- Я таксама, - падаў голас Цэнтразыхер, - выпiў два куфлi чаю, а пасля яшчэ шклянку... Але вельмi нейкi чай тут густы падаюць, проста чорны, як дзёгаць. Цi то гэта, можа, ён ад таго такiм здаецца, што ў куфлях?!.
- А мне, каб вы ведалi, - сказаў Ферапонт Пятровiч, - прафесар забаранiў густы чай пiць, паколькi ў мяне, значыць, бiццё сэрца i плеўрыт мазгоў. Так мне выразна i сказаў: не пi ты, кажа, браце, густога чаю (мы з iм на ты). Але потым п'ю - не магу ўстрымацца, нутро прымае. Ну, бывайце здаровы, Барыс Iванавiч, i вы, Павал Крамiнадавiч. Сягоння яшчэ не позна пайду пачытаю трохi. Я, ведаеце, Барыс Iванавiч, цяпер палiтычныя кнiгi чытаю вечарамi - светагляд пашырыць трэба... Паколькi цяпер асоба ў гiсторыi ролi не грае, пастолькi, значыць, адным словам, i гэтае... Бывайце здаровы.
1925