Литмир - Электронная Библиотека
A
A

- Жартуеце. Але ж прывiд ёсць прывiд.

- Вельмi добра. Але як быць, калi наогул у прывiды не верыш?

- Вы думаеце, я ў iх веру? Але што мне дае гэтае нявер'е?

- Усё проста. Вы не павiнны больш нiколi палохацца, калi да вас у хату сапраўды завiтае прывiд.

- Вядома ж, але гэты сполах - не самы важны. Найбольш баiшся - гэта калi думаеш, чаму ён з'явiўся. I гэты страх не знiкае. Ён якраз выдатна сядзiць ува мне. - Нервуючыся, я пачаў лiхаманкава мацаць па ўсiх сваiх кiшэнях.

- Калi Вы не баiцеся самога прывiду, Вы б маглi спакойна спытацца ў яго, чаму ён прыйшоў.

- Вы, бачу, нiколi яшчэ не гаварылi з прывiдамi. Ад iх нiчога па-сапраўднаму нельга даведацца. Гэта - адна марная мiтусня. Часам у гэтых прывiдаў бывае больш сумненняў наконт свайго iснавання, чымся ў нас; гэта й не дзiва, бо яны такiя кволыя.

- А я чуў, нiбыта iх можна выкармiць.

- А Вы добра дасведчаныя ў гэтым. Можна, вядома. Але ж хто будзе гэтым займацца?

- Чаму? Калi, прыкладам, гэты прывiд жаночага полу? - адказаў ён i перайшоў на прыступку вышэй.

- Ну, калi так, - сказаў я. - Але нават тады ён не падыдзе для гэтага...

Я задумаўся. Мой знаёмы стаяў мiж тым ужо так высока, што, каб бачыць мяне, мусiў нагiнацца пад пралётам лесвiцы.

- I ўсё ж, - сказаў я яму, - калi Вы прагонiце адтуль, зверху, мой прывiд, мiж намi ўсё будзе скончана, назаўсёды.

- Ды не, я пажартаваў, - сказаў ён i зноў выпрастаўся.

- Вось гэта добра, - прамовiў я i мог нарэшце iсцi гуляць са спакойнаю душой.

Але яе, маю душу, апанавала самота; з гэтае прычыны я зноў падняўся ў свой пакой i лёг спаць.

2
{"b":"77698","o":1}