Орлов Владимир (2) Хоку (на белорусском языке) Уладзiмiр Арлоў Хоку * * * Грэйся, яшчарка, памiж цёплых камянёў. Доўжыцца жнiвень. * * * Маленькi сьлiмак задумаўся пра вечнасьць на цёплай рэйцы. * * * Няўжо, крынiца, ты дасюль ня ведаеш, як мяне завуць? * * * Узгорак, белы ад дзьмухаўцовых куляў, глядзi, не ўзьляцi. * * * Там, на гарышчы ў пушцы з жаўнерыкамi жыве маленства. * * * Чаму ты маўчыш, зязюля-прарочыца, у маiм садзе? * * * Дзьмухаўцовы пух у тваёй жарай грыўцы. Скончыўся травень. * * * Пялёсткi вiшняў прыплылi па рачулцы з майго дзяцiнства. * * * Зялёны вецер прынёс з таго берага згадкi пра цябе. * * * Пярсьцёнак-зьмейка, толькi ён застаецца берагчы цябе. |