З хітраватай наіўнасцю служанка праказала:
Пані Вацлава, а я ўжо казала, што мяне ў дзярэўні звалі Просія!.. I яшчэ Фруза!.. А то — Эмі... Эмры... Я і не вымаўлю так!..
Пакінь цябе, зладзейку, без нагляду на хвіліну!.. Марш да працы!
«Міраеды!» — з жахам падумаў я пра яе і Бацянскую.
Сцэнка мне яшчэ раз напомніла, з кім я звязваюся. Прыйшоў-шы на кватэру, я ніяк не мог заснуць. Мусіў устаць, запаліць святло. Пачаў прыводзіць да парадку абцёпканыя нагавіцы.
Заняты справай, каторы раз пытаўся ў сябе, ці правільна раблю? Паддаўся на вудачку якойсьці паненачцы з варожага лагера! Але штосьці ўжо грунтоўна перамянілася ў маіх поглядах. Я адкрыта глядзеў у твар таму, хто сарамаціў. Ну і што? Яна ж не вінавата, што нарадзілася дачкой польскага генерала! Я мог бы з такім жа поспехам нарадзіцца сынам султана Саудаўскай Аравіі!..
Дануся не генеральша і не жонка ваяводы. Ці мала было выпад-каў у грамадзянскую вайну, калі адзін брат у белых, а другі — у чыр-воных? Дачка — камуніст-камісарка, а бацька — палкоўнік у Дзянікіна?!. Урэшце, Данута мне падабаецца — і годзе.
Як яна абурылася на Залескага!.. I цяпер недзе перажывае за мяне!.. У генеральскай, буржуйскай кватэры ляжыць, мабыць, варочаецца ў ложку і перажывае!..
Стала адразу лягчэй.
Цяпер я клаўся спаць і думаў, што заўтра мяне зноў чакае нешта прыемнае. А ў наступны дзень яшчэ не прачнуўся, як успомніў — учора ў маім жыцці здарылася нешта надзвычай важнае. Я ўсхапіўся з ложка з цікавасцю да ўсяго свету, бадзёры і свежы.
7
Прайшоў цэлы тыдзень, але так нічога і не здарылася.
Настала зноў нядзеля. Як і ў мінулы раз, я пайшоў да студні, прасядзеў там з дзесяці гадзін раніцы да палудня, а Дануся па ваду так і не прыйшла. Настрой у мяне адразу сапсаваўся.
Генеральскі панадворак быў пусты, я пайшоў у горад. Надвор'е стаяла выдатнае: у небе — ні хмурынкі, моцна пякло сонца, пахла нагрэтымі мурамі. Паветра было сухое, крыху насычанае азонам ад быстрай рэчачкі Віленкі, таму дыхалася лёгка, і мяне настроіла на бадзёры лад зноў.
Выбіраючы пустыя вуліцы, дайшоў я да квартала з казармамі. Там стаялі прывязаныя кавалерыйскія коні і тапталі свежыя ды тугія яблыкі залацістага калу, якія пахлі моцна, як спірт. Мяне, сялянскага сына, так і пацягнула да коней. Я падышоў, ляпнуў крайняга па ла-патцы, конь адразу стаў на дыбы, ажно зазвякалі на ім жалязякі. От бы на такім пранесціся па полі! Агонь!
З брамы выйшаў элегантны афіцэр і стаў нацягваць скураныя пальтачкі.
— Ну, Фацэт, паедзем? — спытаўся ён, і той самы конь радасна пачаў грэбці капытам, паціху ржаць.
— Ах ты, мой хлопчыку, засумаваў так! — паспачуваў гаспадар і пагладзіў Фацэта па храпе.
Я з зайздрасцю паўзіраўся, як афіцэр адвязаў повад і скакун паслухмяна пайшоў за ім, змейкай выгінаючы тонкую шыю. Вайсковец, бадзяга, лёгка, іграючы, ускочыў у сядло, пагнаў рыссю, але ў каня моцна заквактала солязёнка, і коннік перавёў яго на спакойную хаду.
Я падаўся далей.
У вокнах шэрай і доўгай будыніны сядзелі з люстэркамі ў руках салдаты і пускалі сонечныя зайчыкі ў вочы паненкам, якія праходзілі міма; тыя жмурыліся, пішчалі, аднак адыходзіць не спяшаліся.
Пане капрал, закурыць дасі? — шматзначна і залётна пыталіся падазрона нафарбаваныя жанчыны ў вайсковых, якія выйшлі з адпускнымі білетамі і тоўпіліся ля варот.
Можам даць!
Яшчэ як!..— гагочучы, адказвалі салдаты з ліха насунутымі набакір пілоткамі.
Я павярнуў назад.
А вось і лазня літоўскай арганізацыі, яе паказаў мне Суткус. Цяпер я яе часта наведваў. Праз усю даўжыню агромністага памяшкання — трубы, з іх льецца гарачая вада. Заходзь адразу хоць тысячу чалавек і бясплатна сабе мыйся — рана, у абед, вечарам... «Літоўцы народ арганізаваны, дружны, клапоцяцца адзін аб другім, не тое што мы!» — з зайздрасцю падумалася мне.
Разважаючы гэтак, я непрыкметна апыпуўся ля дома, з чыйго панадворка сёння выносіў малако.
Раніцай, калі я заносіў на кухню пустыя бутэлькі, прыйшла мыцца дачка пана Матыкі і, сонная яшчэ, ледзь не налезла на мяне. Прыгледзелася, спалохана ўскрыкнула і пабегла назад, абдаючы мяне цяплом пасцелі і паказваючы з-пад стракатага халаціка белыя ногі. Я аж пачырванеў. З-за дзвярэй паненка з какецтвам і цікаўнасцю азірнулася, бліснуўшы зубкамі, і захінула халат.
Ля дома памешчыка я ўсё гэта ўспомніў з выразнай даклад-насцю. Зрабілася невыносна сорамна — хоць лезь пад зямлю!
Я зноў павярнуў да Віліі.
8
Па тратуары набярэжнай цяклі патокі людзей.
Раптам мяне насцярожыў нечы позірк і развеяў вобраз дачкі Матыкі. Я ўважліва прыгледзеўся ды падумаў, што вось гэтую смуглявую і чарнавокую студэнтку ўжо недзе спатыкаў. Напэўна спатыкаў. Толькі дзе?
Я не адводзіў ад яе вачэй, і студэнтка пасмялела, накіравалася да мяне.
— Дзень добры! — узрадавалася яна.— Нарэшце праз паўгода я вас спаткала!
Дзень добры...
Няўжо забылі? — з дакорам і расчараваннем паківала яна галавой.
Памята-аю...— схлусіў я, жмурачы вочы ад бліскучага казырка студэнткі.
Давайце пазнаёмімся. Тады не было часу. Вольга,— надала яна руку і сарамліва ўсміхнулася.
Толькі цяпер я пазнаў, хто гэта.
Ля універсітэта мінулай восенню яна памагла мне апрытомнець і прыхавала наган, калі ён выпаў з кішэні. Успомніў я дзяўчыну па адной прыкмеце. Кідаўся ў вочы яе крывы пярэдні зуб. Таму, усміхаючыся, Вольга старалася не надта адкрываць рот, але я бессаромна ў яго заглядаў — мае вочы цягнула туды як магнітам.
Ну, як жывяце? — пацікавілася яна, чырванеючы.
От, сяк-так жыву...
Міжвольна я заўважыў трэшчынку на казырку, зацыраваны каўнерык кофты, якая ўжо добра такі выцвіла, старэнькія аблезлыя туфлі. Параўнаў з вопраткай Данусі — лёгкай, свежай, з тонкім араматам...
Калі сустрэнуцца два чалавекі, дастаткова аднаму пра нешта спытацца і адразу завяжацца гутарка. Але я да размовы ў кампаніі, ды яшчэ з дзяўчатамі, быў няздатны.
— Вы не прысутнічалі на канцэрце ў нас, калі спяваў Забэйда Суміцкі? Не? Шкада!.. Я была ўпэўнена, што будзеце, і ўсюды вас шукала!..
Мы хвіліну памаўчалі.
А на мітынгу антыфашыстаў? — успомніла студэнтка.— Таксама — не?.. Хутка ў нас адбудзецца сход беларусаў і ўкраінцаў, прыйдзеце?
Я ўсё цярпліва адказваў «ага», «не», «не ведаю», хоць і адчуваў да студэнткі ўдзячнасць за тое, што яна для мяне зрабіла, але думаў толькі, як адчапіцца.
Дзяўчына ўсё не адыходзіла.
Я была тады і ў спартыўнай школе, калі вы сустракаліся з вайсковым па рынгу.
Былі-і?!.
Вам пяршынства спрабавала адваяваць з іншымі, але дзе там!..
Даўно то было...
I на вуліцы вас часта бачыла. Вы прыкметны. Аднойчы сустрэла ў гарадскім парку. Ліў дождж — халодны, пранізлівы, а вы нічога не прыкмячалі і памалу пахаджвалі, думалі аб сваім. На вашым твары было такое багатае выражэнне, што стала шкада вас непакоіць, таму не павіталася...
Дарма.
Потым сустракала вас на Замкавай зімой,— спавядалася яна нібы з папрокам, бытта чакала ўзнагароды.— Вы былі з непакрытай галавой. Здаецца, вы прахадзілі ўсю зіму так...
Ага...
Кепка, якую збіў паручнік шабляй, засталася на вуліцы, а другой я не купіў — не толькі таму, што грошай шкадаваў. У Вільні нават у вялікія маразы хлопцы фарсілі з непакрытымі галовамі, фарсіў і я. Але навошта ёй пра гэта ведаць?..
I тут я раптам успомніў, як восенню хваляваўся ў натоўпе моладзі на Лукішках, пакуль у турме ішоў шлюб.
Праўда, што гэта вы тады вянчаліся ў турме?
А-а, вы пра тое!..—пасмутнела дзяўчына і ўздыхнула:— На жаль, я тады зрабіла глупства.
Глупства?..
Не было чалавека, які б мяне тады схапіў за руку, адзёрнуў.
Але ж чаму? — распальваўся я ад цікавасці.
Складаная справа...— уздыхнула яна зноў.— Давайце сыдзем з тратуара пад ліпу, раскажу...
Я падаўся за студэнткай.
З жаніхом да гэтага я нават добра і не бачылася,— пачала апавядаць яна на новым месцы.— От, перастукваліся ў турме праз сцены марзянкай, рабілі адзін другому знакі праз акно, калі каго з нас выводзілі на шпацыр. Мяне выпусцілі з Лукішак раней, і мы пачалі перапісвацца. Мне здалося, што я закахалася. Першы раз, горача, назаўсёды! Ён мне пісаў доўгія лісты, яшчэ даўжэйшыя пісала я. Дамовіліся мы пажаніцца. З фотакарэспандэнтамі і сведкамі ўвайшла я ў камеру і першы раз паціснула яму руку. Капелан нас павянчаў. Усе выйшлі, далі нам дзве гадзіны пабыць разам. Селі мы на лаву, узяліся за рукі. Сорамна. Наглядчык адвярнуўся, і муж мяне ўпершыню пацалаваў. Стала надта непрыемна. Я збаялася, каб ён не пацалаваў мяне другі раз, выняла з сумачкі шакаладку, піхаю яму ў рукі, але ён шакаладку адклаў ды пацалаваў усё ж такі зноў. I тут я зразумела, што яго не кахаю... Вось так! — уздыхнула яна і паглядзела, якое ўражанне зрабіла на мяне.