідуальнасцей, цікавых увогуле і цікавых адна адной.

Вучоба ў літаб'яднанні не самамэта, а сродак павышэння актыўнасці і мастацкай культуры моладзі. Канчатковая мэта ўсіх намаганняў — добрыя творы. Хо-чацца адзначыць, піто пісьменніку, які жыве і працуе ў правінцыі, сама зямля дапамагае набыць адметнасць. Але адчуць цудадзейную падмогу зямлі не так проста, як здаецца. Таму паэты нашы не шмат яшчэ адкрылі такіх вобразаў, у якіх, як у магічным крышталі, адлюстроўваец-ца сутнасць сённяшняга Палесся. Абнаўленне. якое перяжывае ўся краіна, ідучы ў камуністычную будучыню, тут, у нашай, да нядаўняга часу глухой, пачціва-патрыярхальнай, казачна-загадкавай старане, выглядае асабліва яскрава. Тысячы вясковых юнакоў і дзяўчат авалодваюць ведамі, тэхнікай, становяцца спецыялістамі высокай маркі. Што ў іх сэрцах? Як спалучаецца там вясковая закваска з новым, гарадскім укладам побыту і нораваў?  Што расказваюць яны сваім гарадскім дзецям пра зямлю бацькоў, пра сяло, родзічаў?  Пераход у новы, вялікі, спецыфічна арганізаваны калектыў патрабуе ад чалавека адаптацыі. Ужыванне ў новыя ўмовы можа суправаджацца адрачэннем ад ранейшага набытку душы або, наадварот,—  упартай кансервацыяй таго, што было. Ці не варты ўвагі пісьменніка пошукі меры і гармоніі ў працэсе «урбанізацыі» душ? А сувязі паміж рэгіянальным, нацыя-нальным і камуністычным — хіба не цікавы і не актуальны кірунак пошукаў?

Менавіта на гэтай пераходнай паласе з'явіліся многія найболып удалыя творы Міхася Рудкоўскага, Ніны Мацяш і Алеся Разанава, на стыках народна-рэгіянальнага і сучаснага, сацыялістычнага нараджаецца ўдумлівы лірызм вершаў Івана Арабейкі. Адкрытая, даверлівая пяшчотнасць паэзіі Яраслава Пархуты, Васіля Жуковіча і Віктара Гардзея ідзе таксама ад блізкасці паэтаў да народных асноў маралі і хараства. У прывязанасці да сучаснай вёскі, якую дэманструе мала вядомы яшчэ чытачам за межамі вобласці Алесь Бібіцкі і салідарная з ім Ніна Гарагляд,— таксама бачыцца мне праламленне загалоўнай праблемы сучаснага жыцця, праблемы горада, тэхнічнай рэвалюцыі і рабочага класа. Міхась Рудкоўскі, Ніна Мацяш і Алесь Разанаў, думаецца, абавязаны сваімі поспехамі тым, што ўлавілі, дзе можа адбыцца сапраўдны сінтэз народнага пачатку з сучасным. У душы ўсебакова развітага чалавека — адказваюць яны і прапануюць пачынаючым ісці да вяршынь і глыбей заглянуць ва ўласныя душы.

Праблема тэхнічнага асучаснівання аблічча Беларусі, як і кожная вялікая перамена ў жыцці, будзе ас-воена мастацтвам не інакш, як толькі шляхам змены пакаленняў. Вырашыць яе змогуць знутры тыя людзі, для якіх яна з дзяцінства стане явай, лёсам ад роду. Такое пакаленне мастакоў ужо надыходзіць. Але яшчэ перад імі ідзе пакаленне, для якога тэхнічная рэвалюцыя — драма жыцця, частка лёсу. I яно сведчыць пра драматызм пералому, хай сабе ціха і непрыкметна, але сведчыць. Можна праілюстраваць гэта і на творчасці Івана Арабейкі і Васіля Жуковіча.

Біяграфія Івана Арабейкі, сялянскага сына з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна, які стаў інжынерам-хімікам і паэтам, нібы сама ўпаўнаважвае яго вырашаць у творах сацыяльны і гуманістычны аспект тэхнічнай рэвалюцыі. Сапраўды, гэтая праблема ёсць у Івана Арабейкі, аднак вырашаецца яна не так, як бы хацелася нейкаму наіўнаму агітатару. Сучасны інжынер з вясковым мінулым, ён хоча і выказваць у творах гэты сінтэз дзвюх стыхій, хоча застацца з дзвюма душамі. Вясковая душа ў яго — крыніца сумленнасці, а гарадская — вогнішча розуму, ведаў, вопыту.

Цераз канву шчырых, нават чуллівых маналогаў праглядвае з яго вершаў вясковае бядовае дзяцінства паэта, што тупала па выгане з пастухоўскаю торбачкай, рачкавала з сярпом па калючым іржышчы, хадзіла з касою па балотным куп'і сенажацяў. У суровай школе працоўнага сялянства паэт засвоіў асноўныя прынцыпы паводзін — ніколі не быць толькі назіральнікам, а браць сваю ношу працы і адказнасці, умець па-людску жыць з людзьмі. Звяртаючыся ў думках да маці, ён успамінае:

Спяшаліся мы. Сонейка сядала,

Барвовае, як ссечаны бурак.

Ты сноп важкі на бабку надзявала,

Бы вышыты калоссем андарак.

Калі ты гаварыла мне пра стому,

Хацелася яшчэ чым памагчы.

I я тады хоць серп твой нёс дадому,

Як беркута якога на плячы

121

.

Калі б спытаць у паэта-інжынера, а хто ж будзе апяваць горад, ён паціснуў бы плячамі. Апяваць будуць паэты, якія народзяцца ў горадзе. Арабейка прыйшоў у яго і апявае так, як прыйшоўшы. У яго кніжцы «Услед за сонцам» ёсць некалькі добрых вершаў пра рабочых-шклавараў, пра рабочую годнасць, пра годнасць савецкай рабочай маркі. I яны арганічна сужываюцца з «вясковымі» вершамі пра норавы дзядоў:

А ў цемры заліваліся званіцы,

89
{"b":"599001","o":1}