Раённае начальства, выцiраючы падкураныя вочы, занепакоiлася: "Кажуць, гэта не архiрэй... Нейкi алкаголiк... А мы пёрлiся ў такую далеч, быццам у нас сваiх п'янiц мала".
Язэп апусцiў рукi i перастаў махаць кадзiлам, ад чаго дым вярнуў яму ў твар. "Апчхi! Госпадзi!.. Кха! Кхе!"
З натоўпу вернiкаў пачуўся жаночы голас: "Цяпер ужо ты заткнiся, Язэп! Хопiць дурыць нам мазгi!"
Другi голас падтрымаў жанчыну: "Затушы ты сваю курылку! Задушыш! Дзе айца Мiкалая дзеў?"
Пачулiся галасы: "Пэўна, задушыў i галавой пад корч! Вызваць трэба мiлiцыю, няхай забойцу арыштуюць!"
За мужа заступiлася Хаўрося: "Што ты пляцеш, жаба разлезлая! Жывы айцец Мiкалай!"
Язэп папляваў на вату, прыцiснуў яе пальцамi: "Ды расчынiце вы дзверы, няма чым дыхаць!" Потым стомлена сказаў: "Айца Мiкалая, акрамя хваробы, нiхто не душыў. Ляжыць ён хворы, а я хацеў як лепей... Я ж толькi вучуся..."
"Дрэнны ты вучань! - крыкнулi з натоўпу. - Пайшлi дамоў, людцы! Лепей ля абразоў памолiмся!"
Галоўны раённы начальнiк узняў руку ўверх: "Стойце, грамадзяне! Калi ўжо так атрымалася, дазвольце мне сказаць!"
Усе прыцiхлi, хаця хтосьцi прашаптаў: "Яшчэ адзiн прапаведнiк..."
"Грамадзяне! Дарагiя нашы грамадзяне! - працягваў кiраўнiк. - Пасяўная, як кажуць, на носе! Давайце паднапнёмся - i стары, i малы, i крывы - i адсеемся раней мiнулагодняга!"
Нехта з вернiкаў цiха сказаў: "Заўтра ж свята. Другi дзень Вялiкадня. Рабiць - грэх..."
Кiраўнiк павучальна абсек: "Не рабiць грэх! А праца, як кажуць, - галоўная заваёва нашай улады. Ура, таварышы вернiкi!"
Усе, насупiўшыся, маўчалi, i толькi за алтаром Сцяпан крыкнуў: "Ура!"- не зразумеў, што да чаго.
"Цяпер усе свабодныя да заўтра!"- закончыў кiраўнiк.
"Хрыстос уваскрос! - пачулася ў дзвярах. Людзi азiрнулiся - на парозе стаяў айцец Мiкалай. - Хрыстос уваскрос!" - паўтарыў ён урачыста.
"Сапраўды ўваскрос!" - дружна адказалi вернiкi. Хтосьцi нават крыкнуў: "Айцец уваскрос!"
Сцяпан за алтаром дадаў: "Язэп загiнуў!"
Пачуўся голас: "Святы айцец! Гэты прахiндзей сказаў, што вы хворы, што вы..."
Айцец перапынiў: "Нельга чалавека абзываць такiм словам! Будзем заўжды мiласэрнымi, тым больш што ён не прахiндзей, а выконваў маё даручэнне. Я i сапраўды ляжаў i не мог варухнуцца, але раптоўна адпусцiла - Бог памог!"
Падышоўшы да Язэпа, айцец сказаў: "Зараз мы пераапранёмся, i служба працягнецца. Я i вас запрашаю застацца!"- звярнуўся ён да кiраўнiкоў раёна. "Не! - у адзiн голас адказалi яны. - Досыць, што мы наслухалiся "архiрэя". Паедзем рыхтаваць астатнiх жыхароў раёна да пасяўной", а самi дружна пачасалi вусы, уцiснулiся ў машыны i пакацiлi.
Паветра ў царкве пасвяжэла, людзi радасна схамянулiся, i неўзабаве пачалася сапраўдная служба.
"Хрыстос уваскрос!"
"Сапраўды ўваскрос!"