Литмир - Электронная Библиотека

Устаём. Ён чырвоны. Трэнер уздымае маю руку. Пераапранаюся. На крэсле ляжыць мой падручнік. “Гісторыя старажытнага свету”.

Малюнак І. Паранены Спартак. (Паводле сценапісу ў горадзе Пампеі). Рымскі воін параніў Спартака ўдарам дзіды ззаду.

Шкада, што малюнак некаляровы, адзін тнкі чорны абрыс. А кіно каляровае. У Спартака быў чырвоны плашч і белы конь. У 71-м годзе да нашай эры адбылася апошняя бітва Спартака з рымскім войскам. Спартак імкнуўся прабіцца праз легіянераў да Краса і забіць яго.

На вуліцы сонца, па-вясноваму свежа. Пасля спартыўнай залы прыемна стаяць на ганку з аднагрупоўцамі па вольнай барацьбе.

Але трэба бегчы.

Запісвацца на барацьбу мы прыйшлі ўтрох: я і яшчэ два аднакласнікі. Хацелі хадзіць на бокс, але там ужо набралі групу. Мы пайшлі на вольную барацьбу. Нас узялі, але адзін з маіх аднакласнікаў “скіс” пасля другой трэніроўкі. Ён не мог ні разу падцягнуцца на кольцах, усе смяяліся. Ён больш не прыйшоў. Другога выгнаў трэнер, бо той курыў. Трэнер учуў пах тытуню і прагнаў майго аднакласніка. Даводзіцца ездзіць на трэніроўку аднаму. Затое можна ў тралейбусе пачытаць падручнік.

…імкнуўся прабіцца праз легіянераў да Краса і забіць яго.

Сыходжу з ганка. Ганак высокі, наша спартыўная зала ў былым саборы. Праходжу паўз музычную школу. Заварочваю за рог. Мяне перапыняе Віталь. “Пагаворым?” — кажа Віталь. А што тут гаварыць. Тут усё ясна. Ён вагчэйшы на кілаграмаў дзесяць і ростам вышэйшы. Ясна, што за размова нас чакае, але саступаць не хачу.

Спартак быў гладыятар.

“Пайшлі ў двор, кажа Віталь. У двары пуста. Арэлі, пясочніцы, лаўкі ўсе пустыя.

— Ну што? Схватку выйграў? Толькі ніхто не ўбачыў, як ты яе выйграў. Ты мяне ўдарыў. Ты — падонак, і я зараз табе пакажу, як трэба біць”.

Віталь хапае мяне за куртку. У мяне новая куртка. Парве. Што я дома скажу? Маці і так супраць барацьбы. А яшчэ парваная куртка.

Строй, куртка ў мяне новая, я здыму…

Віталь адпускае куртку. Я хутка здымаю яе і кідаю на лаўку. Рабы хадзілі ў дзіўных палатняных мяхах з дзіркамі для рук і галавы. У Рыме значна цяплей, чым у Мінску. У нас у такім мяшку акалеў бы. Куртка саслізгвае з лаўкі і падае ў пясок. Нахіляюся, каб падняць. І непрыкметна для Віталя зачэрпваю хменю пяску.

Зараз ты ў мяне атрымаеш, ты мяне навучыш, як трэба біць, тут табе не спратрыўная зала, дзе правілы і трэнеры. Тут вуліца.

Піраты падманулі Спартака, паабяцалі перавезці на востраў і не перавезлі.

Віталь толькі пачаў замахвацца, як я шпурнуў са жмені пяском яму ў вочы. Галоўнае, каб ён не схапіў мяне. Схопіць — канец.

Віталь хапаецца ракамі за твар. Ён трэ засыпаныя брудным пяском вочы. Я б’ю кулаком яму ў грудзі. Ён пахіснуўся, але стаіць. Віталь плача. Ён размазвае бруд па твары і плача.

Канчай. Ты што? Пайшлі ў душ, памыемся.

Мы вяртаемся ў будынак спартыўнага таварыства. Душ у сутарэннях.э Мыемся. Потым сядзім. Нават у душы чуваць тугі голас нашага трэнера. Раз-два, раз-два, раз-два. У іх размінка.

У тралейбусе ему адзін, Віталь жыве за горадам, на рэніроўкі ездзіць на электрычцы.

Вучу.

Пад магутнымі ўдарамі Спартака палі два варожыя камандзіры. Але і яго саомга паранілі дзідай у сцягно. Паранены Спартак стаяў на адным калене і працягваў біцца. Рымляне не змаглі ўзяць яго жывым. А ў кіно змаглі. Сетку на галаву накінулі і звязалі, як звера. Але кіно…

Спартака так пасеклі ў бойцы, што нават цела яго не знайшлі на полі бітвы.

Так, у кіно такое не здымеш. Чалавека сякуль на кавалкі. А можа ён і не загінуў, калі цела не знайшлі?

Сыходжу. Ледзь не праехаў свой прыпынак. А бывала і праязджаў. Заснеш пасля трэніроўкі. Прачынаешся — кальцо. Вадзіцель смяецца. Во! Падручнік у тарлейбусе пакінуў. Ну і няхай.

Цікава, рабы спалі ў ашыйніках ці не?

25.10.1988

Доўгая дыстанцыя

Ніколі не быў прафевійным спартоўцам, але стадыёны, басейны і спартзалы люблю. Закладзена ў іх таемная прыцягальная сіла, што вабіць і кліча мяне. І таму ўранку выходжу на школьны, якраз пад маімі вокнамі, стадыён і прабягаю колькі кругоў. Толькі вось розныя там комплексы практыкаванняў, сістэмы з методыкамі, жорсткія рэжымы выклікаюць адно сум у маёй усё ж неспартовай натуры.

Такі цяпер, такім быў і ў школе, дзе з аднолькавым поспехам удзельнічаў у матэматычных алімпіядах і выступаў за школьную зборную па валейболу. Калі шчыра, дык ніякіх поспехаў не было, першыя месцы нам ніколі не выпадалі, затое выступалі мы спакойна, а найвялікшай узнагародай лічылі вызваленне ад заняткаў. Каму што…

А з доўгай дыстанцыяй было так…

У мой 8-мы “В” зайшла на вялікім перапынку настаўніца фізкультуры. Яна ў маладосці штурхала ядро, можа таму ў яе рухах засталося зашмат важкасці і рэзкасці. Без усялякі намёкаў і маскіровак яна заявіла:

— Хто з хлопцаў заўтра не хоча ў школу, а згодны прабегчы 5 кіламетраў, падыміце руку.

Жаданне прагуляць заняткі мелі ўсе, але бегчы згадзіліся толькі двое. Адня ўзнятая рука, як вы здагадаліся, была маёю, а другая — Барысава.

У Барыса наогул прагрэсіраваў “пункцік” на спорт. Ён жыць не мог, каб не задзіць у якую-небудзь секцыю. Але пасля трох-чатырох трэніровак ён заўсёды сыходзіў. “Плаванне — манатонны спорт. Вастрыні ў ім няма”, — заяўляў Барыс і накіроўваўся да баксёраў, дзе празодзіў усе першапачатковыя здзекі і выпрабаванні, а праз месяц чулася: “Бокс — спорт для ідыётаў, каму не шкада ўласнае галавы”. Пасля знішчальных азначэнняў пачыналіся апісанні выгод якога-небудзь вялікага тэніса ці рэгбі. Мяне і дагэтуль дзівіць упартасць, з якой Барыс памяняў можа з пятнаццаць самых розных відаў спорту. Ён нават ездзіў у Ратамку (чатыры прыпынкі на электрычцы), каб неклаькі разоў упасці з каня, на Мінскае мора (тры прыпынкі), каб на пачатку красавіка перакуліць каноэ і два тыдні праляжаць з запаленнем лёгкіх. Толькі ў Барыса і пасля вялікіх непрыемнасцяў заставалася нязрушнае перакананне, што спортам трэба займацца абавязкова ў секцыі і пад наглядам вопытных трэнераў.

Пасля заканчэння школы спаткаў Барыса толькі адзін раз. Мы сутыкнуліся каля турнікетаў метро. На ім зіхацела чорная, нібыта наваксаваная, скураная куртка і брызентавыя нагавіцы, а ў руках ён рымаў вялізную незашпіленую сумку з ботамі, крагамі і матацыклетнай каскай. “Вырашыў паспрабаваць у мотаболе. Азартны занятак. Рызыкоўны. А будучыня ў мотабола вялікая”. Давялося пагадзіцца, бо ведаў: парз паўгода ці нават раней азартнымі і рызыкоўнымі стануць скачкі на батуце ці гарадкі.

А тады ў 8-м “В” на доўгім перапынку Барыс з захапленнем зваліў эфіопскіх марафонцаў і абяцаў, што саракадвухкіламетровую дыстанцыю зможа прайсці хутчэй за ўсіх у нашым раёне. Яго слухалі, бо аднаго разу Барыс праехаў на ровары без прыпынку 160 кіламетраў.

Ён у чарговы раз змяніў захапленне і апынуўся сярод гоншчыкаў. Усяму класу Барыс паведаміў: што, як толькі зможа няспынна праехаць сотню кіламетраў, дык трэнер адразу адсць яму спартовы ровар і можна будзе катацца колькі заўгодна, дзе заўгодна і калі заўгодна. Ніхто з хлопцаў, а тым больш з дзяўчат, не паверыў у такую шчодрасць, і гэта, пэўна ж, падштурхнула пачынаючага роварамарафонца. Барыс прыйшоў да трэнере і папрасіўся разам са старэйшымі праехацца ў нядзелю з Мінска ў Маладзечна і назад, якраз 160 км.

“Спачатку — дзіва дзіўнае! Чаго так марудна едзем? — расказваў Барыс. — Можна ж утрая хутчэй круціць. А мы сунемся, што слімакі тоўстыя. Толькі пад Заслаўем зразумеў, што да чаго. Калі пад каленьмі забалела. Думаю — вось дарулім да Радашковічаў: кіну ўсіх, сяду на электрычку і — дадому. І трэба было так рабіць! А ў мяне як бы адключыўся озум. Таму што ў статку, у гайні не адключылася б галава. А тут і хацеў бы вызваліцца, ды не вызваліўся. Закон статка — як усе, так і ты. Я ўсё на задняе кола прэнерскага ровара глядзеў і ціснуў педалі, аж да самага Маладэчна. Хай бы гэты горад праваліўся. Думаў: спынімлся, адпачнем, уцяку. А ўсе арзвярнуліся і ў Мінск падаліся. Да самых Радашковічаў шкадаваў, што ў Маладэчне не спыняліся. А потым пакінуў шкадаваць і наогул перастаў жыць, так здавалася. Адно толькі пад Заслаўем, у Зялёным, калі школьны лагер праязджалі, падумалася: летам люды не паеду, так бацькам і скажу: “У лагер не паеду, і не прасіце, і не маліце, і не пужайце… Лепей буду ў горадзе на асфальце сядзець”. Да самага Мінска ў думках сварыўся з бацькамі з-за лагера, а можа і не сварыўся. Дакладна не згадаю… Помню: заехалі на стадыён за Палацам спорту. Усе злезлі з ровараў і палеглі на лаўкі. А я пад’ехаў да лаўкі, стаў на яе нагою і не злажу з “каня”. Трэнер падышоў, схапіў мяне за чуб і патрос. Я спалохаўся, што галава адарвецца. Яна не адарвалася, ясна, але я так слаба кеміў, што пасапраўднаму спужаўся за галаву. Не ў сабе быў. “Ровар твой!” Трэнер яшчэ нешта скаўа пра здольнасці. Толькі мне да фелькі. Адштурхнеўся ад лаўкі, паруліў дамоў і даехаў. Далей ведаеце”.

8
{"b":"598918","o":1}