Выпi чарачку-пазлачаначку, Ой ня будзь жа пьяненька, Радзi сем сыноў i дачушачку, Ой ня будзь жа старанька. - Ой мой любенькi, ой мой мiленькi, Ўсё ж няпраўдачка твая. Выпью чарачку-пазлачаначку, Мушу быць я пьяненька, Раджу сем сыноў i дачушачку, Мушу быць я старанька. * * * - Што Iван робiць? - Кароў пасець. Далiвуйда. - Нашто яму каровы?
- Малако есьцi. Далiвуйда. - Нашто яму малако? - Рабят кармiць. Далiвуйда. - Нашто яму рабяты? - На вайну йсьцi. Далiвуйда. - А дзе ж тая вайна? - Пасярод гаўна. Далiвуйда. Дзеўкi расьсяканкi на вайну ня йдуць. * * * Ай, дайце мне, дайце Сем чарак гарэлкi. Ай, адну мне дайце, Каб я пасядзела, А другую дайце, Каб я пасьмялела, А трэцьцюю дайце, Каб я пагуляла, Чацьвёртую дайце, Каб я папяяла, А пятую дайце, Збрую сабiрайце, А шостую дайце, Конi запрагайце, А сёмую дайце, Дамоў адпраўляйце! * * * А чый галуб ляцiць на дуб, А мой на бярозi. Чые мужы пьюць, гуляюць, А мой у дарозi. А калi ж ён у дарозi, Пашчась яго, Божа. А калi ж ён у карчомцы, Забi яго, Божа. А калi ж ён у дарозi, Пашчась пiрагамi, А калi ж ён у карчомцы, Забi перунамi! * * * А дзед бабу разуваў, Пад ножачку паглядаў: - Ой, бабулька, што за зьвер, Я ж баюся, каб ня зьеў. - Цi ты ў лесе ня бываў, Чорных зьвяроў ня вiдаў? Ты, дзядулька, ня рабей, Гэта птушка - салавей. Ён i сьвiшчаць i пяець, I спакою ня даець. * * * Дзякуй тому х.юшку, х.юшку, х.юшку, Што зрабiў нам пiрушку, пiрушку, пiрушку. I ў ручачкi ня хукаў, ня хукаў, ня хукаў, Малаточкам ня грукаў, ня грукаў, ня грукаў. * * * Кум ня пьець, Кум ня пьець, кум ня пьець, Кума ня хочаць. А ў кумы пад пупам Блыха шчакочаць. - Ты, кумок, галубок, Ня будзь у граху, Паганяй у кумы Пад пупам блыху! * * * I стар, i нядуж, I крывы на нагу, Як убачу маладую, Ашалеўшы бягу. * * * Пайшла мацi ў Даўгiнава, Дачку дома пакiнула. Пакуль мацi вярнулася, Дачка дома сапсулася. Па суседству жыў Мiкiта. У Мiкiты хата крыта I чаротам, i кулямi, Пасярэдзiне - х..мi. * * * А на дварэ шум-гум. - А хто едзiць? - Кум, кум. - А што вязець? - Акунi. - А для каго? - Для кумы. * * * Ажанiўся мяшок, Узяў торбачку, Туды-сюды павярнуў Цмок у мордачку. * * * Ажанiўся гаўнакоп, Узяў жонку каку, Палажыўшы на лавачку, Цалуiць у сраку. * * * Цi ня Бог табе даў, Мая Настачка, Усю ночку макаў, Як у маслачка. * * * А ў чыстым полi пад ябурамi Часалi дзеўкi х.. тапарамi. Яны часалi дый прымяралi, Каб гэта, цiцi, ня ўкарацiцi! * * * Я сягоньня рана ўстала, Да суседа я паджгала: - Цi ты вiдзiў, цi ты бачыў, Хто мне перад рассабачыў? - А я вiдзiў, а я бачыў, А я перад рассабачыў. * * * А мне ўзнаць хочацца, Як дзеўка мочыцца. Кругом дзеўкi абышоў, Нiдзе дзюркi ня нашоў. * * * Яшчэ сонца ня ўсхадзiла, Курва курвачку радзiла, А як стала залачаць, Стала курвачка крычаць, А як стала ўсхадзiць, Стала курвачка хадзiць. * * * Як на пасту ганяла, П..ду дома кiдала, На палiцы пад гаршком Нацiскала камяшком. * * * Сядзiць баба над ракой, Работы ня маiць, Траву рвець, п..ду трэць, А ўсё ж ня гуляiць. * * * А старой сто гадоў, А старому дзьвесьце. Стары лесьвiцу майструiць На старую ўзьлезьцi. * * * Цераз рэчку йшла, На кладачку села: - Пi, п..дзiчка, пi вадзiчку, Ты кiлбаску зьела. * * * Загадала сястра брату: - Пагалi, брат, Яйцы к сьвяту! * * * Як заручалi, тады казалi, Што ў свата кароў многа. Як пайшла даiць, Адзiн бык стаiць, I той ня доiцца. Вазьму я быську Ды за пумпыську: А дай, быська, малака! * * * Салавей, салавей, Што на сьвеце саладзей, Цi гарэлка, цi мядок, А цi ў дзеўкi перадок? * * * Стары, стары, лезь на печ, Стары расстагнаўся, Стары, стары, лезь на бабу, Стары расьсьмяяўся. * * * Маладая маладуха Саладзiла саладуху I макала руку То ў сраку, то ў муку. * * * Выйшла барыня плясаць, Салодкiя пальцы, Ў адну руку ўзяла х.., А ў другую яйцы. * * * Сядзiць барыня пад плотам, Вышываiць п..ду дротам, Едзiць барын i хахочаць, А ў п..дзе дрот лапочаць. * * * А бандалы, бандалы, Падымаюць падалы, А маленькi бандалок Падымаiць падалок. * * * А сiнiца вераб'я Устоiчку залюбла. * * * Гiрша з Моўшам добра жыў, Гiрша кроiў, Моўша шыў, Гiрша з Моўшам дровы сек, Гiрша Моўшу х.. адсек. * * * Ходзiць хата, Ходзiць дол, Ходзiць па п..дзе хахол. * * * Ой, калiна, сьмелы цьвет, Каля пупа сельсавет, Пад пупом райвыканком, Куды ходзяць за пайком. * * * Хочацца, рагочацца, За старога ня хочацца. Стары хочыць i баiцца, Каб у пi..у ня ўтапiцца. * * * Ня руш мяне, ня чапай, Я дворная дзеўка Памiж лытак Клубок нiтак, А там i цяцерка. * * * Наелася буракоў, Напiлася квасу, Манiлася хлопцу даць, Нi дабрала часу. * * * Цяпер дай, цяпер дай, Цяпер хочацца, А пад старасьць х.. ня ўстанiць, П..да зморшчыцца. * * * Чух-чух, начухаўся, Падняў хвартух, нанюхаўся, Падняў хвартух i спаднiцу, А там сядзiць з рукавiцу. * * * Давяла ты мяне, Мая Зосiчка, Нi каня, нi дугi, Нi атосачкi. * * * Ах ты, Яначка, пабiляначка, Дзе машок расьцець, Там i ямачка. Iмшок разьлiтаiцца, I ваўчок раздуваiцца. * * * Ой, дзевачкi, Бог iз вамi, Зьнiму штаны, лягу з вамi. Зьнiму штаны i сарочку, Лягу з вамi на ўсю ночку. * * * Ой, сват, ты мой сват, Ня бяры мяне за зад, Бяры мяне за пярод, Тады мяне забярот. * * * Iшла баба з рынку, Нясьла чапялiнку, А за ёй заяц Начаў бабу лаiць: - А ты, баба, сьцерва, Каму дала перва, Цi Анiсiчку сiсiчку, Цi Антонiчку шмонiчку? * * * Мой муж нядуж Паехаў за рэчку, Судзi, Бог, каб здох, Паставiла б сьвечку. * * * Пiла-пiла ўсю суботу, Прапiла усю работу, Пiла-пiла ўсю нядзелю, Прапiла усю надзею. * * * Гарманiсьцiк маленечкi Пабiў сабе каленiчкi, Дзеўкi Богу малiлiся, Каб каленькi гаiлiся. * * * Гарманiст у нас адзiн. Мы па разiку дадзiм. Гарманiсту трэба даць, Весялей будзiць iграць. * * * Гармонь нова, Крышка сьцёрта, Гарманiст пахож на чорта, Гармонь нова, Крышка стара, Ў гарманiста шышка ўстала. * * * Мурожнае сена, Яно ж мяне зьела, Гэта тая асянчына, Яна ж мяне даканчыла. * * * |