У пачатку пяцьдзесят восьмага года я выступаў у названым бібліятэчным тэхнікуме, спецыяльна прыехаўшы туды з Дома творчасці «Каралішчавічы». А пасля выступлення i гасцяваў у Сцяпанавай сям'і. Хораша помніцца той зімовы вечар з поўным наборам сямейнай утульнасці, простата ды законнага чалавечага шчасця. З маладою беларускай гаспадыняй — тою, вядома, з таго наваградскага фотаздымка,— з малымі дачушкамі, са старэнькай бабуляй-татаркай, капыльскай мамай вучонага сына, з добраю гутаркай нетаропкага застолля.
Былі ў нас сустрэчы i іншыя, i нямала, то ў Саюзе пісьменнікаў, то ў якой-небудзь з рэдакцый, то ў сумеснай паездцы на выступленне ці на які юбілей, то ў актавай зале філалогіі БДУ, дзе Сцяпан працаваў, куды i я даволі часта запрашаўся.
Былі шчырыя гутаркі сам-насам i паміж найбліжэйшымі сябрамі, калі гаварылася i пра трагічны лёс «нашых святых пакутнікаў» (гэта Сцяпанавы словы), яшчэ задоўга да рэабілітацыі вельмі нямногіх жывых i жудаснага мноства закатаваных. Гаварылася пра наша надзённае i нашу надзею на прасвятленне, што дапамагала верыць i працаваць. Былі радасці адліжных гадоў пасля XX з'езда партыі, а потым зноў прыйшлі трывогі, калі новым наваратам пайшлося пад адхон, у панура-мляўкія гады застою з планамерным нахабствам русіфікацыі. Помніцца радасць, з якою Сцяпан, вярнуўшыся ў красавіку 1968-га з Чэхаславакіі, дзяліўся весткамі з «пражскай вясны». Потым была польская «Салідарнасць». Прыйшла наша «перабудова», павеяла адраджэннем. Помняцца іншыя смуткі i радасці...
Я ўжо думаў пра гэта раней i неаднойчы, крыху пісаў пра такое, але дазволю сабе паўтарыцца. Як гэта добра, як хораша ўжыліся ў нашу беларускую літаратуру i яўрэй Рыгор Бярозкін, i рускі Генадзь Кісялёў, i татарын Сцяпан-Мустафа Александровіч.
Першага з названых мы часта згадваем i ў гутарках, i ў друку я к добрага сябра i выдатнага крытыка, пераважна паэзіі.
Другі — сярод нас i сёння, гш-ранейшаму творча актыўны, гатовы належна выступіць тут, на нашым свяце.
A трэці — наш юбіляр, жывая памяць пра якога сабрала нас тут, светлы вобраз якога прыгожа i сімвалічна гаворыць пра беларускую дружбу яшчэ i з татарамі шчырую, традыцыйную дружбу, з якою радней, утульней на нашай агульнай, такой шматпакутнай, такой цудоўнай зямлі.
1996
notes
1
Чалавек, які толькі й думае, як бы найбольш зарабіць.
2
Зярнятка да зярнятка i збярэцца мерка.
3
Uwielbiać — абагаўляць, схіляцца ў глыбокай пашане.
4
Вер сабе хоць у казла, абы ты толькі дзесяціну плаціў!
5
Пачакай, хутка адпачнеш i ты таксама!
6
Кніга жыцій i хаджэнняў.
7
Die Kleine — малое, der Mann — тут муж.
8
«Невядомы рускі салдат».
9
«Татава вяртанне».
10
Пра яго ў апавяданні «Над фотаздымкам».
11
«Советская Белоруссия». 1994. 10 сент.
12
Я называюся Мільён — бо за мільёны люблю i пакутую. (Адам Міцкевіч. «Дзяды». Частка III. Імправізацыя.)
13
Як жыхар «усходніх крэсаў».
14
Чарняўская Л. У. (1893-1976), пісьменніца, жонка Максіма Гарэцкага.
15
Пасёлак над Нёманам на Наваградчыне, дзе лецішча Я. Брыля.
16
Уладзімір Калеснік i Фёдар Янкоўскі.
17
«Вэстэрплятэ яшчэ ўсё гераічна абараняецца».
18
Абодвух полаў (польск.).
19
Як вол, рыкнуў на амбоне: Мой набожны статачак, будзь спакойны,— што павінна вісець, не ўтопіцца.
20
Працуй, як паганскі конь, працуй усё лета, a зімою cпi ў мужыка за брудным прыпекам, паміж гаршкамі, шчарбатаю бабай i дзіцем.
21
«...Мы самі панадзіманыя i перасвараныя...»
22
Ад зары стагоддзяў.
23
Вярні нам труны з польскай сасны!
24
Салома i драўніна (ням.).
25
Грызуць зямлю мае наймілейшыя...
26
Па Энцыклапедыі прыроды Беларусі ўдакладніў, што гэта малінаўкі, або — яшчэ прыгажэй — заранкі.
27
Крэм для абутку.
28
Саша — Алесь Адамовіч.
29
Федзя — Фёдар Янкоўскі.
30
Ніна Міхайлаўна — жонка Я. Брыля, педагог.
31
Якуб Герасімовіч Міско (1911 - 1981) — журналіст.
32
«Прызнаюся, што жыў» (польск.).
33
Л. М. Навічэнка — укрг інскі літаратуразнавец.
34
М. I. Дзялец— у той час старшыня Камітэта па друку.
35
Ганна Мітрафанаўна (1904-1979) — маці Алеся Адамовіча.
36
На «круглым стале» часопіса «Литературное обозрение».
37
На пленуме Саюза беларускіх пісьменнікаў.
38
На кангрэсе беларускага ПЭН-цэнтра.
39
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
40
На адкрыцці надмагільнага помніка Алесю Адамовічу.
41
На сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у блізкім i далёкім замежжы.
42
Уступнае слова на Кангрэсе ў абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры.
43
На 75-годдзі С. Александровіча.