Литмир - Электронная Библиотека

* * *

Рукапіс пабіты воспай дурных рэдактарскіх i цэнзарскіх. заўваг.

У кнізе меціны гэтай немачы прыязны чытач не заўважыць — яны толькі ў горкай памяці аўтара.

* * *

Патрабаванні бывалі ўсякія — сам такога як быццам i не прыдумаеш.

У апошнім брэжнеўсісім годзе галоўны рэдактар партыйнага часопіса, знаёмы з партызанскага лесу, па-сяброўску прасіў мяне ў юбілейным артыкуле пра славутага паэта — ужо ў карэктуры — «дапісаць яшчэ некалькі абзацаў». Навошта? Каб апошняя старонка была запоўнена ніжэй. Паперу трэба лепш выкарыстоўваць. Бо згодна з дэвізам часу «эканоміка павінна быць эканомнай».

Ён не настойваў, ён прасіў, аднак з усёй нрафесійнай сур'ёзнасцю, i здзіўлены быў, што я не згадзіўся дапісваць.

* * *

Мантэнь, «Вопыты.»:

«Честолюбие несовместимо с уединением. Слава и покой не могут ужиться под одной крышей».

Першае, што захацелася выпісаць, бо найбольш яно падыходзіць да майго тут, у вёсцы, жыцця, бо ў гэтым i я знаходжу пункт апоры.

Думаў спачатку чытаць усё падрад, але пасля некалькіх раздзелаў павяло на выбарку, што цікавейшае. Во ж i нялёгка дый нецікава бясконца лазіць з тэксту ў каментарыі, каб лепш зразумець той далёкі час. Далёкі i агромністы, таямнічы. Ажно навальнічныя хмары згадаліся — з глухім мармытаннем грому, які сваё адгрымеў, але яшчэ ўсё варушыцца, злуецца, як. патрывожаны ў берлагу мядзведзь... «Я ведаю толькі тое, што я нічога не ведаю». А пасля таго, як гэта было надумана i сказана, чалавецтва назапасіла такую процьму культуры, што адчуваеш сябе зусім бездапаможиым, каб хоць часткова, сяк-так у ёй разабрацца.

...Дзіўна ды цьмяна думалася над Мантэнем пра тое, як чалавецтва жыве ў слове сваіх лепшых сыноў, якія нібы свядома перадаюць адзін аднаму агеньчыкі несмяротнасці, што i мала, i больш пажыўшы як быццам не паміраюць яны — для тых, што былі перад намі, што будуць пасля нас.

...I заўсёды было шмат палітычнай блытаніны, то мутнай, то крывавай, i не ўсім яна перашкаджала паводзіць сябе разумна.

* * *

Шаламаў, «Четвертая Вологда». Шчырыя, мудрыя ўспаміны, якія пісаліся «для сябе»... ва ўсякім выпадку без асаблівай надзеі на хуткае ці нават пазнейшае надрукаванне. Подзвіг i катарга сапраўднага інтэлігента, у гэтым выпадку рускага.

Бог мой, колькі ж яшчэ трэба ўбачыць, пачуць, каб думаць або гаварыць, што ты ведаеш жыццё хоць бы ў пэўнай меры!.. Не толькі ў вялікай літаратуры, але i ў меншай. Вось жа не ведаў я, упершышо пачуў нядаўна пра мовазнаўцу Анатоля Багдановіча, які добра, плённа пачынаў, а потым быў лягчэй за іншых выкінуты з роднага асяроддзя: не застрэлены, не замучаны ў тайзе ці ў шахце, a толькі сасланы туды, куды i вароны нашы не далятаюць, каб там яму вылечыцца ад «беларускага надыяналізму». Прыжыўся там недзе, як Язэп Пушча рускім настаўнікам на Уладзіміршчыне, як Сцяпан Ліхадзіеўскі i Сяргей Гайко рускімі выкладчыкамі ВНУ, адзін у Ташкенце, другі ў Сярове на паўночным Урале... 8 першымі двума я сустракаўся, памятаю сумную ўсмешку Пушчы, энергію Ліхадзіеўскага. З Гайком, вялікім кніжнікам, мы перапісваліся да яго апошніх дзён...

Пішучы «лягчэй за іншых», я падумаў: а ці такім ужо i лягчэйшым было для ix, пачаўшы з Анатоля Багдановіча, тое выгнанне, тая адчужанасць?..

Многае трэба ўбачыць, уведаць, адчуць.

* * *

Славак Дамінік Татарка. Па-польску.

Тры ўзоры сапраўднай прозы, асабліва апавяданне «Пеўнік у агоніі», сведчаць пра значнасць гэтага, як ён кажа сам пра сябе, «карпацкага пастуха, які абагаўляе ўсё, што праўдзівае», пра яшчэ адно для мяне радаснае адкрыццё.

А яшчэ прыемна было, на прыкладзе гэтага славака, думаць, як гэта важна — клопат пра родную мову.

I блізка нам тое, што ён гаворыць французу Наэлю:

«Гэта страшна — спісванне ў страты малых народаў. Для каго ён небяспечны, такі малы народ, у якога свая культура, свае традыцыі i імкненні? Вы ведаеце, гэта сапраўды драматычна».

* * *

«Байкал» Валянціна Распуціна. Учора пачаў, толькі што кончыў. Увесь час адчуваючы розніцу паміж рускім i «рускамоўным». I не «расавасць» тут, як крычаць з-за мяжы i дома іхнія падпявалы, а законная арганічнасць. Яна адчуваецца, калі гаварыць пра рускіх, апроч Распуціна, у Казакова, Бялова, Астаф'ева...

...Па тэлевізары — Нагібін пра Апалона Грыгор'ева. Паслухаў з павагай да эрудыцыі i адданасці справе, што мне даўно імпануе ў Нагібіна, i з зайздрасцю да такой багатай літаратуры.

I паралельна такая думка ішла: гэта ж не выхад — перакантоўвацца ў тую, гатовенькую літаратуру, як гэта робяць некаторыя нашы «рускамоўнікі», спадзеючыся, што ад гэтага i яны будуць значна большымі самi.

* * *

Чытаю «Вороненка» Юры Тууліка, падарунак з аўтографам. Зноў прыемнае адкрыццё, зноў сапраўднае слова. I яшчэ што хораша раскрываецца: раней чым па-руску, гэтая кніга выдадзена ў яго па-фінску. Навошта гігантаманія (ці як тут сказаць ясней?), калі ёсць i такія слаўныя народы, як эстонцы i фіны, такія землі, як Суомі i (Юравы словы) «маленькая Эстония», калі ёсць законнае шчасце быць самім сабою?..

Як жа гэтага не хапае нам, беларусам!..

* * *

Салжаніцын, «Бодался теленок с дубом». З цікавасцю чытаў i з пэўным здзіўленнем: якія справы адбываліся ў наш час, колькі мужнасці, працавітасці праяўлялася іншымі, пакуль мы не «дацягвалі» на сваім меецы!.. I, разам з тым, думалася i пра тое, што не трэба было яму, няхай сабе i Салжаніцыну, беручы яго ў сённяшнім сусветным вымярэнні, узвышацца над Твардоўскім, які — таксама ж з'ява, значна непаўторная.

* * *

«Нехта напіша: увайшоў чалавек, i не верыцца, а Гогаль напіша: увайшоў чорт — i верым».

У разумнага, народна вясёлага балгарына Ердаиа Радзічкава, у кнізе «Успаміны пра коней», бедны дзядзька, чыча па-іхняму, уцякае ад лесніка. Ужо няма куды дзецца, а тут над полем стаіць раскошная вяеёлка. I ён набег па ёй, як па гарбатым мосце над ракою, цераз якую лесніку не пераправіцца. I ўсё было б як найлешп, аднак з рукі, з вясёлкі ўпала сякера... Ах, сякера — як i яе набыць у бядоце няпроста!.. A ляснік задаволены, яішу большага i не трэба, падняў i пайшоў у свой лес.

I я, чытач, задаволены — найісана хораша i праўдзіва.

* * *

«Дзённік» братоў Ганкураў. Куплены ў палавіне шасцідзесятых, гэты мажны двухтомнік, выбранае з 22-х тамоў французскага выдання (!), я пачынаўужо чытаць неўзабаве пасля набыцця і, здаецца, яшчэ раз пазней, але тады «не пайшло». Цяпер, калі згадаць тое, што мне Лакшын пісаў пра «Поиски слова», я пачаў «выклёўваць» у Ганкураў сваё, бліжэйшае. Смерць Жуля, апісаная Эдмонам, вярнула мяне з ісанца першага тома да яго пачатку, i пайшло «выклёўванне», з алоўкам на палях. З аднаго боку — духоўнае, агульналюдскае, з другога — пра пісьменнікаў, якіх у пэўнай меры ведаю i я, а яшчэ i ецэны сустрзчаў, цудоўныя навелы, асветленыя высакародетвам, як смерць іхняй старой служанкі... Абмінецца ўвагай пры такім выбарачным чытанні i шгосьці, напэўна ж, важнае, але i ўсё пад рад чытаць я цяпер не магу.

Пераклічка з леташнім Мантэнем.

* * *

Позні вечар.

У гастракоме каля акна плача малая дзяўчынка. На падваконніку — недаедзеная шакал гдка.

27
{"b":"598996","o":1}