Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Ня ўсiм ведама, што капiтаны Мiкула й Ласкутовiч, пабачыўшы безгалоўе ў БЦР, былi добра прадыскутавалi i ўстанавiлi агульны кiрунак дзеяньня на будучыню. У iм прадбачвалася арганiзацыя Беларускага войска (не СС цi палiцыi) пад нацыянальным сьцягам, папаўненьне школы БКА й навучаньне афiцэрскiх кадраў, магчымая сувязь з заходнiмi хаўрусьнiкамi й пераход на iхны бок дзеля рэалiзацыi iдэi вызваленьня Бацькаўшчыны. У сьвятле гэтага факта й лягчэй зразумець апiсанае ў "Змагарных дарогах" выступленьне капiтана Мiкулы на канфэрэнцыi ў Эльбiнгу. Будучы там адным са старэйшых беларускiх афiцэраў, не спадзяючыся ад малодшых актыўнай падтрымкi на канфэрэнцыi, ён, мусiць, трымаўся той узгодненай з Ласкутовiчам iдэi.

Пэўна-ж, Мiкула ня быў фантазёрам. Як тады вытлумачыць тое, што кiнуў маскалям у вочы: "Даволi намi камандавалi маскалi! Гэта нашы людзi, i дывiзiя будзе наша!"? Хiба што спадзяваўся на нейкi пралом, цi быў гэта крык роспачы бясьсiльнага гэройскага сялянскага сына! Кадэты Школы Камандзераў БКА ня мелi магчымасьцi блiжэй паэнаць капiтана Ласкутовiча. Шмат каму ён выдаваўся "надзьмутым, напампаваным, з вонкавай палiтурай". Вiдаць, ён належыцьда людзей, што не адразу адкрываюцца, адносна iх на першы погляд памыляешся, а пасьля, пазнаўшы iх блiжэй, прыемна расчароўваешся.

Такiм было й маё знаёмства з капiтанам Ласкутовiчам. Цi ж трэба яшчэ казаць, што я задаволены тым, што мой першы погляд быў памылковым.

"Бацькаўшчына", 24 лютага 1963 г.

180
{"b":"73542","o":1}