Якiм Каваль з маленства цягнуў свой воз. Пасляваенная галеча i галаднеча змянiлiся пазней на перабiванне з хлеба на ваду. Якiм прыкладаў усе намаганнi, з апошнiх сiл кiдаўся ва ўсе бакi, шукаў палёгку, але, як кажуць, толькi часова паслабляў пятлю на шыi. Сiл заставалася ўсё меней, здароўе з узростам пахiснулася, а "дабрабыт" якiм быў, такiм i заставаўся...