Литмир - Электронная Библиотека
A
A

- Скруцiце рукi!

- Круцi тужэй!

- Ён звар'яцеў! Клянуся!

- Глядзi, вочы якiя!

- Ён страцiў розум, ей-ей!

- Цягнiце яго сюды, да бярозы!

Ужо стаяў месяц высока над галовамi. Стаяла цiшыня. Зусiм цiха было на небе i на зямлi. Прыйшлi нейкiя шаманы, вогнiшча расклалi i ў дзiкiм танцы выганялi злы дух, якi зацьмiў розум вялiкага песняра.

А ён стаяў, прывязаны да бярозы, i рукi яго былi туга сцягнуты за спiною.

Потым прыйшоў мула, каб чытаць малiтвы з карана. На правiльны шлях настаўляў мула.

А ён стаяў, прывязаны да бярозы, з рукамi, якiя былi сцягнуты за спiною.

I, звяртаючыся да брата Абдзiльхана, заспяваў Раймалы-ага:

"Апошнi змрок забiраючы з сабою, прыходзiць ноч, i дзень наступны з ранiцай прыйдзе зноў. Але для мяне з гэтага часу святла няма. Ты сонца адабраў у мяне, няшчасны брат мой Абдзiльхан. Ты рады, панура радуешся, што разлучыў мяне з каханай, ад бога пасланай на зыходзе гадоў. Але знаў бы ты, якое шчасце я нашу з сабою, пакуль дыхаю, пакуль не перастала бiцца сэрца. Ты прывязаў мяне, прыкруцiў пятлёй да дрэва, а я не тут зараз, няшчасны брат мой Абдзiльхан. Тут толькi цела тленнае маё, а дух мой, як вецер, прабягае адлегласцi, як дождж, злiваецца з зямлёй, я кожнае iмгненне з маёй каханай неразлучны, як голас яе, як само яе дыханне з ёй. Калi яна прачнецца на свiтаннi, я казярогам дзiкiм з гор да яе прыбягу i буду чакаць на каменнай строме, калi яна з юрты выйдзе ўранку. Калi яна агонь запалiць, я стану дымам салодкiм, абвейваць яе я буду. Калi яна паскача на канi i цераз брод рачны перабiрацца пачне, я буду пырскамi ляцець з-пад капыт яе каня, я буду пырскамi халадзiць яе твар i рукi. Калi ж заспявае яна, я песняю буду..."

Над галавою ледзь чутно зашалясцелi галiнкi па долку. Дзень наставаў. Даведаўшыся, што Раймалы-ага страцiў розум, паглядзець на яго прыехалi суседзi. Не злазячы з коней, яны збiлiся ў гурт, трымаючыся на адлегласцi.

А ён стаяў у парваным адзеннi, прывязаны да бярозы. I песню спяваў, тую песню, якая славутай стала пасля:

З чорных гор калi пойдзе качэўе,

Развяжы мне рукi, брат мой Абдзiльхан.

З сiнiх гор калi пойдзе качэўе,

Дай мне волю, брат мой Абдзiльхан.

Не гадаў я, не думаў, што табою буду

Звязаны я па руках i па нагах.

З чорных гор калi пойдзе качэўе,

З сiнiх гор калi пойдзе качэўе,

Развяжы мне рукi, брат мой Абдзiльхан,

Сам я ў неба дарогу знайду.

З чорных гор калi пойдзе качэўе,

Я на кiрмаш не траплю, Бегiмай.

З сiнiх гор калi пойдзе качэўе,

Не чакай мяне там, Бегiмай.

Мы з табою спяваць там не будзем,

Конь мой не паспее, сам я не дайду.

З чорных гор калi пойдзе качэўе,

З сiнiх гор калi пойдзе качэўе,

На кiрмаш не прыйду, Бегiмай.

Бо я ў неба дарогу знайшоў...

Вось якая яна, гiсторыя гэтая...

Цяпер, па дарозе на Ана-Бейiт, праводзячы Казангапа ў апошнi шлях, пра гэта ўсё думаў неадчэпна Едыгей.

XI

Цягнiкi ў гэтых мясцiнах iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход. А па абодвух баках чыгункi тут ляжалi, вялiкiя пустынныя прасторы - Сары-Азекi, Сярэдзiнныя землi жоўтых стэпаў...

У гэтых мясцiнах адлегласцi вымяралiся адносна чыгункi, як ад Грынвiчскага мерыдыяна...

А цягнiкi iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход...

Мiнаваўшы вельмi доўгi праезд уздоўж чырвонапясчанай стромы Мала-Кумдычап, дзе некалi кружыла Найман-Ана ў пошуках свайго сына-манкурта, яны апынулiся на подступах да Ана-Бейiта. I тут здарылася першая нечаканка. Яны напаролiся на перашкоду - агароджу з калючага дроту.

Едыгей спынiўся першы - вось табе i раз! Ён нават прыўстаў на страмёнах i паглядзеў направа, паглядзеў налева - наколькi ахапiць вокам, нiтаваўся паўсюль непраходны калючы дрот, начэплены ў некалькi радоў на жалезабетонныя чыгунныя слупы.

Ззаду спынiлiся трактары. Першым выскачыў з кабiны Сабiтжан, за iм Доўгi Эдыльбай.

- Што такое? - махнуў рукой Сабiтжан на агароджу. - Не туды патрапiлi, цi што? - запытаўся ён у Едыгея.

- Чаму не туды? Туды, ды толькi вось дрот узяўся аднекуль, каб яго чорт узяў!

- Няўжо яго раней не было?

- Не было.

- Што рабiць цяпер? Як мы паедзем далей?

Едыгей прамаўчаў. Ён i сам не ведаў, што рабiць.

- Эй, ты! Ану спынi трактар! Хопiць тарахцець! - раздражнёна кiнуў Сабiтжан Калiбеку, што высунуўся з кабiны.

Той заглушыў матор, за iм замоўк i экскаватар. Стала цiха. Зусiм цiха.

Вялiкi саразекскi стэп распасцiраўся пад небам ад краю i да краю зямлi, але праходу да Ана-Бейiцкага могiльнiка не было.

Першы парушыў маўчанне Доўгi Эдыльбай:

- А што, Едыке, раней дроту тут не было?

- Зроду не было! Першы раз бачу.

- Выходзiць, што абгарадзiлi зону спецыяльна. Для касмадрома, напэўна? выказаў здагадку Доўгi Эдыльбай.

- Вiдаць. Iнакш нашто столькi працы - у голым стэпе такую агароджу ставiць. Некаму ж прыйшло ў галаву. Што ўздумаецца, тое i робяць, каб iх чорт узяў! - вылаяўся Едыгей.

- Ды што тут лаяцца! Трэба было даведацца, перш чым выязджаць на пахаванне ў такую далеч, - панура сказаў Сабiтжан.

Настала цяжкая паўза. Буранны Едыгей непрыязна глянуў зверху ўнiз, з вышынi Каранара на Сабiтжана, якi стаяў побач.

- Ты вось што, родны, пацярпi крыху, не мiтусiся, - сказаў ён як мага спакойней. - Раней тут не было калючага дроту, адкуль было ведаць?

- Вось пра гэта i гаворка, - буркнуў Сабiтжан i адвярнуўся.

Зноў змоўклi. Доўгi Эдыльбай нешта меркаваў.

- Што ж рабiць цяпер, Едыке? Што рабiць? Цi ёсць iншая дарога на могiльнiк?

- Павiнна быць. Чаму ж не? Ёсць тут дарога, кiламетраў пяць управа, адказаў Едыгей, азiраючыся па баках. - Давайце рушым туды. Не можа быць, каб без праезду - нi туды нi сюды.

- Гэта дакладна, што там ёсць дарога? - задзiрлiва ўдакладнiў Сабiтжан. А то якраз атрымаецца - нi туды нi сюды!

- Ёсць, ёсць, - запэўнiў Едыгей. - Сядайце, паехалi. Не будзем марнаваць час.

I яны зноў рушылi. Зноў затарахцелi ззаду трактары. Паехалi ўздоўж дроту.

Едыгей перажываў. Ён быў вельмi збянтэжаны гэтым. Як жа так, злаваў ён у душы, пазакрывалi, агарадзiлi ўсё вакол, а на могiльнiк дарогi не паказалi. Вось справы, вось жыццё! I, аднак, у яго была надзея - павiнен быць нейкi ўказальнiк i на гэтым, паўднёвым, баку.

Так яно i сталася. Выехалi проста да шлагбаўма.

Наблiжаючыся да шлагбаўма, Едыгей звярнуў увагу на належную трываласць прапускнога пункта: моцныя бетонныя маналiты па краях, каля самага праезду з краю дарогi цагляны дамок з шырокiм, скрозь суцэльным шклом, зверху, на плоскiм даху, былi ўстаноўлены два пражэктары. Ад шлагбаўма далей iшла асфальтаваная дарога. Едыгей затурбоцiўся.

71
{"b":"73526","o":1}