Трохі збянтэжаны генерал прачытаў тэкст і цяжка ўздыхнуў. Справа добрая, сказаў ён. Але хто падпіша? Сярод яго знаёмых цвярозага генерала яму не зпайсці. Можа, сярод пісьменнікаў?..
Карпюк задумаўся. Канешне, ён разумеў, што двух подпісаў было замала для такога ліста, патрэбны быў трэці. Ды знайсці яго сярод пісьменнікаў таксама праблема. І раптам ён успомніў пра Адамовіча, які тады быў у Маскве на нейкіх курсах. (Стаўшы ўжо доктарам навук, той усё вучыўся.) Карпюк пабег па Маскве шукаць Адамовіча. Ён шукаў яго цэлы дзень да вечару, аб'ехаў усе вядомыя рэдакцыі, абзваніў зпаёмых. I высветліў, што Адамовіч сёння едзе ў Менск. Тады Карпюк купіў білет на вечаровы цягнік і, як той рушыў з Беларускага вакзалу, пачаў абход вагонаў. Ён іх абышоў усе, зазіраў у кожнае купэ і каля Смаленску сапраўды знайшоў соннага Адамовіча. Той выслухаў яго прапанову і сказаў: «Я гатовы ўступіць. Але толькі з умовай разваліць яго знутры». I лёг спаць. Карпюк аблаяў Алеся і выйшаў з цягніка. Раніцай прыехаў да Нікіцкіх варот і аб'явіў генералу, што трэцяга цвярозага чалавека ў Расеі не знайшоў. Так высакароднае таварыства не было створана. Ні тады і ніколі болей.
Карпюк, як ён пасля распавядаў, дарма звязаўся з вайскоўцамі, хоць бы і з генераламі. У сваім жыцці ён пераканаўся, што з гэтым народам лепей справы не мець. У вайну Карпюк камандаваў партызанскім атрадам, пасля ваяваў на фронце, быў двойчы цяжка паранены, а афіцэрскага звання так і не выслужыў. У той жа час хлопчыкі, што прыходзілі з універсітэту, так бы мовіць, авансам былі лейтэнанты. А некаторыя і пры ўзнагародах, заслужаных і не надта. Карпюку ж не далі сабраць нават заслужаныя ім на вайне медалі.
Займеўшы аднойчы вольны час, ён узяўся напісаць лісты. Адзін быў міністру абароны наконт таго, каб яму выдалі заслужаны ім медаль за ўзяцце Берліну, другі — дзядзьку на Урал. Дзядзька пісаў даўно ўжо, што жыве кепска, з прадуктамі трудна, прасіў дапамогі. Дык пляменнік яму напісаў: кінь ты гэта расейскае жыццё, прыязджай у Беларусь, тут бульбачкі хопіць. Той жа дзень аднёс лісты на пошту.
I вось праз нейкі час прыбягае з ваенкамату пасыльны, прыносіць позву. Карпюк парадаваўся — ці не прыйшоў ад міністра медаль? Прыйшоў да палкоўніка-ваенкама. Той чамусьці глядзіць ваўком, а потым падае аркуш паперы і кажа: «На чытай». Карпюк моўчкі чытае. «Не, ты гучна чытай»,— кажа ваенкам. А там на бланку Міністра абароны Саюза ССР напісана: «Загадваю. Параграф першы. Выклікаць і растлумачыць грамадзяніну Карпюку А. Н. што я ў сваяцтве з ім не знаходжуся і дзядзькам яму не з'яўляюся. Параграф другі. Гродзенскаму аблваенкаму палкоўніку такому-та за нізкі ўзровень палітмасавай работы з асабовым складам аб'яўляю вымову. Міністр абароны маршал Савецкага Саюза Г. Жукаў». — «Ты зразумеў? — пытаецца ваенкам. — Мне праз паўгода на пенсію, хто мне цяпер гэтую вымову зніме? Ці мне без пенсіі ў адстаўку ісці? Во што ты нарабіў, разгільдзяй!»
Прыгнечапы, з сапсутым пастроем Аляксей вярнуўся дадому, дзе яго чакаў ліст ад дзядзькі. Той пісаў хімічным алоўкам на школьнай старонцы: «Дарагі пляменнік, ці ты там з глузду з'ехаў у сваёй Горадні, — які я табе маршал і дзе я табе вазьму гэны медаль? Я і ў войску ні дня не служыў...» З дзядзькам, канешне, адносіны ўлагодзіліся, а прадстаўленне на афіцэрскас званне ў Карпюка ляснула. Карпюк быў у недаўменні: падумаеш, папісаў! Я ж маршала не аблаяў. Дык праз тое да пяцідзесяці год хадзіць радавым? А гэтыя, што ў вайну ні разу па жывым немцу не стрэлілі, ужо маёры запасу. Вунь як той Гаўрушка, што самагон на хутары для камбрыга гнаў. Цяпер ён член бюро гаркама, — абураўся Карпюк. Тады ён яшчэ не прадбачыў, што прыйдзе час, і гэты брыгадны самагоншчык дасца Карпюку ў знакі... [...]
На партыйных і гаспадарчых мерапрыемствах у вобласці з зайздроснай увагай і смакам абмяркоўваліся «ідэалагічныя дыверсіі» гродзенскіх літаратараў. Нават патрабавалі адказу ў сакратара абкама па ідэалогіі А. Ульяновіча, які не ведаў, як апраўдацца, але абяцаў «спусціць штаны» з Карпюка і Быкава. Адна надта кіраўнічая дама, мусіць, хацела апраўдаць Быкава гэткім аргументам: чаго ж вы хочаце ад чалавека, які нават не скончыў ВПШ, бо не член партыі? Да таго ж п'е. На тое ёй пярэчылі: але ж Карпюк скончыў інстытут, нават Вышэйшыя літкурсы і не п'е. Дык куды ж глядзіць абкам КПБ?
Што да выпівання, дык тая дама мела некаторую рацыю — за мной быў такі грэх. Асабліва падчас паездак на розныя пісьменніцкія мерапрыемствы. Аднойчы, памятаю, на пленуме ў Маскве праседзелі з адным маім сябрам увесь дзень у буфеце, дзе, вядома ж, пілі. Але не толькі пілі, а і вельмі актыўна дыскутавалі з двума ўкраінскімі артадоксамі з поваду пераследу Віктара Някрасава.
Спрэчка перайшла ў злосную сварку, і мы сварыліся (і пілі) аж да сканчэння мерапрыемства. Так і не зайшоўшы ў залю.
Тое ж не раз здаралася ў Менску, і Карпюк нават ездзіў да маіх сяброў сварыцца, што яны спойваюць Быкава. З мяне памалу ствараўся вобраз пуставатага абібока і п'янтоса. Я не бурыў той вобраз, я яго падтрымліваў у якасці пэўнай абароны ад таго, што магло спасцігнуць адказнага, разважлівага і цвярозага. I спасцігла не аднаго. У цэнтральных газетах паявіўся артыкул (ці прамова) начальніка Главпура Савецкай Арміі генерала арміі Епішава, у якім ён сярод іншых расійскіх аўтараў (Еўтушэнка, Вазнясенскі, Аксёнаў) бэсціў і Быкава. На чарговым партыйным мерапрыемстве ў Доме афіцэраў, куды запрасілі Карпюка, той сказаў са злосцю: «Калі Епішаў — генерал, дык хай камандуе войскам, а не лезе ў літаратуру». Тая ягоная рэпліка выклікала паніку сярод партыйнага кіраўніцтва Горадні. Як Аляксей у чарговы раз пайшоў у абкам, яго туды не пусцілі. Наспявала штось не зусім звычайнае.
У гэткай атмасферы надышоў 100-гадовы юбілей Леніна, да якога рыхтаваліся, бы да аканчальнай перамогі камунізму. Па гарадах і вёсках ішлі сходы, пленумы, ленінскія сімпозіумы. У Саюзе пісьменнікаў з гэтай нагоды наладзілі ўрачысты пленум, прыехалі і мы з Карпюком. Я пасядзеў крыху і пайшоў — беспартыйныя сябры запрашалі на пачостку. Карпюк запісаўся ў выступоўцы. Толькі што перад тым па краіне прайшоў ленінскі суботнік, рэпартажы з якога друкаваліся ва ўсіх газетах, і Карпюк зрабіў тое тэмай свайго выступлення. У канцы ён сказаў: «Мы ведаем, як у суботніку ўдзельнічаў Уладзімір Ільіч, з кім ён насіў бярвенне. Але з кім насіў бярвенне Леанід Ільіч, таго нам «Правда» не паведаміла. Ці, можа, Брэжнеў не ўдзельнічаў у ленінскім суботніку, — хай нам адкажуць». Марцалеў, які сядзеў у прэзідыуме, аж скалануўся ад тых слоў і ў канцы пленума сказаў, нібы між іншым: «Што да выступлення таварыша Карпюка, дык гэты чалавек пачынае хадзіць па галовах».
Праз нейкі час той жа Марцалеў і ягоны памочнік Гніламёдаў прыехалі ў Горадню наводзіць парадак у мясцовым аддзяленні пісьменнікаў. Пасля грунтоўнай гутаркі ў абкаме пачалі па адным выклікаць нас у Дом Ажэшкі. Першай паклікалі Дануту, якая не хутка выйшла адтуль з заплаканым тварам. Нават не схацела гаварыць, што ў яе пыталіся. Наступным быў я. Размова была звычайная — пыталіся пра прычыны канфлікту з мясцовымі ўладамі і чыталі мараль. Як я распавёў пра прошукі КДБ, Марцалеў аж спалохаўся: «А вы ўжо ўсім расказалі?» Не ўсім, кажу, але некаторым расказаў. У тым ліку і карэспандэнтам з Масквы і Варшавы. У Карпюка дапытваліся пра прычыны ягоных адносінаў з абкамам, на што Аляксей сказаў: «Як яны да нас, так і мы да іх. Юбілейным ленінскім медалём за штучнае асемяненне кароў Ульяновіча ўзнагародзілі, а нас з Быкавым за вайну — і не падумалі».
Борыс КЛЕЙН
НЕДОСКАЗАННОЕ
(Главы нз воспоминаний)
С Алексеем Карпюком я повстречался впервые в Гродно сразу после войны, когда он учился в Пединституте вместе с моим братом Львом[33] (впоследствии профессором Санкт-Петербургского и Венского университетов). В нашей квартире на улице Энгельса Карпюк делился своими заботами, а когда добился первых литературных успехов, он шел сюда, чтобы сообща им порадоваться. В один из ранних своих очерков[34] он вставил монолог хирурга Аси Моисеевны — моей матери. Настало время, когда сблизились и наши жены — моя, Фрида, и его, Инга. Настоящую популярность принесла ему повесть «Данута», окрашенная тем целомудрием довоенного любовного влечения, которое еще не стало тогда старомодным. [...]