Литмир - Электронная Библиотека

Маці наша была запаслівая. У пограбе, перагароджаным на бульбу i на бочкі, стаяла капуста, шаткаваная i галоўкамі, салёныя агуркі, усё амаль да новага. Так што суседкі прыходзілі «пазычаць», а гаспадыні, пэўна ж, гонар. I была яшчэ бачулка хлебнага квасу. Халодненькага! Пілі мы яго з сябрам i так, рабілі i «віно». Гарэлка тады прадавалася часта ў літровых бутэльках: «Вудка чыста, моцы чтэрдзесьці пеньць», а то i мазур у сукмане, узняўшы кілішак: «Вып'ем, куме, ешчэ раз!» Адна такая i ў нашай каморы была. Там жа, у старой, карычнева-памаляванай шафе, стаялі слоікі з варэннем, a ў кухні на паліцы была сода. У бутэльку, не да самага верху напоўненую, далівалася на акрасу i солад варэння, радчэйшага. Тады асцярожна, каб без пары не шумнула, усыпалася трошкі соды i туга ўціскаўся корак. Два кубкі i два «рассохлыя» пітакі стаялі напагатове. Галоўны майстар, сам дамаўнік, боўтаў бутэльку нядоўга — шумны выбух выбіваў той тугі корак, пена шугала наверх, кубкі напаўняліся, на верхнія губы надзяваліся пенныя вусы, а потым мы пацмаквалі, выдатна задаволеныя тым, што п'ецца, i тым, што i яшчэ ж у літроўцы маецца — на даліў!..

Былі i іншыя выбрыкі — у сірочай распусце.

У старой карычневай шафе i ўлетку было янічэ, як я ўжо сказаў, трохі леташняга — у нас казалася: такрошняга — варэння, дзе на паўслоіка, а дзе толькі на дне. Вішнёвае, чарнічнае, брусніцы з грушамі. Аднойчы я, ужо без сябра, так раскошна захапіўся рэшткамі вішнёвага ў паліваным слоіку, што не пачуў, як наш Мікола, ужо дзяцюк, не ўбачыўшы мяне на вуліцы, як найчасцей бывала, сам адчыніў вароты i ўехаў з возам снапоў на двор. Як прадчуваючы штосьці, ён спыніўся, лейцы на плот, а сам з сяней у адчыненую камору. «А гэта што?!» — «Як што? — адказаў яму я, ужо заслужаны хатні манюка.— Мама сказала, што слоік трэба апаражніць, даесці». МІкола выйшаў i, пакуль нам скідаць у гумне снапы, узяў на кухні другую лыжку... Праз дзень-два маці заўважыла апусценне слоіка i, ведаючы, з к а го пачынаць, паклікала мяне. Мне што — я сказаў, што мы з Колем удвух. Не памятаю, ці маці тады адмахрыла мяне, ці абышлося ўшчуваннем. Памятаю затое, што Мікалай — «гаспадар, называецца!» — мне не адпомсціў.

Наогул, хочацца сказаць, мне ад яго за ўсё маленства дасталося толькі адзін раз. Дый то не вельмі — проста ляпнуў ззаду па настаўленым кажушным каўняры. Коля быў тады ў мястэчку, чагосьці прыязджаў у санках-вазку, i якраз падышло так, што вучоба ў нас закончылася i нам з Толікам пашанцавала, вярталіся дамоў панамі. Пад горку Міколу спатрэбілася спыніцца, ён перадаў мне лейцы, а сам, сышоўшы з дарогі, павярнуўся ад ветру. Дахаты было зусім ужо блізка ад павароткі з гасцінца. Я азірнуўся, i мне чамусьці здалося, што ён, воддаль ідучы за санямі, махнуў мне рукою, каб мы сабе ехалі адны. Паганяць не трэба было, дарога па вуліцы вёскі пайшла, што называецца, спахбва, з лёгкім нахілам, добра адгладжаная санямі. Мы i патрухцелі. А ён, у цяжкай бурцы, дабрыў да нашага двара пехатой i там ужо, пакуль распрагаць, аддаў мне трохі майго — у каршэнь.

Успомнілася цяпер, пітпучы, як увосень сорак першага года, ідучы з палону, паміж Бярозаўкай i Наваградкам я сустрэў фурманку. Знаёмае, як для пачатку хвалявання, убачылася ўжо ў кабыле, якая старанна тупала па пяску, а потым i ў двух мужчынах, што драмалі пад казыркамі кепак. I тут я пазнаў у адным з мужчынаў вушаста-заікастага Ваёдзю, заI о рек а га крамніка, i ў той жа момант — нашага Mi кала я. Пасля двух з палавінай гадоў суровай, поўнай трывог разлукі я ca шчаслівым надрывам гукнуў: «Ко-ля!» А ён, не спыніўшы кабылы, саскочыў з воза...

Яны тады, для поўнай дакладнасці кажучы, ехалі ў Бярозаўку па аконнае шкло, бо завод ацалеў.

Пішу i думаю, што ўжо i яго, Мікалая, няма ажно дваццаць чатыры гады...

I пра тое таксама, як гэта хораша — век пражыць з братам, ні разу не пасварыўшыся, нічым не прымуціўшы светлую памяць...

ГЛЫБІНЯ

А яшчэ ж i калодзеж, у які так добра i крыкнуць, i заспяваць, у які так неадчэпна, па-дурному хочацца часамі плюнуць...

У дварэ нашай Віліты, якая замужам так даўно, што першыя дзеці яе старэйшыя за мяне, каля плота, дзе круты ўзгорак ад высокага пераду хаты спусціўся да самай вуліцы, быў найглыбейшы ў вёсцы калодзеж. У шырокім, ria баках заплеснелым драўляным зрубе, з круцёлкай, на якой наматаны даўжэзны ланцуг. Зірнеш у тое страншае прадонне — вада ледзьледзь свіціцца, як быццам у самым-саменькім асяродку Зямлі. Пра тое, што яна — вялізна-вялізарны глобус, я ўжо чуў ад старэйшых братоў.

Чуў я таксама, што ў Міры, да якога ад нас дзевяць кіламетраў, куды кожнага панядзелка людзі, i нашы, загорскія, i па гасцінцы, што так недалёка на загуменні, едуць на кірмаш, ёсць калодзеж, пры самым уездзе з нашага боку, a ў тым калодзежы больш за пяцьдзесят ці нават за шэсцьдзесят «трубаў», цымантовых кругоў. От каб туды гукнуў, ці заспяваў, ці плюнуў!..

Што ж, можа, бываюць калодзежы i глыбейшыя. Гэта — калі па-сталаму, у тых размовах старэйшых ды старых, у хаце сваёй, ці ў чужых, ці на вуліцы, калі цёпла. А мне, калі я заходзіў на сястрын двор, павясковаму — да Грыбавых, ці так сабе, каб пагуляць у ix з тымі пляменнікамі, што равеснікі ці меншыя за мяне, ці калі з дому па нешта пашлюць, не адразу хацелася падымацца па вялікіх., плоскіх камянях, такіх прыступках да хаты на ўзгорку. Абавязкова спыняўся каля старога калодзежнага зруба і, з яшчэ аднаго каменя, што падстаўляўся для выцягнутага вядра, успінаўся так, што тварам перахільваўся за першае палена зруба. Зноў ca сціхотнай цікаўнасцю заглядваў у сцюдзёную цемрадзь, вычэкваў, каб вочы прывыклі да яе настолькі, што вада ў бяздонні засвіціцца мне, i думаў так ці адчуваў, ці тое i другое разам,— такое глыбіні, мусіць, нідзе больш не бывае i не можа быць!..

У наш калодзеж на двары, неглыбокі, на дзевяць «трубаў», лічачы з тою, што стаіць наверсе, я аднойчы, калі мне ўжо мала было ці крычаць у яго, ці нешта туды спяваць, ці змагацца з жаданнем усё-такі плюнуць, каб пачуць адтуль плюх, як водгук на сваю нудоту, ці, на мове дарослых, дурноту, я апусціў у вядры да вады, памаленьку, як паню якую, невялікую жабу з чырвоным рабацікнем на жывоціку. I такія былі ў нашым садзе, у мала таптанай траве. Адпусціў — не так сабе,— была вялікая спёка, поўдзень якраз, i мне захацелася, каб вада ў калодзежы стала яшчэ халаднейшай. Адкуль прыйшла да мяне тая прамудрасць, пачутае гэта ці вычытанае, пра ваду ці пра малако, не памятаю ўжо, толькі бедную жабку запомніў. Як яна неўзабаве засвяціла ў не надта глыбокай для маіх вачэй, супакоенай пасля апускання ды падымання вядра вадзе сваім бела-стракатым сподам, як мне прыйшлося вылоўліваць яе вядром, даставаць амаль нежывую і, па бліжэйшай, пастушынай мудрасці, даступнай ужо i мне, свінапасу, саграваць на далоні ca свайго краніка...

Так жорстка мы, падшыванцы, даволі часта практыкаваліся ў сваёй народнай медыцыне — прыб'еш, а потым ажыўляеш.

ПЕХАТОЮ

Адзін наш стары загорац з нейкай лузготнахлёсткай мянушкай Пстэк меў у Турцы брата Міхалку, які, не толькі што з дому выйшаўшы, але i далей ідучы па вуліцы, усё азіраўся на пяты. То ўлева, то ўправа, то зноў улева, як баючыся, ці не ўступіў у нешта брыдкае.

Пражылося богведама колькі, а той местачковы Міхалка, таксама, як i яго вясковы брат, стары, але бязвусы i безбароды, з нейкім востранасатым ды вяртлявым тварам, успамінаецца мне часамі, калі выйдзеш з дому, там не глянуўшы на калашыны ззаду,— як яны ад учарашняй вячэрняй макрэчы? Каля пад'езда, каб не вяртацца ў яго, азірнуўшыся, ці хто не бачыць, праверыш i ўсміхнешся сам сабе: «Во, Міхалка!..»

А пануры Пстэк, прымак у Загоры, ці ён ідзе, ці едзе куды, абавязкова пра штосьці бубніць сам з сабою.

Неяк зімою, кал i мы з Толікам ішлі ca школы (Ліда была ўжо ў сваёй турэцкай цёткі «на кватэры»), Пстэк на роўным абагнаў нас i — скупеча! — не клікнуў пад'ехаць. Але неўзабаве, пад круты ўзгорак, яго дэрашаваты конь пайшоў ступою, мы дагналі чорныя санкі-вазок i асцярожненька пасталі ззаду на палазах. Ведаючы пра яго заўсёднае бубненне, пачалі прыслухоўвацца. Ен якраз лаяўся з сынам, які, вярнуўшыся з панскага войска капрал ем i ажаніўшыся з хутарскою шляхцянкай, так апанеў, што анічога не хоча рабіць. Лаяў Пстэк i свайш Геніка, i нявестку, якая таксама ж пані, а заадно i сваю старую, што патурае маладым. Бубніў ён, не толькі брыдзячы хатнix, але i сплёўваючы на бараду. Гэта мы толькі ўяўлялі,— так меркавалася мне на сабе.

9
{"b":"598988","o":1}