Колькі такіх паездак было пасля! Карпюк умеў i любіў ix аргані- зоўваць. I самымі яркімі старонкамі маіх школьных успамінаў заста- нуцца якраз тыя хвіліны, калі на сумным уроку расчыняліся дзверы, i Карпюк дзелавіта, амаль адразу павярнуўшыся назад i спяшаючыся, камандаваў:
Оля, на выхад!
А я амаль бегла за ім i радавалася, што не буду ісці ў сталовую пад піянерскія спевы i «речёвку», што змагу пасля прыезду не адразу кіравацца ў дзетдом, a трохі пастаяць пад ліпамі ля Гараднічанкі, пагля- дзець, як ліхтары адбіваюцца ў чорнай вільгаці маленькай рэчкі i ад- чуць, як салодка пахне ладанам з адкрытых дзвярэй царквы, якая была у двух кроках ад доміка Ажэшкі i педінстытута імя Янкі Купалы.
Пасля выгіускнога вечара Карпюк званком зноў выклікаў мяне ў аддзяленне.
Куды збіраешся паступаць? — запы гаўся коратка.
У тэатральны.
У тэатральны. Значыць, хочаш быць актрысай?
Хачу! — сказала я горда.
Ён прайшоўся па пакойчыку. Засмяяўся:
Хочаш нябось іграць Джульет i «Бяспрыданніц»?
А што тут такога?!
— А будзеш іграць чарапашак Тарціл! Ды ты паглядзі на сябе. Ты ж маленькая, трапіш пасля толькі ў Тэатр юнага гледача! А ты пішаш вершы! Вершы!
Я назаўсёды ўдзячная Аляксею Нічыпаравічу, што ён выбіў з маёй галавы гэтую мару ўсіх правінцыйных Папялушак — быць актрысай. Пісьменнік сам стварае свой свет, i ён у ім уладар. A ў тэатры ўла- дар — рэжысёр. Ды i здольнасці мае да тэатру нават у самым звычай- ным жыцці, як я не раз пераконвалася — надта ж пасрэдныя...
У тым жа 1961 годзе я паступіла на рускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэту. Мне было шаснаццаць гадоў, i разам з Рыгорам Семашкевічам мы былі самымі маладымі студэнтамі БДУ.
На дзённым аддзяленні я вытрымала толькі два з паловай курсы. Было надта цяжка без аніякай дапамогі, я два разы губляла прытом- насць, калі збірала грошы з маленькай сваёй стыпендыі на жаданыя пантофлікі, якія, зрэшты, так i не купіла. Таму ў 1963 годзе я перайшла на завочнае аддзяленне i пераехала ў Віцебск, да цёткі Зіны. Як ні ха- целася мне ў Гродна, але ж там не было дзе нават спыніцца. Дзетдом назад не прымаў, тым болей што яго расфарміравалі ў школу-інтэрнат i перавялі за Неман, a ў нашым былым будынку размясцілі турысцкі клуб.
З Карпюком я пабачылася голькі ў 1965 годзе, калі ён наведаў Віцебск.
Дурніца, што не напісала мне! Я б нешта прыдумаў! — былі ледзь не першыя ягоныя еловы.
А што вы можаце прыдумаць? Я i ў Віцебеку ледзь прапісалася...
О-о-о, ды ты стала песімісткай! Калі хочаш у Гродна, кажы!
Канешне, хачу!
То чакай!
Я загарэлася надзеяй. Ужо ведала — Карпюк проста так не кідае абяцанкаў. I праўда—месяцы праз тры ён мне патэлефанаваў:
На лета я знайшоў табе працу ў лагеры, будзеш піянерважатай, а восенню пойдзеш гірацаваць у школу.
I я пераехала ў горад свайго дзяцінства
Гэта таксама вялікая паласа майго жыцця: першая кватэра, шлюб, нараджэнне сына... Але гаворкатут — пра Аляксея Нічыпаравіча.
Першае, з чаго ён пачаў у Гродне, было:
Ты сабрала кніжку вершаў?
Я i не думала пакуль пра кніжку. Хаця на першай жа сустрэчы студэнтаў ва універсітэце больш вопытны i сталы Эдуард Зубрыцкі запытаўся ў нас з Рыгорам Семашкевічам: «А ці гатовая кніжка?» У мяне да таго часу назбіралася, можа, пяцьдзесят больш-менш вартых вершаў. А трэба было нашмат болей.
Дык садзіся i друкуй усё, што ёсць, а там паглядзім! — тут жа вызначыў маю праграму на бліжэйшы час Карпюк.
Тады я так i не села збіраць свае вершы. Паехала адразу ж у піянер- скі лагер, дзе мяне ( я ўжо мела чатыры курсы філфака БДУ) прызначылі старшай піянерважатай. З дзецьмі я заўсёды ўмела ладзіць — праводзіла там розныя літаратурныя фэсты, водныя заплывы.
Плаваць я любіла i ўмела. Яшчэ ў дзетдоме мы спаборнічалі —хто больш разоў пераплыве Нёман, не кранаючыся дна? I тут у лагеры, дзе густы сасновы пах бору над Нёманам, здаецца, цёк па жылах, я пражыла паўтара месяца.
Мне было добра тут, ля горада майго дзяцінства, куды я на вы- хадныя прыязджала, каб пахадзіць па вуліцы Замкавай, паглядзець на старадаўнія кляштары i пасядзець на лавачцы ў парку.
Лета яшчэ было ў самым разгары, калі Аляксей Нічыпаравіч сам прыехаў у лагер:
Я знайшоў табе іншую працу. Будзеш працаваць не ў школе.
А дзе ж?
Ён зрабіў эфектную паўзу:
У гаркаме камсамола.
I, не слухаючы ніякіх пярэчанняў, цвёрда заявіў:
— Там табе i кватэру хутка дадуць, i палітграмаце навучышся. Я ўжо гаварыў з Нінай Нерат. Яна харошая дзеўка, не дасць цябе ў крыўду.
Маё зацвярджэнне ішло нялёгка, але «ціск» Карпюка быў вялікі, абласнос кіраўніцтва часам ішло яму на розныя саступкі, i ў рэшце рэшт 1 чэрвеня 1965 году мяне залічылі ў камсамольскі штат гораду.
Гаркам месціўся ў самым маляўнічым месцы гораду— Новым замку, які гіраз мостзлучаўся са старым, пабудаваным яшчэ Сцягіанам Батурам.
Зноў жа скажу — гэтая праца дала мне многае. Перш за ўсё, яна прывучыла да нунктуальнасці: я i дасюль амаль ніколі пе спазняюся на прызначаныя сустрэчы ці мерапрыемствы. Па-другое, я адразу ж паспытала той улады (хаця япа была нікчэмнай у параўнанні з болып высокімі прыступкамі), якая кружыць нязлічаныя галопы чалавецтва. Ca мной, простым інструктарам гаркама камсамола, пачціва гаварылі i нават у нечым апраўдваліся дырэктары фабрык (напрыклад, чаму на табачнай ў камсамол уступіла не столькі, колькі там было запланава- на), чаму ў ix нсйкі гам камсамолец учыніў злачынства i г. д. Ba ўсе пазнейшыя часы, калі я ўжо зрабіла свой выбар, кар'ерная прыступка для мяне заўсёды была толькі магчымасцю служыць беларускай справе i нешта рабіць для Радзімы — той, якую я спазнавала менавіта ў тыя юныя гады...
Я рабіла ўсё даручанае з вялікай сур'ёзнасцю, так што мяне неў- забаве «павысілі»: я стала працаваць у абкаме камсамола загадчыцай секгару культурна-масавай работы, а значыць, больш ездзіць па каман- дзіроўках i зпаёміцца з вобласцю. Гэта было падзвычай цікава яшчэ i тым, што ў камсамоле ў гыя часы працавала шмат разумных, тале- навітых людзей. У самім абкаме разам ca мной працаваў, напрыклад, Павел Шаўчук, які пасля напісаў паэму «Як мяне адваджвалі адталакі» (праўда, пад псеўдапімам).
А тым часам літаратурнае жыццё ў Гродне віравала: праводзіліся літаратурныя аб'яднанні пры газеце «Гродненская правда», дзе праца- ваў малады літкансультант Васіль Быкаў, да якога вялікая літаратурная слава прыйшла з надрукаваннсм ў Маскве яго «Трэцяй ракеты». У Гродне да гэтагаяшчэ толькі гірызвычайваліся, як прызвычайваліся i да тага, што ў Зэльве «праявілася» сваімі вершамі, якія стала магчымым друкаваць, Ларыса Геніюш.
Не буду сцвярджаць, што менавіта Карпюк дабіўся ейнага дру кавання — я ўсё ж была занадта маладая ў гэтай гасподзе i многага проста не ведала. Але менавіта ён упершыню павёз нас, гродзенцаў, да Ларысы Антонаўны, i гэтае знаёмства канчаткова перакуліла той свет, да якога я начала пільна прыглядацца яшчэ з часоў XX з'езда КПСС. Тады ж я даведалася пра БНР i ролю ў ей Геніюш. Узаемаадносіны Ларысы Антонаўны i Аляксея Нічыпаравічаў розныя гады складваліся парознаму, што можна прасачыць па ейных лістах рознага часу. Але я думаю, што А. Карпюк рабіў усё магчымае, што можна было зрабіць для яе ў тых хамскіх, бязбожных варунках, якія склаліся вакол Л. А. у Зэльве i вышэй.
Адразу скокну да 1982 году, калі ў ноч перад пахаваннем гэтай вялікай дачкі беларускага пароду мы з Адамам Мальдзісам, якія прыехалі ў Зэльву ад Саюзу пісьменнікаў, гутарылі там з Карпюком. Мы ехалі туды з Міпску ... праз Гродна (дзе ў абкаме партыі нам загадал! не дагіусціць пахавання Геніюш па царкоўным абрадзе, чаго мы, канешне, i не думалі выконваць), вяргаліся ў машыне, дзе сядзелі ўсе разам, у тым ліку i з Юркам Геніюшам i ягонай жонкай ). Юрка гаварыў з Карпюком груба, адразу пасля вітання заявіўшы, што вось нам з Мальдзісам ён давярае, бо маці заўсёды казала пра нас добра, а іншым (гэта быў ківок у бок Каршока) тут знаходзіцца не варта...Гэта доўжылася ўсю дарогу, пасля яшчэ i яшчэ, i ўрэшце Карпюк не вьгг рымаў. Мне было невыказна шкада яго, калі ён спачатку яшчэ браўся даказваць Юрку, што нічога не мог зрабіць з зэльвспскімі барбосамі, якія на гародчыку паэткі, дзе заўсёды цвілі вяргіні, паставілі гарадскую прыбіралыпо (перад тым адабраўшы ад яе палоску зямлі. Там, дарэчы, i сёлета сцяной стаіць бур'ян). Мы спрабавалі ўціхамірыць Юрку, але дарэмна... I цяпер стаіць у вачах твар Карпюка, на якім ці не ўпершыню я пабачыла нсшта падобнае да слёз...