Агульнавядома, якi моцны ўплыў маюць старажытныя вераваньнi i ўяўленьнi пра сусьвет нават сярод сучасных людзей. Таму не зьдзiўляе, што свой новы раман галоўная беларуская пiсьменьнiца пачынае з параду чарцей. Зь першых старонак увага чытачоў засяроджваецца на нечысьцi ўсiх масьцей. Ва ўсёй сваёй велiчы, славе i красе перад вамi праходзяць вадзяныя ды лешыя, хто ў самотнай адзiноце, а хто гурбою на чале зь Перуном, галоўным бажаством беларускага мiталягiчнага пантэону. Ён зьяўляецца ўжо на старонцы 4. Сьледам за iм шпацыруюць:
Ваўкалакi (стар.4)
Паляндра (яцьвяская багiня сьмерцi) (стар.4)
Кадук (стар.5)
Трасянiца (стар.5)
Род i парадзiхi (стар.5)
Касны (стар.5)
Дамавiк (стар.7)
Трасца (стар.10)
Паветрыкi (стар.10)
Лiхаманка (стар.13)
Начнiцы i мешы, прахi ды паўночнiкi (стар.20)
Злыднi (стар.20)
Трохгаловы цмок (стар.20)
Зара-заранiца - сонцава жонка (стар.21)
Грамавiк (стар.22)
Лясун (стар.24)
Чорныя вядзьмаркi (стар.24)
Чорт (стар.24)
Лель, Любчык i Ляля (стар.28)
Мара (багiня сьмерцi) (стар.30)
Вялес, Сварог (стар.31)
Бай (стар.34)
Мокаш - жытняя баба (стар.34)
Дзедка (стар.34)
Марэна (багiня сьмерцi) (стар.42)
Лесавiкi (стар.45)
Вешчы воран (стар.47)
Чорная панна (стар.48)
Лада i Лад (стар.76)
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Гэта ўсё ў нумары 9, але пералiк на гэтым не скончыўся. У другiм томе (No 10-2001) праўда паменшыла ўжо iмпэту, але тое-сеё аўтарка раману яшчэ здольная ўзгадаць:
Агнявiца (стар.48)
Дажбог (стар.60)
Iван Падвей, Вячорка, Паўночнiк i Заравы (стар.75)
Сур'я, бацька Вялеса (стар.78)
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .