Литмир - Электронная Библиотека
A
A

I хто глядзеў на гэта, хто чуў вясёлыя зыкi, - думаў, што гэта так ёсць цi было i ў настроях музыкаў. А ў музыкаў весялець пачаў настрой пры першых зыках.

У Паўла ж пачала вясёлай лёгкасцю напаўняцца iстота паволi. Пасля ўсё зрабiлася для яго слаўным, радасна захапiла iмкненне.

Як ехаў, дык весела ляжала пад ветрам поле i некуды далёка адплылi i Алесь Мяльгун, i Насця, i Сёмка Цераховiч, i Тодар. Сплыло ўсё тое, што было на душы, як ехаў у горад. Хацелася перш, каб чым хутчэй даехаць дадому ды парадаваць словам матку, даючы ёй новую хустку, а пасля як бы гэта падняўся ён на нейкую высокую гару ды расклаў там агонь, асвяцiўшы нешта новае. Прапала пачуццё таго, што i ён як сталы гаспадар. Ён то адчуваў сябе сталым i цяпер, але iначай неяк, бо згiнула думка аб сваiм канi i драбiнах, а думалася неяк аб усiх людзях, аб тым самым канi, але не так, што вось гэта яго конь i нiхто нiколi да гэтага каня нiякага дачынення мець не павiнен, што гэта конь i драбiны, а я гаспадар, - а думалася i адчувалася, што вось конь вязе, а я еду. А вакол зямля, вакол людзi. I iдуць на зямлi днi i ночы. I ветры спяваюць, i сонца свецiць. Пасля дажджоў дарогi мокрыя. А Алесь Мяльгун, Сёмка Цераховiч i яшчэ Тодар - жывуць сабе, кпяць з усяго, што застаўляе iх жыць, варушацца сабе, адзiн у адным корпаюцца, злуюць адзiн на аднаго часам за гэта. А мне вось добра глядзець на iх i на ўсю гэтую iх работу.

Паўзла ды паўзла зямля насустрач. Кружылiся далi, адпаўзалi ўсё ў бакi. Звала дарога наперад, а дзень быў, як гаворка аб чым-небудзь вялiкiм, родным, блiзкiм, што напаўняе ўсю iстоту лёгкасцю любых настрояў i думкi робiць вострымi i iмклiвымi.

1925

Каментары

Друкуецца па кнiзе "Вераснёвыя ночы" /Менск, БДВ, 1929, дзе датуецца чэрвенем 1925 года/. Упершыню апублiкавана ў выглядзе ўрыўка ў газеце "Савецкая Беларусь", 1925, 22 лiстапада, цалкам - у часопiсе "Маладняк", 1925, № 8. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.

4
{"b":"73659","o":1}