Можа найбольш Буркуну спадабалася, што ўся веска была абкружана плеценым з тоўстых сукоў плотам. Вастраколіны тырчэлі вышэй чалавечага росту i зводдаль усё гэта нагадвала зубастыя пашчэнкі вялізнага шчупака. Праз такі плот-агароджу не пералезе ні звер, ні чалавек.
Каля краю вёскі, побач з агароджай, стаялі велікаватыя будыніны на слупах з рэдкаплеценымі сценамі без глінянай абмазкі. У адной з ix Буркун заўважыў развешаныя рыбацкія сеткі, мярэжы i іншыя снасці, кошыкі з лазы i саломы, розныя драўляныя вырабы, запасы лыка, цэлыя i бітыя гаршкі, леташнюю салому. Словам, гэта былі i кладоўкі i, мусіць, сховішчы для корму жывёле на зіму.
На краі паселішча, каля невялікай вытаптанай пляцоўкі, хлопец убачыў i зусім дзіўную будыніну — круглую з вастраверхім чаратовым дахам. Над уваходам у яе бялеў рагаты чэрап быка. Буркун зазірнуў у цёмны дзвярны праём будыніны i адхіснуўся — там стаяла мажная жанчына i ва ўпор глядзела на яго. Стаіўшыся пад сцяной, хлопец прыслухаўся, але ў круглай будыніне ніхто не крычаў, не лаяўся. Там было ўсё ціха. Тады ён рашыў зноў зірнуць на тое дзіўнае стварэнне. I зараз зразумеў, што жанчына была драўляная, выразаная з тоўстага камля. Яна трымала на круглым сваім жываце плоскія рукі i была аплеценая i абвешаная рознымі стужкамі, матузкамі, свежымі i засохлым! вянкамі з кветак i дзеразы. Вакол выявы паўкругам ляжалі каменныя зерняцёркі.
Раптам за спіною Буркуна пачуўся шум. Ен азірнуўся i ўбачыў, што да яго подбегам спяшаецца гаспадыня. У яе былі застылыя ад сполаху вочы. Падбегшы, яна азірнулася па баках, схапіла хлопца за руку i пацягнула прэч.
— Сюды нельга. Гэта бажніца — хаціна нашай Вялікай Маці, якая апладняе зямлю i дае нам на полі пшанічнае зерне. У бажніцу нельга заходзіць тым, хто пакланяецца іншым багам. Убачаць светары — будзе бяда!
А яшчэ праз дзень сівабародыя мужчыны вёскі — паважаныя старэйшыны — папыталіся ў Буркуна, хоча ён застацца тут, стаць сынам іхняга роду, ці будзе вяртаццададому.
Вядома ж, хлопец толькі i думаў аб вяртанні. Дома i вёсачка малая, i хаціны цяснейшыя, зробленыя з жэрдак ды трыснягу, i пшаніца дае драбнейшае зерне, i бронзавых вырабаў амаль няма, але ж там бацькаўшчына. Там тата i мама, яшчэ жывая бабуля, браты i сестры, навокал блізкія i далёкія po. дзічы. Ды i кожны куст i дрэва там свае, знаёмыя. Не, ён вернецца, калі толькі яго адпусцяць.
Хлопца выслухалі ca зразуменнем. A адзін з дзядоў падняў уверх палец i глыбакадумна сказаў:
— Кожная птушка з выраю вяртаецца ў сваё гняздо.
Выбралі большы човен, селі ў яго дужэйшыя мужчыны з вёсламі, пасадзілі на карме Буркуна i павеславалі ўверх па рацэ. Буркун трымаўся левай рукою за борт i не мог уцярпець, каб часам не кінуць захоплены погляд на запясце. Там пабліскваў на сонцы медны бранзалецік. Гэта быў падарунак ад тутэйшых людзей.
* * *
— Усё гэта адбывалася на Прыпяці,— не чакаючы пытанняў Івана Пятровіча пачаў тлумачыць я.— I час можна прыблізна вызначыць — каля сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры. У басейне гэтай ракі ў той час знаходзіліся даволі шматлікія вёскі плямёнаў так званых сосніцкай i тшцінецкай культур. Iм належьщь, напрыклад, большасць крамянёвых i бронзавых сярпоу, знойдзеных на Палессі. Ba ўжытку носьбітаў гэтых культур меліся характэрн ыя пласкадонныя гаршкі з цюльпанападобным расшыраным верхам i патоўшчанымі брыжамі. У арнаментах гаршкоў часта сустракаюцца адбіткі рабра пласцінкі з накручаным шнурам — ружанцавы ўзор. Бадай, найбольш істотнае адрозненне ў посудзе культур у тым, што на ўсходзе Палесся, дзе былі сосніцкія тіаселішчы, ён арнаментаваўся поўнасцю, а на цэнтральным i заходнім Палессі, у тшцінецкім асяроддзі — толькі пад верхам. У чым справа? I тады звярнулі ўвагу, што такая традыцыя ўпрыгожвання керамікі — пa ўсёй паверхні ці толькі пад верхам — існавала тут яшчэ сярод позненеалітычных плямёнаў. Значыць, каля паўтысячы гадоў суіснавалі абарыгены i прышэльцы, ажно пакуль у сярэднебронзавы час іхнія культуры не сплавіліся ў адно. Ва ўмовах багністага Палесся, дзе жыццё канцэнтравалася на ізаляваных выспах пасярод балот, месцамі доўга захоўваліся традыцыі познекаменнага веку. Мусіць, з такога «адсталага» паселішча i паходзіў Буркун.
— Слухаю цябе i думаю,— сказаў Іван Пятровіч,— адкуль у вас, археолагаў, такія назвы культур?
— Самі выдумляем. Бо даведацца пра сапраўдныя найменні старажытных плямёнаў дапісьмовага часу немагчыма. Яны зніклі, забыліся, замяніліся новымі. Называем жа археалагічныя культуры пераважна пa першаму выяўленаму найбольш важнаму помніку — паселішчу або могільніку, na тэрыторыі распаўсюджаннЯу na тыповых знаходках. Сосніцкая культура названа na стаянцы каля пасёлка Сосніца на Чарнігаўшчыне, a тшцінецкая — na паселішчу каля горада Тшцінец у Польшчы.
ХТО УКРАЎ СЕТКУ?
З самай раніцы, як толькі бледнаваты яшчэ круг сонца прыўзняўся над заазерным лесам, бацька з сынам селі ў човен i паплылі паглядзець настаўленую з вечара сетку-трыгубіцу. Малы Рэмза любіў такія хвіліны — калі падплываеш да таго месца, дзе пастаўлена снасць, i ўжо здалёк бачыш, як уздрыгваюць, разганяючы кругі дробных хваль, берасцяныя паплаўкі. Значыць, трапіла ў лубяныя ячэі здабыча. A калі паплаўкі ходзяць хадуном i плёскат стаіць над трыснягом, лічы, што трапілася буйная рыбіна — хітры шчупак ці вусаты чорны сом.
Спудзіўшы чараду качак, рыбакi выплылі з трыснягу i моцна здзівіліся — сеткі не было. Толькі плаваў воддаль кол.
— I куды яна падзелася? — разгублена паўтараў бацька.
I праўда, дзе знікла трыгубіца? З іхняй вёскі ўкрасці ніхто не мог, бо тут былі ўсе свае, суродзічы, а забраць у свайго лічылася смяротным грахом. Значыць, чужак? Але ж на гэтым возеры больш вёсак не было. А чужаку, калі ён сюды i трапіў, трэба мець човен, каб прыплысці да сеткі.
Бацька пачаў кружыць каля трыснягу i час ад часу грэбаў вяслом па дне. Спадзяваўся, што, можа, якая вялікая рыбіна сарвала з калоў снасць i тая дзе пад вадой зачапілася за корч. Пакуль так боўталіся ў вадзе, сонца добра павышэла i пачало прыграваць. I тут на беразе ўсчаўся нейкі крык. Устрывожаныя рыбакі павярнулі да вёскі i наляглі на вёслы.
А неспакой узнік у Баравіне з-за мядзведзя. Там у дуплах старых хваін ужо здаўна пладзіліся пчолы, i людзі чакалі канца лета, каб выбраць соты. Рабілі яны гэта ўжо шмат гадоў i бераглі гэты прыродны пчольнік. I нават выдзяўбалі ў дрэвах новыя дуплы, каб пчолы множыліся i раіліся. Мядзведзі ж былі ласыя на мёд не меней, чым людзі. Вось i зараз яны там спрабуюць увабрацца ў салодкую спажыву.
Калі прыплылі да берага, бацька таксама схапіў дзіду i з іншымі мужчынамі пабег у пушчу. Сын жа рашыў яшчэ пашукаць прапажу. Але зараз аднаму на возеры было ніякавата. Нават i страшна, бо можа i праўда дзе ў прыбярэжных хмызах затаіліся чужакі. Не мядзведзі ж выцягнулі з возера сетку. Таму хлопец паклікаў на дапамогу свайго стрыечнага брата Сыраежку.
Браты ўладкаваліся ў чоўне i пачалі заграбаць каля бартоў вёсламі, стараючыся, каб даўбёнка ішла роўна, не збівалася ўлукаткі. Веславалі не спяшаючыся. Пільна аглядалі азёрную роўнядзь, зазіралі ўглыбіню, абшуквалі вокам каля кожнага прыбярэжнага куста, спадзеючыся прыкмеціць прапажу.
Адплыўшыся так, што хаціны іхняй вёскі сталі выглядаць маленькімі, як купіны на балоце, хлопцы прыпыніліся i сталі радзіцца, што рабіць далей. Бліжэйшы бераг быў агледжаны.
— Паплывём вунь туды,— паказаў уперад Сыраежка.
— Тата сказаў пад паўночны бераг не плаваць,— нерашуча запярэчыў Рэмза.
— Ну дык хоць агледзім той мысок,— прапанаваў Сыраежка. Ен не чуў гэтай забароны, таму быў смялейшы.
Павагаўшыся (мысок быў усё ж далекавата ад іхняй вёскі), Рэмза згадзіўся, i яны павеславалі далей. I аказалася, што правільна i зрабілі, бо не паспелі даплысці да таго мыска, як Рэмза ўхапіўся за братаву руку:
— Зірні, вунь пад берагам быццам паплаўкі!