Литмир - Электронная Библиотека
A
A

- Ну што ж. Спадзяюся, ён у курсе, што будзе адл╕чаны, кал╕ не з'яв╕цца на сес╕ю.

Пасля гэтага я вырашы╝ патэлефанаваць Дан╕ку. Я не тое каб моцна ╝схвалява╝ся - у рэшце рэшт, я яго амаль не веда╝. Але я адчува╝ нешта накшталт ╝дзячнасц╕ да яго. Кал╕ б не Дан╕к, мне бы давялося тады начаваць пад дзвярыма абшчаг╕. Пасля кансультацы╕ я пазван╕╝ Дан╕ку на маб╕льн╕к. Тэлефон ма╝ча╝. Я наб╕ра╝ некальк╕ разо╝, ╕ ╝сё безвын╕кова. Тады я вырашы╝ зайсц╕ да яго дадому - балазе жы╝ ён непадалёк ад ун╕вера.

Дамафон у Дан╕ка не працава╝. Вылучы╝шы момант, я прасл╕зну╝ у пад'езд разам з п'янаватай парачкай - хлопцам ╕ дзе╝кай, як╕я за╝зята лаял╕ся пам╕ж сабой ╕ на мяне не звяртал╕ ╝ваг╕. Адшука╝шы кватэру Дан╕ка, я нац╕сну╝ на кнопку званка. Зно╝ н╕якай рэакцы╕. Тады я ╝зя╝ся за дзвярную ручку ╕ пацягну╝ на сябе. Дзверы аказал╕ся не зачыненыя. Пры святле дня кватэра выглядала яшчэ больш занядбанай. Тут бы╝ по╝ны раздрай - ╕ яшчэ тут смярдзела, як у бамжатн╕ку.

- Дан╕к, ты тут? - крыкну╝ я ╝ пустэчу кал╕дора.

- Так.

Ён ляжа╝ на матрацы, зак╕ну╝шы рук╕ за галаву ╕ ╝тароп╕╝шыся ╝ столь. Выгляда╝ ён так сабе. Яго некал╕ белая футболка зраб╕лася брудна-шэрай, пад пахам╕ жа╝цел╕ плямы ад поту, лоевыя, да╝но нямытыя валасы л╕пл╕ да лба, а вочы был╕ запалыя, з пачырванелым╕ павекам╕, як быццам ён не спа╝ некальк╕ сутак.

- Ты што, у запо╕? - спыта╝ я першае, што прыйшло мне ╝ галаву.

- Я? Не, - абыякава адказа╝ ён, не адрываючы вачэй ад стол╕.

Но╝т на загрувашчаным стале бы╝ адключаны. Побач ляжа╝ маб╕льны тэлефон.

- На званк╕ не адказваеш. - сказа╝ я. - Што здарылася?

Ён пацепну╝ плячыма.

- Бацьк╕. Звоняць кожны дзень. Пытаюцца, чым я займаюся. Дастал╕.

- Дан╕к, паслухай...

Ступ╕╝шы да яго, я зачап╕╝ся рукавом куртк╕ аб край стала - на падлогу паляцел╕ пустыя бляшанк╕ з-пад кансерва╝, скамечаныя шматк╕ паперы ╕ нататн╕к╕ са сп╕саным╕ старонкам╕. Я машынальна падня╝ з падлог╕ адз╕н з нататн╕ка╝. На клятчастым аркушы было выведзена гелевай асадкай:

н'га╕ тав╕л э амр

кв╕'лл д'го

н'га╕

Лухта нейкая. Я акуратна пакла╝ нататн╕к на стол.

- Дан╕к, ва ╝н╕веры сес╕я пачалася...

- Ведаю.

Неймаверна, але ╝ ягоным голасе не было н╕як╕х эмоцый. Зус╕м н╕як╕х.

- Прэпад пагражае цябе адл╕чыць.

- Ну, ╕ хрэн з ╕м, - коратка сказа╝ Дан╕к.

Ён ляжа╝ ва ╝сё той жа паставе - патыл╕ца на далонях, вочы ск╕раваны ╝ столь. Ц╕кава, кольк╕ дзён ён так праляжа╝ вось так, не рухаючыся, не рэагуючы на тэлефонныя званк╕?.. Ад затхлага смуроду мяне ╝жо пачынала муц╕ць. Я знервавана к╕ну╝ поз╕рк у перадпакой. Звал╕ць бы адгэтуль...

- Кро╝ замерзла.

Яго словы прагучал╕ так нечакана, што мяне перасмыкнула.

- Чаго?!

- У мяне кро╝ замерзла, - ц╕ха сказа╝ Дан╕к. - Не цыркулюе. Даводз╕цца ганяць яе па целе выс╕лкам вол╕.

Дан╕к нарэшце зварухну╝ся. Ён з цяжкасцю пры╝зня╝ся на локц╕ ╕ з╕рну╝ на мяне, быццам не пазнаючы. Так глядзяць на абстрактны жывап╕с. Ц╕ на малюнак трэшчын на сцяне.

- Я веда╝, што так будзе. Яны папярэджвал╕, - цяпер ён гавары╝ хутка, ад былой абыякавасц╕ не засталося ╕ знаку.- Так, яны папярэджвал╕. Такое здараецца з некаторым╕ неаф╕там╕.

Я адчу╝, як да горла мне падкац╕ла млосць.

- Хто...папярэджва╝?

Дан╕к пах╕та╝ галавой ╕ ╝см╕хну╝ся.

- Святары. У пячорах агню.

- Тваю ж маць!..

Гэта ╝сё, што я здоле╝ яму сказаць. Потым я пайшо╝. А як бы вы паступ╕л╕ на ма╕м месцы? Мне н╕кол╕ не даводз╕лася мець справы з вар'ятам╕. Я не веда╝, як паводз╕ць сябе ╝ гэтай с╕туацы╕. ╤ я н╕чым не мог яму дапамагчы. Н╕чым.

2.

Дан╕ка ╝сётк╕ выперл╕ з ун╕вера. Яго мац╕ прыязджала заб╕раць дакументы з дэканату. Сам ён прыехаць не змог, бо загрыме╝ у пс╕хушку. Я чу╝ гэтую г╕сторыю краем вуха. Кал╕ Дан╕к пераста╝ адказваць на званк╕, яго ╝стрывожаныя сваяк╕ прымчал╕ся з Гародн╕ ╝ М╕нск. Прад ╕х вачыма па╝стал╕ разгромленая кватэра ╕ Дан╕к у по╝най прастрацы╕. Пасля гэтага яго зап╕хнул╕ ╝ вар'ятню. Лаг╕чна. На месцы Дан╕кавых сваяко╝ я зраб╕╝ бы тое ж самае, напэ╝на. Яго пратрымал╕ ╝ бальн╕цы месяц ц╕ каля таго, потым выпусц╕л╕, прап╕са╝шы нейк╕я таблетк╕.

Мы з Дан╕кам не бачыл╕ся амаль цэлы год. Не ведаю, дзе ён бы╝ увесь гэты час ╕ чым займа╝ся. Мне было не да яго. У мяне было сваё жыццё. Я вучы╝ся. Працава╝. У мяне была дзя╝чына. Я будава╝ планы на будучыню. Хаце╝ стаць п╕сьменн╕кам. Менав╕та дзеля гэтага я ╕ паступ╕╝ на ф╕лалаг╕чны. Мне ра╕л╕ ╕сц╕ на журнал╕стыку, але я адмов╕╝ся ад гэтай ╕дэ╕ - не люблю п╕саць на замову. Я ╝жо спрабава╝ складаць невял╕к╕я аповеды. Атрымл╕валася так сабе. Тэхн╕чна ╝сё было бездакорна, я ╝ме╝ выбудо╝ваць фразы, фармуляваць думку ╕ ╝сё такое ╕ншае. А вось з сюжэтам╕ была проста бяда. ╤накш кажучы, я не веда╝, пра што п╕саць. Пра сябе? У ма╕м жыцц╕ не адбываецца н╕чога ц╕кавага. Дэтэктывы? Не разб╕раюся ╝ крым╕нал╕стыцы. Жах╕, м╕стыка? Нават не ╝я╝ляю, што тут можна прыдумаць. Кал╕ б тольк╕ мая фантаз╕я працавала хаця б напалову так добра, як у Рэя Харл╕...

Рей Харл╕. Жарты ╝бок - я бы╝ яго фанатам. Кал╕сьц╕ я л╕чы╝ яго амерыканск╕м п╕сьменн╕кам, але выяв╕лася, што ён наш, тутэйшы, проста псе╝дан╕м так╕. Яго апавяданн╕ з'я╝лял╕ся ╝ кожным выпуску 'Марганы' - зборн╕ку м╕стык╕ ╕ жаха╝, як╕ выходз╕╝ штогод ╝ адным рас╕йск╕м выдавецтве. Усе кн╕г╕ серы╕ был╕ надрукаваныя на дрэннай жа╝тлявай паперы ╕ з процьмай дурацк╕х памылак. Выдавец в╕давочна эканом╕╝ на паслугах карэктара, а ╕х мастак-╕люстратар, напэ╝на, пакутава╝ на галюцынацы╕ - з нехлямяжых, бяздарна аформленых вокладак, здавалася, вось-вось пацячэ на падлогу чырвоная кро╝ ╕ зялёная сл╕зь.

Студэнтам ф╕лалаг╕чнага факультэта належыць чытаць Мальера ды Канта, але мне падаба╝ся Рэй Харл╕. Ён п╕са╝ неймаверна, па-чарто╝ску таленав╕та. Дзеянне амаль ус╕х яго апавядання╝ адбывалася ╝ пачатку дваццатага стагоддзя. Гэта бы╝ яго канёк. 'Ар-нуво', гн╕лая дэкадэнцкая Е╝ропа напярэдадн╕ вайны ╕ рэвалюцы╕, тэатральныя кавярн╕, оп╕умныя прытоны, звар'яцелыя паэты ╕ валавок╕я жанчыны По╝дня, народжаныя ╝ цен╕ п╕рам╕д ╕ авеяныя гарачым дыханнем арав╕йск╕х пустынь, дзе блукаюць дэманы-пярэваратн╕, а пад шатам╕ ааз╕са╝ гняздуюцца с╕мург╕. ╤ ╝ кожным аповедзе - дз╕╝ныя культы, застрашл╕выя рытуалы, крывавыя ахвярапрынашэнн╕. Адкуль тольк╕ ён бра╝ гэтыя сюжэты? Так, я захапля╝ся Рэем Харл╕, л╕чы╝ яго ледзь не ген╕ем ад л╕таратуры. Ён мог бы стаць сур'ёзным п╕сьменн╕кам, а замест гэтага кляпа╝ трэш для танных выдання╝. Кал╕ б я валода╝ хаця б м╕зэрнай доляй яго таленту...

***

Сягоння мус╕ла прыйсц╕ жанчына-следчы, аднак замест яе з'яв╕╝ся падпалко╝н╕к. Дз╕╝на, але гэтым разам ён трыма╝ся добразычл╕ва. Пав╕та╝ся. Пакла╝ на тумбачку ля койк╕ пачак цыгарэт. Ухвальна к╕╝ну╝, даведа╝шыся, што я не куру. Вырашы╝ змян╕ць амплуа. Ц╕кава, дзеля чаго? Напэ╝на, гэта нейк╕ х╕тры пс╕халаг╕чны прыёмчык, каб прымус╕ць мяне раскалоцца. Дарма стараюцца. Я ╝жо распавё╝ ╕м усё, што ведаю. Што яны жадаюць пачуць гэтым разам? З чаго ╝сё пачалося? Я ╝жо расказва╝. Пачалося з Кн╕г╕... Але не, падпалко╝н╕к ╕ слухаць не жадае пра Кн╕гу. Яго ц╕кав╕ць выключна крым╕нал. Добра. Расказваю зно╝.

Значыцца, у той вечар Я╝ген ╕ Дан╕к зно╝ пагрызл╕ся. Я помню гэта так выразна, быццам ╝сё адбылося тольк╕ ╝чора. У нашай халупе ╝сяго адз╕н пакой. М╕н╕мум мэбл╕ - прац╕снутая канапка, два тапчаны, пара зэдл╕ка╝. Паламанае крэсла, заваленае вопраткай - яго мы выкарысто╝ваем замест шафы для адзення. А што, вельм╕ зручна. На падаконн╕ку цьмее газн╕чка. Я╝ген валяецца на тапчане, круц╕ць у руках пульхны канверт. На падлозе каля тапчана ста╕ць раздзя╝баны магн╕тафон на акумулятарных батарэйках. Мадэль канца дзевяностых, з двума адсекам╕ - для кампакт-дыска ╕ для плёначнай касеты. У тыя часы кампакт-дыск╕ был╕ рэдкасцю, ╕ гэты агрэгат, напэ╝на, л╕чы╝ся прасунутай мадэллю. Магн╕тафон уключаны, ╕ на ╝сю халупу раве 'Дом узыходзячага Сонца' групы Animals. Улюбёная песня Я╝гена. Дан╕к яе ненав╕дз╕ць. Ён ненав╕дз╕ць усё, што мае дачыненне да 'брудных х╕п╕' (яго тэрм╕н), у прыватнасц╕ - заходнюю музыку шасц╕дзясятых. Дан╕к сядз╕ць за сталом, абхап╕╝шы галаву рукам╕. Ён зац╕скае вушы далоням╕ ╕ нев╕душчым╕ вачыма глядз╕ць у раскрытую Кн╕гу.

2
{"b":"578914","o":1}