— Кажаце — сэрца. Калі вам суджана пажыць яшчэ два-тры гады, дык пажывіце вы як чалавек — піце!..
Адзін з таварышаў прызнаўся, што назнаў мяне — бачыў на нейкай літаратурнай сустрэчы. Пачалі расказваць, што тут яны, у будзень над возерам, не проста так сабе, a выехалі ўпаўнава.жанымі па кукурузе.
— Ліквідаваць прарыў! — смяяўся пракурор.— Віка патрэбна нам, канюшына, але што ты зробіш...
Пасля ён пачаў даваць мне, як пісьменніку, «матэрыял».
Вось тры выпадкі з пракурорскай практыкі:
Дзядзьку, які аднойчы не выйшаў капаць калгасную бульбу, старшыня вырашыў пераараць упоперак бульбяныя соткі. Трактар прыехаў, давай пачынаць. А дзядзька гэты, перанесены з хутара ў вёску, крыў хату, каб дзедям на галаву не цякло. Спусціўся са страхі.
— Браток, — спыніў ён трактарыста, — ці ж ты не чалавек, што ж ты робіш, што ж ты арэш?..
Угаварыў хлопца, i пайшлі яны да старшыні. Той — ні доступу: «Прэч з мае канторы!» Штурхае дзядзьку, пхае да дзвярэй. А той, не даючыся, разбіў неяк старшыні нос.
I пачалася пісаніна. Hi больш ні менш, а «збіванне калгасных кадраў».
Калі наш пракурор узбудзіў справу супраць старшыні, таму далі толькі... вымову па партыйнай лініі.
Другі выпадак.
Той самы старшыня калгаса. Другую вымову яму далі за тое, што ён разам са сваімі падхалімамі i сабутэльнікамі набіў чыгуначнага рабочага, які з дазволу калгаснага брыгадзіра вёз на калгасным кані дахаты старыя шпалы.
Пакуль да тое вымовы, наш пракурор выклікаў старшыню да сябе, каб хоць пагаварыць з ім, як камуніст з камуністам, што так сябе паводзіць — нельга.
Абураны старшыня шпурнуў яму на стол сваю пячатку:
— Калі я дрэнны, дык кіруйце самі!..
Навела трэцяя.
Два раённыя ўпаўнаважаныя, кандыдат партыі i беспартыйны, ехалі п'яныя лежма на возе i, то на змену, то разам, лупцавалі нямоглую кабылку. Участковы запыніў ix i пачаў дакараць. Яны пазлазілі з воза i пачалі лупцаваць участковага, Акрывавілі хлопца i сумку з паперамі адабралі.
Пракурору прыйшло пісьмо пад сургучом: беспартыйнага судзі сабе, як хочаш, а кандидата не чапай. Калі ж ён не паслухаўся, намеціў беспартыйнаму год, а кандыдату, як больш свядомапу, тры — прымусілі выступіць з абжалаваннем супраць... самога сябе.
— Вось так, таварыш пісьменнік, — зусім па-цвярозаму гаварыў малады чалавек. — А вы нам кажаце: навошта піць... Ці пра такую справядлівасць думаў я, канчаючы свой юрыдычны факультэт? Дый паступаў туды не дзеля гэтага. Іду цяпер па вуліцы i ўжо не толькі кожны слуп, а кожная штакеціна — услед за мною: падлюга, падлюга, падлюга!..
Дзівак — ён думае, што гэта можна надрукаваць...
1958
БЕЗ АЛЕБАРДЫ
На ўскраіне мястэчка, дзе брукаваная шаша ўздымаецца на доўгі мост, пад вербамі — цянёк,
Апоўдні мы, як спелыя грушы з патрывожанага галля, асыпаліся на гарачы перон з падножак прыгараднага цягніка i — цэлыя тры кіламетры — спяшаліся сюды з дурной міжвольнай думкай, што іменна ў гэты час, пакуль мы валачэмся, пад вербамі чакае нас машына...
А цяпер вось сядзім i чакаем самі.
За дзве бясконцыя гадзіны прайшло шэсць спадарожных машын, але ніводная з ix не спынілася, колькі мы ні махалі рукамі. Няўжо гэта шафёры, гады, настолькі разбагацелі?! Мог бы чалавек ca злосці падумаць i так, каб не было відавочным другое. Гэта другое — участковы міліцыянер, які моўчкі i важна ходзіць перад нашымі вачыма — то з ценю, то ў цень, — пільнуючы тут нейкага парадку.
Вось зноў ідзе трохтонка. Да таго ж пустая, з лаўкамі!.. Мы, пасажыры, якіх чамусьці называюць «гаўрыкамі», зноў устаём i з упартай надзеяй уздымаем рукі. Зноў дарэмна!.. Зноў хочацца крыкнуць: «Едзь, няхай табе палопаюць пакрышкі!» Потым зноў пачынаеш прытомнець, вяртаецца думка: шафёры баяцца міліцыі. Пачынаеш, седзячы або лежачы на траве абочыны, вадзіць вачыма за пыльнымі ботамі ўчастковага.
Сёння нас, «гаўрыкаў», няшмат... Зрэшты, мяне толькі i можна назваць гэтым пачэсным імем, бо рэшта пасажыраў — жанчыны: дзве маладзіцы, бабуля з унучкай i дзяўчына з чамаданчыкам, відаць, студэнтка. Па абавязку найбольш адказнага «гаўрыка» мне трэба было б падысці да міліцыянера i сказаць: «Чаго вы, таварыш, хочаце ад нас? I ездзілі людзі, i будуць ездзіць у кузавах, пакуль i тут не пойдзе аўтобус. Ідзіце вы, браток, ды паглядзіце парадку там, дзе трэба». Але на мяне чамусьці напала цяга да пасіўнага сузірання, ніяк не дазваляючы творча ўмяшацца ў жыццё. Прасцей: я i не вельмі спяшаюся, i зусім не ахвотна займацца з гэтым, здаецца, трошкі падсамагоненым служакам. А нервы ўсё ж такі гудуць, як тэлеграфныя драты над галавою...
Не нервуецца, відаць, толькі адна пасажырка. Ціхая бялявая дзяўчына, якая здаецца мне студэнткай-завочніцай, сядзіць на сваім чамаданчыку i запоем чытае. Кніга як быццам знаёмая мне — ці не тыя самыя сінія вокладкі?.., Што ж, i я, відаць, супакоіўся б над гэтымі заўсёды свежымі, вясёлымі старонкамі...
Дзяўчына з кнігай зацікавіла i ўчастковага. Што за яна — i не ўстае, i не хвалюецца, як усе іншыя, не просіцца, нібы ёй i ехаць нікуды не трэба? А да таго яшчэ — нішто сабе... нават, можна сказаць... Ён падышоў, пераступіў з нагі на нагу i спытаўся:
— Чытаеце?
Дзяўчына ўзняла ад кнігі позірк, спакойна паглядзела на міліцыянера i зноў апусціла блакітныя, як мне зводдаль здалося, i разумныя вочы.
— А што вы, грамадзяначка, чытаеце?
— Гэта — Шолам-Алейхем,— адказала дзяўчына i неяк вельмі ж спакойна, адкрыта гледзячы хлопцу ў вочы, дадала:— Вялікі яўрэйскі пісьменнік.
Рыжы зусім нечакана гыкнуў блазенскім смехам. Гыкнуў i азірнуўся: ніхто не падтрымаў?.. Дзяўчына з недаўменнем паціснула вострымі плечукамі пад квяцістай сукенкай i зноў апусціла вочы на кнігу. Тады ўчастковы, каб узняць сваю годнасць гаспадара тутэйшых мясцін i даволі цікавага маладога чалавека, зусім сур'ёзна, нават вельмі важна заключыў:
— Што ж, яўрэі — яны нішто сабе, яны наогул здорава апісваюць...
На гэты раз ужо я выбухаю смехам.
Няхай даруе мне наша міліцыя! Каб не было ніякіх нездаровых падазрэнняў, я гатоў неадкладна ўключыцца ў конкурс па напісанні высокамастацкіх твораў пра скромных i гераічных вартаўнікоў грамадскага парадку. Калі трэба, — вазьміце з мяне тры рублі штрафу, аднак дайце ж i пасмяяцца! Дазвольце мне паверыць, што мой знаёмы не прыдумаў, калі... Ах, чорт вазьмі, машына! Не, павярнула ўлева, уздоўж ракі... Дык мой знаёмы, малады вясковы настаўнік, расказваў, як ён прасіў на вяселле свайго ўчастковага.
«Я яго так сабе — не то ад радасці, не то па-суседску прашу, а ён пытаецца:
«Жэнішся?»
«Жанюся, Іван Макаравіч».
«Ну што ж, не супярэчу... Можа, нават i зайду...»
A ці не гэтага вось рыжага прасіў мой знаёмы? Ці не быў ён i сёння на дармовай чарцы?.. I яшчэ адно пытанне: а што, каб такому даць паласатую будку i алебарду? Здаецца, было б да твару.
1958
EX ORIENT LUX [2]
Восень трыццаць дзевятага.
«Вы, тата, можа, цяпер менш пілі б. Нашы прыйшлі. Усё цяпер будзе па-новаму».
Бацька, i праўда, часта вяртаўся дамоў пасля чаркі.
«Ну што ж,— сказаў ён,— калі ўжо такі парадак, то i я не буду піць».
А дзён праз колькі вярнуўся з кірмашу, зноў падвяселены, i ледзь не з napora сказаў свайму «разумнаму»:
«Смаркач ты! Я ж чарачкамі піў, а яны яе шклянкамі глушаць! Добра кажаш — па-новаму. Трыста грам, дзвесце грам, а сто — дык што сабаку муха!..»
Другі юнак, зямляк з яшчэ бліжэйшай вёскі, светла запомніўся з нашай першай сустрэчы.
У мястэчку Ярэмчы на Ушэсця быў фэст, моладзі сышлося з усіх вёсак наваколля. ,Што ж, калі азірнуцца ў гісторыю, дык усе нашы Сёмухі, Пакровы, Дзяды i іншае, пакуль стаць царкоўнымі святамі, былі проста народнымі абрадамі. A ў гады маёй маладосці тыя святы ды фэсты былі для моладзі зручным выпадкам выйсці з цягавітай будзённасці ў свабоду адпачынку, прайсціся, з кім сустрэцца, з кім пазнаёміцца. Ну, i дзяўчаты, вядома, — кожны фэст быў дзявочым парадам, «вывадкай» — там выбіралі, знаёміліся, любаваліся ў маладым, вясёлым, наіўна неакрэсленым прадбачанні абавязковага шчасця.