* * * Ой, у полi пад ляшчынай Калыхала дзеўка сына, Калыхала, праклiнала: - Лепi было мамку слухаць, Нячым цяпер люльку трухаць. * * * Як учора дык i бусенькi, А сягоньня нiчагусенькi, Як учора дык за ручку вядзець, А сягоньня дык ня хочаць глядзець. * * * Ня заманiш калачом, Ня заманiш булкай, А я цябе заманю Кучаравай куркай. * * * А свату наш, свату, Пусьцi нас у хату. Ужо мы замёрзьлi У даўгой дарозi. Сват у хату лезiць, Аб вушак сраку чэшаць, I ў печ паглядаiць, Цi тлуста капуста, Цi вялiк кацёл кашы, Цi пад'ядуць сваты нашы? * * * Хадзi, хадзi, ходка, Сьперадзi бародка, Памiж ног хахалок, Ззадзi скавародка. * * * Скаку-скаку на пальчыках, Села скулка на яйчыках, Скаку-скаку на пяце, Села скулка на п..дзе. * * * Возiра, возiра, Ногi прымарозiла, А як лёбары прыйшлi, Ногi ўсталi дый пайшлi. * * * Выхадзiла паня Яня, Танцавала танцы, Цалавала паня Яня Пану Яну ў яйцы. * * * Мая мiлка захварэла, Захацела малака, Ня папала пад карову, А папала пад быка. * * * Людзi жэнюцца, любуцца, А мне ў невашта абуцца. Хоць на дзеўцы i на печы Босаму якраз дарэчы. * * * У балоце пад кустом Цяцера нясецца. Хаiм Басю любець Аж ярмолка трасецца. * * * - Цi ня ты мяне Па пожаньцы качаў, Цi ня ты мяне, малодзеньку, Пачаў? - А качалi цябе зайчыкi, А пачалi цябе мальчыкi! * * * Мая мiлка, як кабылка, Толькi розьнiца адна: На кабылцы езьдзяць людзi, А на мiлцы толькi я. * * * Расхадзiлiся суставы Каля печы, каля лавы. Самы большы сустаў З тапарышча ўстаў. * * * А за песьнi, за прыпеўкi Палюбiлi мяне дзеўкi, А за ўдачу за маю Абасцалi галаву. * * * Дзёр, дзёр мазурку, Разагнаўся Ды ў дзюрку. * * * Усе залёткi, як залёткi, А мая, як рэзьгiны: Усе гуляюць, усе скачуць, А ў мае ўсё хрэсьбiны. * * * Баба сеяла, трусiла, За п..ду блыха ўкусiла. Баба думала, што клоп, Па п..дзе далоньню хлоп! * * * Баба сеяла муку, Сыпала ў кадушку, Загадала мужыку Палюбаць цялушку. * * * - Ой, Полiнька, Полiнька, А што ў цябе голiнька? - Ня брашыце, зладзеi, Занялося кудзеляй! * * * Ай, жонка мужа ды зьняважала Завяла ў поле дый прывязала Плячмi к бярозi, Х.ем к дарозi. А хто ня едзiць, ды ўсё пытаiць: Што чалавеча х.ем баўтаiць? |