Цяпер я ўдзячны Алегавай маці, бо менавта яна першая, эфектам свайго яркага з’яўлення, дапамагла мне зразумець, што прыгажосць мамы не падлягае параўнанням, яна ёсць найвышэйшая.
І як крыўдна мне было, калі , стоячы за мальбертам, пісаў у інтытуце кубістычныя кацюрморты, каб спасцігнуць таямніцу фактуры і колеру, а выкладчык з непрыхаваным цынізмам казаў:
— Вось ты шклянкі-бутэлькі навучыўся раскладаць на розныя вуглы ды авалы. А згадай табе намаляваць партрэт маці ў стылі кубізм, вось што б ты рабіў?
І рабілася сумна за недасведчанасць і абмежаванасць выкладчыка, які замінаў займацца, як ні дзіўна, вучобаю. І было няёмка пачынаць тлумачыць, што вобраз маці знаходзіцца далёка за межамі майго задання, якое спрабаваў выканаць, калі пісаў на палатне нацюрморт з празрыстым шкляным посудам. Адзінае, у чым я не мог не пагадзіцца з выкладчыкам, гэта тое, што напісаць партрэт мамы вельмі складана. Асабіста для мяне на партрэце мамы і канчаецца станковае макстацтва, і пачынаецца манументальнае — з ягонай рэлігійнасцю і містыкай, з абразамі і алтарамі.
І таму зараз, калі ўспамінаю профіль алегавай маці, які, нібыта карціна ў шкло, быў забраны машыннай шыбаю, я разумею, чаму мяне так уразіла гэтая жанчына. Яна была абразом, жывым абразом. І ўсе як зачараваныя не маглі адвесці вачэй ад яе.
Таксі з’ехала, звезла ў Мінск Алегаву маці, а ён застаўся ў лагеры на цэлы доўгі летні месяц.
***
Алег, гэтаксама як і маці, меў адметную знешнасць, але я, з-за сваёй прыроднай схільнасці да ўсяго мужчынскага і класічнага, ніколі не змагу назваць яго прыгожым, як не магу назваць прыгожай скульптуру старажытнага грэка Леахара — “Апалон”. Алегава знешнасць была пазначана пячаткай жаноцкасці, а ягоны смех быў надзіва меладовы і дзявочы. А мне, падлетку, які марыў стаць мужным, усё паўдзявочае, лёгкае, гнуткае, здавалася гідкім і непатрэбным.
Гэта цяпер я спрабую разважаць і тлумачыць самому сабе, чаму так здарылася. Чаму Алег застаўся адзін у вялікі натоўпе? Чаму лагер не прыняў яго? А тады я проста заўважыў, што Алег гуляе на адзіноце. Напэўна, у ім было ўсё ж дастаткова мужчынскага, каб дзяўчаты не клікалі да сябе. І ён хадзіў па заасфальтаваных сцежках адзін. Хадзіў, дарэчы, адметна, і яго хада чымсьці выклікала асацыяцыі з птушкай фламінга. Вядома адыграў сваю ролю і колер, любімы Алегаў коелр — ружовы.
— Мама думала, што народзіцца дзўчынка, і купіла ўсё ружовае: і прасціны, і навалачкі, і пялюшкі… Я вырас ва ўсім ружовым, пурпуровым. І люблю гэты колер, — растлумачыў Алег, калі я спытаў, чаму ён носіць кашулі жаночай афарбоўкі.
Але, не ў крыўду мужчынам, давядзецца сказаць, што ружовы колер вельмі пасаваў да смуглявага твару, на якім чарнелі асіметрычныя міндалеабрысныя вочы. У гэтых вачах таілася палахлівая жывёльная непасрэднасць, характэрная істотам творчым, якіх лёгка збянтэдыць. І ведаючы сваю слабасць, Алег пад час размовы адводзіў вочы ці глядзеў у зямлю.
Усе гэтыя рысы раздражнялі лагерных хлопцай і дзўчат, і яны здзекваліся з алега. Здзекаваліся па-рознаму: і садысцкі-вытанчана — аблівалі жаночымі духамі Алегаў ложак, і па жабёльскі тупа — падкладвалі кавалак масла на Алоегава крэсла ў сталовай. Але ўсе жарты-здзекі былі толькі уверцюраю да цкавання, што разгарнулася пасля конеурсу мастацкай самадзейнасці.
***
Як ужо гаварылася, конкурсаў у лагеры праводзілася шмат, ад самага трывіяльнага з малюнкамі на асфальце да грунтоўных стварэнняў “лінеек”. Недасведчанаму даволі цяжка ўявіць конкус “лінеек”, але я паспрабую ў некалькіх сказах апісаць з’яву, тым больш што гэта даволі неардынарны жанр мастацтва, які можна незваротна знікнуць.
“Лінейка” па сваёй канфігурацыі нагадвала нешта сярэдняе паміж магільным капцом і кветнікам, адно без кветак. Па перыметры “лінейку” абкладалі цаглінамі, пастаўленымі старчма, і палосамі свежага дзёрну. У даўжыню “лінейка” мела метры са тры, а ў шырыню — са два. Адзін бок “лінейкі” насыпаўся крыху вышэй, каб добра было відаць злалёк, што сатворана ў дзёрнавай аблямоўцы. Напачатку ў ёй рабіўся абрысны мялюнак. Тэма абіралася надзвычай лагерная, напрыклад: крэмль з пяціканцовымі хорамі, ад якіх разыходзяцца тоўстыя промні, ці танк з той жа вялізарнай зоркаю на вежы, яшчэ на “лінейцы” мог з’явіцца голуб, але памерам з той жа крэмль ці танк. Калі абрыс быў зроблены, пачыналася зафарбоўка. Крэмль павінен быў стаць чырвоным, танк — зялёным, а лголуб — белым. Таму адзін атрад, сімвалам якога была “лінейка” з крамлём, тоўк каменнямі на асфальце цырвоную цэглу і пасыпаў натоўчанай пудраю зубчасныя сцены і азораныя вежы. Атрад, што браўся за голуба, пакутаваў, бо сілікатная цэгла не таўклася і трэба было ісці за пяць кіламетраў у Заслаўе шукаць будоўлю і выпрошваць якой вапны ці мелу. Лягчэй за ўсё расфарбоўваўся танк, яго выкладалі з зялёных яловых шышак і скочак, і глядзеўся танк вельмі эфектна — сакавіта, масляніста, шурпата, і чымсьці нагадваў кракадзіла. “Лінейкі” праглядала камісія на чале з Раінай Аляксандраўнай, начальніцай лагера. Выбіраліся тры лепшыя. А ўвечары, на зборы ўсяго лагера. Вельмі ўрачыста абвяшчаліся атрады-пераможцы.
Асабіста мне падабалася рабіць “лінейку” ў першую чаргу з-за таго, што я лічыў сябе мастаком. Пад час заняткаў у школе я наведваў жнядзельную мастацкую студыю, а ўлетку, замест таго каб спаць удзень, хадзіў у мастацкі гуток. А таму мне лёгка быловострым прутком накрэсліць на мяккай насыпанай зямлі абрыс крамля ці танка. А па-другое, мае здольнасці давалі мне ўладу над астатнімі хлопцамі і дзяўчатамі. Я кіраваў і таўчэннем цэглы і зліраннем шышак, мог загадваць, сварыцца, зневажаць… І гэта ўспрымалася нармальна, бо ўсіх цікавіў толькі вынік — наяўнасць “лінейкі”. Аднаатрадаўцы падпарадкоўваліся мне без пярэчанняў. Слухаліся ўсе, акрамя Алега. Ён уцякаў; не спрачаўся, не абураўся, не адстойваў свае погляды, а браў кніжку, і калі ўсе ішлі пасля снядання рабіць танк, ён ішоў у лес. На абедзе я спрабаваў высветліць, чаму ён уцякае, на што атрымліваў блытаныя тлумачэнні пра галаўны боль, медыцынскі пункт і медсястру Святлану, якая параіла яму адпачыць у лесе на адзіноце. Я не верыў Алегу, але спраўджваць ягоныя словы не хадзіў ні ў медпункт, ні да Светы. Ну, не хоча адзін чалавек рабіць “лінейку”, хай не робіць, астатнія хочуць і робяць. Мне хапала праблем і без Алегавых дзівацтваў, але крыўда на яго засталася, жорткая дзіцячая крыўда. І недзе глыбока ў душы хацелася сатысфакцыі, хацелася Алегавага прыніжэння, праз якое я спадзяваўся атрымаць асалоду. І я ўбачыў прыніжэнне.
***
Яшчэ не паспелі аціхнуць радасныя перажыванні ў маім трэцім атрадзе — за “лінейку” з танкам мы атрымалі першае месца, а на дошцы аб’яў ужо прыкнопілі паведамленне, што ў клубе прайдзе конпурс мастацкай самадзейнасці. Запрашаліся ўсе: хто можа спяваць, іграць на музычных інструментах і танцаваць. Конкурс меўся адбыцца ў нядзелю з раніцы, каб не толькі дзеці, а і бацькі маглі папрысутнічаць на свяце.
Выхавацелі падаставалі свае інтументы, і да самага адбою з усіх канцоў лагера чуліся бясконцыя паўторы рэпетыцыйных намаганняў.
Раман Казіміравіч іграў на мандаліне, а дзяўчаты. Можа, разоў са сто праспявалі пад ягоны акампанемент куплеты пра ката, якога боцман быў па пузе мокрым ручніком. У куплетах асуджаўся боцман і шкадаваўся кон, але, нягледзячы на ўсю маральнасць песні, я ўзненавідзеў яе. Ёсць думка, што жарт, які гавораць двойчы, ператвараецца ў пошласць, а тут жарт паўтарылі разоў, як заўважалася, са сто.
І калі нядзельным ранкам на клубную сцэну ўзышоў Юркевіч са сваёй лакіраванай мандалінаю, я пашкадаваў, што не маю якога расіслага памідора. Толькі шкадаванне был не доўгае. Раман Казіміравіч выканаў старажытную італьянскую песню, і сыграў ён выдатна. Склалася дзіўнае ўражанне, што мандаліна сама гучала, што і конеурс, і выхавацелі з дзецьмі і іх бацькамі, і лагерны прапахлы цвіллю клюб зніклі. Мандаліна нібыла згадала мелодыю Радзімы і паўтарыла яе. Воплескі запоўнілі залу. Раман Казіміравіч пакланіўся, а потым абвясціў пачатак конкурсу.