Литмир - Электронная Библиотека
A
A

На гэтым споведзь абрываецца. Пергамент, на якiм яна была запiсана, быў надзейна схаваны. Пра гэта паклапацiўся бедны вясковы святар, якi ў цяжкую гадзiну даў Жану прытулак у сваiм доме. Я сказаў: бедны. Гэта не зусiм так. Справа ў тым, што бедным ён ужо не доўга заставаўся. Ён сам выканаў тое, што даручалася Жану. Але толькi напалову. Свяшчэннiк (мы ведаем нават яго прозвiшча: Сары) наведаў епiскапскi дом у Тулузе i забраў з тайнiка грошы, прызначаныя на выхаванне незаконнанароджанага сына Турб'е. За тыя грошы ён купiў сабе ў хуткiм часе сан епiскапа. Шмат хто лiчыць, што такiм чынам сам бог аддзячыў яму за дабрачыннасць i любоў да блiжняга. Можа, яно i так... А яшчэ праз некалькi гадоў атрымаў ён пасаду галоўнага абвiнаваўцы ў судзе Святой iнквiзiцыi...

2
{"b":"77120","o":1}