У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты.