Нягледзячы на страх, выклiканы прароцкiмi прадказаннямi Настрадамуса аб нейкай катастрофе сусветнага маштабу, чалавецтва без вялiкiх патрасенняў пераступiла праз парог трэцяга тысячагоддзя. I не толькi пераступiла, але й пражыло ў новым тысячагоддзi ажно цэлых пяць год. I ў слове "ажно" няма нiякай iронii, бо для таго, каб загiнуць усяму жывому на Зямлi, патрэбны нават не гады, не днi, а гадзiны...