Литмир - Электронная Библиотека

Ціха, ледзь прыкметна струменіцца праз кнігу Ніны Мацяш глыбока лірычны, напэўна асабісты, матыў смутку па сустрэчах з людзьмі, па гутарках, якія не адбыліся. Зносіны з людзьмі, гэта востра адчувае паэтэса, узбагачаюць душу, жаданне шукаць сустрэч — не капрызная прыхамаць. Чалавек прагне дружбы, так як зерне прагне пульхнай раллі і дажджу:

Я маўчу, як зерне ў баразне.

Прыйдзе ж час — адзіны ў свеце голас

Хваляй сонца ахіне мяне,—

I схілюся ў шчасці цяжкім коласам. (12)

Вось так іншасказальна і выключна шчыра, ажно да заплюшчвання вачэй, гучыць лірычны маналог у адным з вершаў, навеяных тугою па блізкай душы, роздумам пра гуманістычную вартасць сапраўды інтымных зносін. Бо толькі асабістае адчуванне прыналежнасці да свету людзей, адчуванне сваёй патрэбнасці дарагому чалавеку дапамагае ўсвядоміць уласную індывідуальнасць, жыццёвую вартасць свайго «я»:

Вы ёсць. Як пад нагамі ёсць зямля.

Як гэта неба ёсць над галавою.

Вы — нібы гарызонт, які здаля

Са мной жартуе блізкасцю сваёю. (31)

Гераіня прымае гэтыя «жарты гарызонта», яна га-това вытрымаць пробу на самастойнасць, на незалеж-насць свайго «я». Без гэтага пошукі родных душ і сувязяў з імі сталі б толькі праявай слабасці або нават духоўнага спажывецтва. Яна ведае гэтую суровую дыялектыку жыцця, таму загадзя адмаўляецца ад падарункаў:

Я проста ўведала даўно,

Што неяк спраўлюся з сабою... (21)

Натуральна і хораша пераходзіць Н. Мацяш ад сістэмы «яна і ён» у сістэму «я і людзі». Гэтая другая, шырэйшая сістэма зносін адпавядае і другой сістэме каштоўнасцей. Тут ужо героі ідуць па той скарб, які можа ўзбагапіпь не іх дваіх, я чадавецтва. На гэтай, больш высокай трасе сувязяў выяўляецца адноснасць асабістага адчування шчасця і гора, клопатаў і поспехаў, яго залежнасць ад грамадскага зместу жыцця. Прасветленая пачуццём яднання з людзьмі, паэтэса дзякуе жыццю нават за цяжкасці, за навал спраў і турбот, за тугу і пакуты, якія запаўняюць зместам будзён-ны дзень. 3 філасофскага асэнсавання асабістага ўдзелу ў грамадскім дзеянні, якасці сваіх адносін да жыцця людзей і краіны нараджаецца хвалюючае адчуванне ўласнага лёсу, яго цяжару і важкасці. Цяжар — непазбежны спадарожнік важкасці. Цяжар — паказчык у рэшце рэшт сілы чалавека, вынослівасці яго:

Лёс мой,

лёс мой,—

цяжкі колас,

часам —

цяжкі камень...

Мне люляць цябе

да скону

кволымі рукамі.

Мне з табою

быць сам-насам

і несці у людзі

то ў кароне промняў ясных

ды ў пчаліным гудзе,

то шукаць табе ратунку

ад навалы чорнай.

Час

падлічвае рахункі,

мелюць часу жорны. (37)

Ізноў жа міжвольна ўзнікае патрэба прыгадаць тут славутыя шаўчэнкаўскія «думы». Параўнанне, як і ў выпадку з пушкінскім вершам, дапамагае адчуць духоўны ўзровень і арыгінальнасць творчай думкі маладой паэтэсы, сучаснасць яе роздумаў пра дыялектыку сувязі асабістага лёсу і лёсу народнага:

I любіць ажно да болю,

Як матулін голас,

Беларусь, і сонца, й долю...

Лёс мой,

цяжкі колас! (38)

У вершах алегарычнага плана «Жыла-была рака», «Адліга», «Вучуся ў дрэў» псіхалагічна тонка асэнсоўваецца дыялектыка душэўных рухаў, якія спадарожнічаюць набліжэнню чалавека да знешняга свету. Смела і па-свойму цікава выкарыстоўвае Ніна Мацятті падтэкст. Яна рашуча адхіляе просталінейнасць, просіць чытача быць субяседнікам, сябрам па роздумах, саўдзельнікам па ўяўляемых знешніх і ўнутраных учынках. Паказальны ў гэтым сэнсе верш, які цалкам пабудаваны на падтэксце, верш-водгук на трагічную пагібель экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11»:

У дубы,

У дубы найчасцей б'юць маланкі.

Скамянела ў жалобе Зямля.

...У палескай хаціне шпачок-немаўлятка —

Бачу —

цягне да цацкі свае ручаняткі,

Да міжзорнага карабля. (26)

Патрэба ў гераічным, высокім, якое спачатку нават жахае сваёй незвычайнай магутнасцю, але потым, падпарадкоўваючыся вышэйшым законам жыцця, нясе свету вызваленне ад спрадвечных загадак, пакутлівых пытанняў, дае радасць пазнання і веру ў сябе — з'яў-ляецца крыніцай натхнення паэтэсы. Тое, што прыве-дзеныя тут радкі верша аказаліся прарочымі ў прамым сэнсе, мажліва, і выпадковасць, але ў шырокім сэнсе яны заканамерныя. Нядаўна свет стаў сведкам, як узгадаваны ў палескай вёсцы юнак павёў зорны карабель па арбіце пазнання Сусвету. Гэта лепшае пацвярджэнне жыццёвасці летуценных прадбачанняў палескай дзяўчыны, паэтэсы з Белаазёрска, Ніны Мацяш.

Амаль палавіну зборніка «Удзячнасць» займае гістарычная паэма «Алекса Доўбуш». У ёй прадаўжаецца размова пра гераічнае. Болып таго, як мне здаецца, твор дае выйсце нейкай затоенай патрэбе аўтара выжыцца ў знешніх учынках, апынуцца ў віры прыгод, небяспекі, нават анархічнай бескантрольнасці, хоць менавіта гэтай бескантрольнасці яна і баіцца даць ход хоць бы ўскосна цераз прыгоды атамана карпацкіх разбойнікаў Доўбуша.

Узбунтаваны прыгонны халоп, горды вясковы дзяцюк надзяляецца ў паэме душою інтэлігента, заглыбле-нага ў поцемкі разбойнага сумлення, поўнага ваганняў і трагічнай тугі. Дэманізм, як фатум, нявечыць яго волю, паралізуе дзейнасць. Вобраз Доўбуша мае прьь кметы старой рамантычнай схемы, і, на маю думку, гэта зніжае яго гістарычную і сацыялькую канкрэтнасць, буяную самабытнасць:

Прэч, здрадлівыя цяжкія сумненні,

Што кроў бязвінных на маім сумленні —

Сто крат крывёй віноўных адкуплю!.. (56)

Аднак не адкупіў. Сумненні, рэфлексіі падрывалі яго аўтарытэт у вачах апрышкаў, а жаданне спалучыць разбойнае рамяство з каханнем да Марычкі скончылася пагібельна. Доўбуша застрэліў цераз дзверы ашуканы сапернік-муж. Гэтая жыццёвая сітуацыя, як я думаю, не надаецца да ясных маральных ацэнак накшталт шкадавання Доўбуша. Гэта адна з тых цяжкіх сітуацый, пра якія трэба проста маўчаць, каб не збрыдзіць гаворкай парываў, якія нехта аплаціў смерцю, нехта вечнаю адзінотай, а нехта смяротным грахом забойства — так менавіта ўспрымалася та.ды падобнае дзеянне.

Матэрыял і тэма паэмы Ніны Мацяш пераклікаецца з вядомымі вершамі Максіма Танка пра карпацкага разбойніка Яносіка і з паэмай Алеся Бажко «Татры». Паэтэса, зразумела, імкнецца быць самастойнай, але гэта ёй удаецца не так добра, як у вершах. Мабыць, таму, што не асвойвае як след гэтай і яшчэ больш даўняй польскай літаратурнай традыцыі — паэм Казімежа Тэтмаера «Як Яносік гуляў з царыцай» і Бруна Ясеньскага «Сказ пра Якуба Шэлю».

84
{"b":"599001","o":1}