Два гады таму, увесну, я вандраваў па беразе Мiжземнага мора. Цi ёсць што лепшае, як марыць, калi шпарка iдзеш па дарозе? Вам свецiць сонца, вас лашчыць вецер, а побач - горы i мора! I вы марыце! Колькi летуценняў, успамiнаў пра каханне, колькi прыгод згадвае вандроўная душа за дзве гадзiны дарогi! Ласкавы цёплы вецер напаўняе вас няяснымi радаснымi надзеямi, вы п'яце iх разам з паветрам, i яны нараджаюць у вашай душы прагу шчасця, якая расце ад голаду, абуджанага дарогай. Iмклiвыя прыемныя думкi лётаюць i спяваюць, як птушкi.