— Падмануў. Падмануў. Падмануў.
А стомяцца сябрукі бегаць ды крычаць, тады сядаюць чынна, вядуць добрасуседскую размову:
— Некалі ж прыйдзе лепшы чарадзей ды знойдзе тую скрыпку.
— Чакае яна сваёй гадзіны.
— І вось тады мы ўжо не папусцім.
— Дацікуем, зловім.
— Скрыпку адбяром.
— І падмануць не дазволім!