Дык няхай нас не асляпляюць дасягненні тэхнічныя: машыны — не літаратура і душы чалавечай не ўзнімаюць. Ведаю выпадак, калі на суд мешчанін прывалок магнітафон з запісанай на плёнцы бруднай лаянкай суседкі па кухні. Але ж завідкі бяруць, гледзячы на дасягненні нашай касманаўтыкі, хіміі, фізікі, якія выходзяць на пер-шыя месцы ў свеце. Некалі рускі вынаходнік паравую машыну выдумаў першы, але паравоз людзям даў Стэфенсан, бо развіццё Захаду да таго часу дасягнула такога ўзроўню, калі вынаходніцтва Стэфенсана магло быць рэалізавана. Памятаючы гэта, гледзячы на дасягненні нашых вучоных, тэхнікаў, хочацца звярцуцца да некага з пераканаўчай просьбай:
Давайце кіраваць літаратурай больш стрымана, абгрунтавана і пераканаўча ў духу XXIII з'езда з улікам псіхічнага стану пісьменніка, каб крытыка дапамагала, а не траўміравала яго. Калі літаратар і сарвецца, то разглядайце яго промах з сяброўскай спагадай ды спачуваннем — не ўяўляю сабе сучаснага беларускага пісьменніка, які б тварыў нешта з мэтай нашкодзіць Радзіме.
Дарагія таварышы, мазгі — не каробка скарасцей, пад стандарт іх не падгоніш. Ніякімі аргументамі, нават — рашэннямі ЦК. Напрыклад, я і цяпер лічу, што «Мёртвым не баліць» з паасобнымі недахопамі — выдатны твор беларускай літаратуры і дай бог кожнаму напісаць такі, як напісаў наш таленавіты гродненец. Мажліва, ва мне гаворыць мясцовы патрыятызм, мажліва, што іншае, але — біце мяне, рэжце, мучце, на дыбе распінайце — што з таго, калі гэта мая асабістая думка, маё сумленне?!
Па-мойму, часова ўзяла верх думка Гарбацюкоў і Сахно. Не? Пераканайце мяне. Я яшчэ не надта стары, не дзеравяны, чалавек, які шукае, і нават папрашу ў вас прабачэння, калі пераканаеце. I наіўны будзе, дурнем будзе чалавек, які падумае, што я горшы камуніст, грамадзянін і патрыёт за таго, хто, прачытаўшы аповесць, віншаваў аўтара, на канферэнцыі чытачоў хваліў «Мёртвым не ба-ліць», а прачытаўшы неабгрунтаваны, аднабаковы, ачарніцельны артыкул у «Савецкай Беларусі» на гэтую кніжку Быкава, адразу стаў думаць інакш. Такія — флюгеры!
Выступленні прэсы не прыносяць карысці, калі яны ніжэй сярэдняга ўзроўню літаратурнай свядомасці чытачоў, таму людзі такую крытыку ўспрымаюць, як праявы мінулага. Крытыка будзе тая эфектыўная, калі пісьменнік убачыць, што навокал сябры, а не ідэйныя праціўнікі ці звычайныя зайздроснікі. I пара нам, беларусам, падыходзіць ужо да сябе з сусветных крытэрыяў — мастацтва не прызнае граніц, а мы выраслі з пялюшак.
Давайце будзем заўсёды памятаць, што пісьменнік — звычайны чалавек, таму і мае права на памылку. Асабліва калі бачыць да сябе нядобразычлівасць. Я тут мушу прызнацца і ў сваіх грахах. Часамі хачу сказаць адно, атрымліваецца ж другое. Асабліва калі выступаю без тэксту. На жаль, некаторыя ў нас акцэнціруюць не тое, што скажаш разумнае ў выступленні, а хапаюцца за твае прамашкі і самі ўпадабняюцца да аўтараў, якіх крытыкуюць, што бачаць адныя адмоўныя бакі. Такія — нібы цвікі, толькі зазявайся, сядзь!
Давайце ствараць адпаведную атмасферу і пісьменнікам. Не тузайма літаратараў. Не арганізоўвайма калектыўных лінчаванняў, не вешайма на іх ярлыкоў. Калі каму няма чаго сказаць, то ў творах, напісаных аголенымі жыламі і нервамі пісьменніка з-за вялікай любові да Радзімы, або ў такіх жа выступленнях не шукайце элемен-таў варожай прапаганды. Тады ў нашай краіне з'явіцца літаратура, якая авалодае душамі людзей зямнога шара.
Мае словы, магчыма, будуць камусьці не даспадобы. Што ж, мне нічога не трэба. Як гаворыцца ў песні: «Жила бы страна родная, и нету другнх забот!» Я стаю на сваёй зямлі, ды яшчэ каб не гаварыў на ёй таго, што думаў? Навошта тады жыць?!
Я нікога не збіраўся тут павучаць, бо яшчэ сам надта ж мала ведаю. Проста хачу, каб і мае думкі ўліліся ў паток усхваляваных думак народа і паслужылі справе.
Выступленне маё не для газет, бо яны ідуць за мяжу, хоць мне не зусім зразумела такое тлумачэнне. Ленін у пісьме да т. Варгі, гаворачы аб прэсе, сказаў: «Нам патрэбна поўная і праўдзівая інфармацыя. А праўда не павінна залежаць ад таго, каму яна павінна служыць» (т. 54, с. 446, рус. выд.). Толькі прашу рэдактараў: пашка-дуйце мяне, не прыпісвайце майму выступленню таго, чаго не было.
Напярэдадні 50-годдзя, калі мы сапраўдныя ленінцы, то мусім сказаць аб недаробленым. Пра многае ўжо гаворым, і гэта вельмі добра. Бо згодна з марксісцкім вучэннем аб грамадскім жыцці, зло абнародаванае — напалавіну пакананае. Гэта і ў мяне ўсяляе веру і дадае сілы для аптымізму.
О-о, быць таго не можа, усё роўна «наша возьме»!
Дзякуй за ўвагу.
ПЕРЫПЕТЫІ ПОШУКАЎ
1
Восенью 195З года перасяліўся я ў Гродна і паступіў на працу лабарантам кафедры педагогікі. Паўгода таму назад у часопісе «Полымя» надрукаваў я першую сваю аповесць «У адным інстытуце», і многім з правінцыяльнага гарадка гэта дало падставу вітаць мяне як пісьменніка.
Мяне запрашалі на канферэнцыі чытачоў і сустрэчы са школьнікамі. Я адчуў павышаную цікаўнасць да маёй асобы. Вучні пільна прыглядаліся да маёй вопраткі, твару, вывучалі лоб, шукаючы нейкага таямнічага сэнсу. Настаўнікі заводзілі гутарку пра якіх-не-будзь сюррэалістаў ці эпоху Адраджэння. Іншыя расказзалі мне анекдот пра класікаў ці пікантныя факты з біяграфіі таго ці іншага пісьменніка,— каб я ведаў, што і яны докі ў літаратурных справах. Мне перад імі было страшэнна няёмка.
Лічачы як бы сваім абавязкам памагаць новаму аўтару, невядомая мне дагэтуль студэнтка другога курса прынесла аднойчы мяшок з дзённікам і пачкамі пісем сваёй сястры Шуры і яе мужа. Матэрыялы прачытаў я залпам, і мяне адразу паланіў вобраз маладой пары. Тут прыйшло на памяць: стоп, я ж іх аднойчы на ўласныя вочы бачыў!
Калі ў вёсцы Біскупцы мы праводзілі кампанію па пазыцы, ад хаты да хаты разам з намі хадзіла і гэтая самая пара — Шура з вайскоўцам. Мы, сельскі актыў, заклапочана звяралі спісы, падбівалі лічбы, прыдумвалі карацейшую дарогу ў бліжэйшыя вёскі, а закаха-ныя, прысланыя з Ваўкавыска на падмогу, былі заняты толькі сабой — іх так і цягнула ў цёмны кут, каб пацалавацца. Ен — высокі лейтэнант са скрыпучымі рамянямі, што ладна абхоплівалі яго стройную фігуру, а яна — на цэлую галаву ніжэйшая, але зграбная, загарэлая, з тых, пра каго кажуць — кроў з малаком...
У дзённіку, у пісьмах гэтай самай Шуры і яе суджанага было поўна дэталяў і трапных думак, яны аж прасіліся ў твор,— адно не палянуйся, прывядзі матэрыял у адпаведную сістэму. Чаму мне не пасядзець над ім?
I раптам я адчуў у сабе сілу для такой работы. Ну, дакладна, як, прабуючы закінуць на плечы мяшэчак бульбы, ты бачыш,— не толькі справішся з цяжарам, але можаш падняць яго нават яшчэ і з фокусам — пакруціць над галавой ці перакінуць з пляча на плячо. Угледзеў аповесць я ўжо гатовай, і мяне нібы токам ударыла.
Выходзіць, я — аўтар не аднаго твора?
Здагадка так ашаламіла, што я адразу пазакрываў свае кніжныя шафы, датэрмінова замкнуў кабінет і пайшоў на выхад.
Неўзабаве я ўжо быў за горадам. Куды ісці?
Наогул я люблю віхуры, завеі, вятры, навальніцы, грамы, а тут, як па заказу, дзьмуў рэзкі сівер, жорсткая крупа секла неміласэрна па вачах, сцябала па твары. Я, сагнуўшыся, упарта сунуў па бруку, палявымі дарогамі, па шпалах. У галаве ўкладваліся дэталь за дэталлю новага твора, а на душы ва унісон віхуры гучала: «Выходзіць, я цяпер буду пісаць і пісаць? I гэтага ніхто ўжо не адменіць?! Ух, як здорава! Такі занятак — самы прыемны з усіх, што я паспытаў! Людзі, я знайшоў шчасце, я ведаю, як мне жыць!!!»
Да канца дня і за ноч дашпарыў я аж да Мастоў і толькі там адчуў стому. Ніколі не спадзяваўся, што мае ногі яшчэ здольны на такі марафон (з Гродна да Мастоў — 6З км!). Світала, а да Ваўкавыска заставалася яшчэ ЗЗ км; у абед трэба з'явіцца на кафедры. Побач чыгуначны вакзал, ды я больш не здольны быў зрабіць і кроку.
У гасцініцы знайшлося месца. Я ўпаў на ложак і заснуў як камень.