Литмир - Электронная Библиотека
A
A

* Гэты Маленькi Луi - вiдавочны прататып Луi Вялiкага, персанажа рамана "Порт у тумане", надрукаванага ў гэтай кнiзе. (Заўв. перакладнiка.)

Рубiльнiк уключаны. Цяпер на працягу адзiнаццацi дзён я буду жыць там, мяне акружыць натоўп маiх персанажаў, ужо скажоных часам. Але гэтага мне хапае, каб зрабiць iх персанажамi рамана, паставiць iх у сiтуацыю, дзе яны вымушаны будуць дайсцi да мяжы сваiх магчымасцей.

Разумееце? Герой рамана - гэта любы праходжы на вулiцы, любы мужчына, любая жанчына. У кожным з нас сядзяць iнстынкты, уласцiвыя чалавечай прыродзе. Але мы падаўляем гэтыя iнстынкты, прынамсi, многiя з iх, цi то праз нашую дужа ўжо пiльную прыстойнасць, цi то саромеючыся, цi то пад уплывам атрыманага выхавання, а найчасцей проста таму, што ў нас не бывае падставы даць iм волю. А герой рамана пойдзе да мяжы сваiх магчымасцей, i мая роля, роля раманiста, паставiць яго ў такую сiтуацыю, калi ён вымушаны гэта зрабiць.

Як бачыце, усё проста. I мне зусiм яе трэба шукаць якую-небудзь гiсторыю. Мне патрэбныя людзi, жывыя людзi ў iх атачэннi, iх асяроддзi. I невялiкi штуршок, каб яны пачалi дзейнiчаць...

З гэтага моманту я павiнен прымушаць iх жыць. Гiсторыя - гэта тое, што яны робяць, прычым я няздольны ўмешвацца ў гэта, бо ў маiх герояў, калi яны на самай справе сапраўдныя, свая логiка, i мая аўтарская логiка тут зусiм бяссiльная.

Анiякага плана. Некалькi iмёнаў, якiя я запiсваю на аркушы паперы: справа ў тым, што ў мяне благая памяць на iмёны. Iх узрост, нумары iх тэлефонаў, калi яны ў iх ёсць. Гэта рэальныя персанажы, i трэба забяспечыць iх поўную рэальнасць. Апрача таго, гэтыя некалькi дзён на сцяне ў мяне вiсiць план горада цi мясцовасцi. Чыгуначны расклад, бо ў рамане, як i ў жыццi, здараецца, ездзяць у цягнiках, i трэба, каб гэта былi сапраўдныя цягнiкi.

Застаецца нарэшце праца, якою я з задавальненнем займаюся: чышчу машынку да сама дробных шасцяронак, змазваю яе, запраўляю новую стужку, карацей, рыхтую машынку, каб яна стала хуткая i прыгожая, усё роўна як ёй трэба будзе браць удзел у спаборнiцтве.

Вось i ўсё. Заўтра я ўстану да свiтання i нашча, не скiнуўшы з сябе туману ночы, пайду да свайго стала, дзе, я ў гэтым упэўнены, чакаюць мяне мае героi. Праз дзве гадзiны ў мяне будзе надрукаваны раздзел роўна на дваццаць старонак, бо я сябе настроiў менавiта на дваццаць старонак. Такую норму лiчу вельмi някепскай.

Цяпер я магу расчынiць насцеж вокны, пайсцi прайсцiся, як нармальны чалавек. Але ўсе адзiнаццаць дзён, пакуль iдзе праца, людзi сустракаюць не мяне, а Маленькага Луi цi некага iншага, чыю паходку я падсвядома пераймаю, як нярэдка пераймаю i звычкi. Але, але! Ажно да чарачак "гарладзёркi" - i гэта пры тым, што я амаль не п'ю.

Вось, шаноўныя панове, усё, што я хацеў вам распавесцi - проста i шчыра.

Я, як i абяцаў загадзя, гаварыў пераважна пра сябе, за што i прашу ў вас прабачэння, але, галоўнае, прашу зразумець: калi я так рабiў, дык толькi таму, што нiчога iншага i не мог сказаць.

Раман - гэта не проста мастацтва, а ўжо менш за ўсё прафесiя. Перш за ўсё гэта страсць, якая цалкам апаноўвае вас i занявольвае.

Нарэшце, гэта патрэба, мажлiва, патрэба ўцячы ад сябе, жыць, хоць бы нейкi час, па сваёй ахвоце ў свеце, табою абраным.

I хто ведае, цi не з'яўляецца ён, раман, да таго ж, - i галоўным чынам, спосабам пазбавiцца ад сваiх прывiдаў, даўшы iм жыццё i выштурхнуўшы ў свет?

Вось, без сумнення, прычына, з якой не выбiраюць характар герояў - вясёлых цi сумных, неспакойных, змрочных цi бесклапотных.

Раман - усё гэта разам, а для таго, хто яго пiша, ён яшчэ i Вызваленне.

Так што цяпер вы разумееце, што раманiст нi пра што iншае i няздольны гаварыць?

6
{"b":"124311","o":1}