Ля пад'езда свайго дома я ╝гледзела Алесю ╕ Лёню. Урок╕ ╝ школе да╝но скончыл╕ся, ╕ яны, як часта бывала, гулял╕ ╝ двары. Тольк╕ гэтым разам гульня была дз╕╝ная - яны абое стаял╕ пасярод вел╕зарнай бруднай лужыны. Па шчыкалатк╕ ╝ вадзе. Балазе Алеська была ╝ гумовых боц╕ках, хаця з ран╕цы я адправ╕ла яе ╝ школу ╝ восеньск╕х чарав╕чках. Малайчынка, зайшла дадому ╕ пераабулася. Яна ╝ мяне наогул самастойнае дз╕ця. Лёня бы╝ у старых красо╝ках, як╕я даверху насёрбал╕ся вады, але ён не зважа╝. Ненармальны. Дзец╕ стаял╕ ╝ гразкай вадзе, як тыя чапл╕ ╝ балоце, ╕ п╕льна разглядал╕ нешта ╝ сябе пад нагам╕. Мяне яны не за╝важал╕. Падышо╝шы бл╕жэй, я ╝бачыла ╝ лужыне здохлую кошку. Мяркуючы па ╝с╕м, яна валялася тут ужо да╝но, мабыць, з ранку, а можа, ╕ з учарашняга дня. Адубелае цельца было ненатуральна выгнута ╕ аблеплена карычневай граззю, зл╕плая по╝сць стаяла тарчма. Пэ╝на, машына пераехала, падумала я. ╤ адразу ж абурылася нядбайнасц╕ нашых камунальных служба╝. ╤ куды тольк╕ глядзяць дворн╕к╕? ЖЭС? Ня╝жо н╕хто не ╝ стане прыбраць адсюль гэты рассадн╕к ╕нфекцы╕?..
Мая плынь думк╕ разам спын╕лася, кал╕ я ╝бачыла, што роб╕ць Лёня. Сх╕л╕╝шыся над мёртвай кошкай, ён пагладз╕╝ яе па адубелай сп╕не -ласкава ╕ без ценю г╕дл╕васц╕, як быццам жывёл╕нка была жывая. Алеся глядзела ╕ ╝см╕халася. Зразуме╝шы, што зараз яна зроб╕ць тое ж самае - нах╕л╕цца над лужынай ╕ пагладз╕ць дохлую кошку, я выпусц╕ла з рук торбы з прадуктам╕ ╕ к╕нулася да ╕х з ус╕х ног. 'Алеся! Алеся!'- крычала я. Яна аз╕рнулася. Я ╝бегла ╝ лужыну - у ма╕х туфлях тут жа захлюпала халодная жыжка - ╕ схап╕ла Алесю за руку.
- Алеся, ты ╝рок╕ зраб╕ла? Хуценька дадому! - я пацягнула яе да пад'езда.
- Ой, ну ма-а-м! Можна мы яшчэ трошачк╕ пагуляем? - заенчыла яна, уп╕раючыся.
- Хуценька! Без размо╝.
Я зап╕хнула яе ╝ пад'езд. Потым, вярну╝шыся, я падхап╕ла з зямл╕ свае клунк╕. У туфлях прац╕╝на чвякала - зараз прыйдзецца сушыць ╕х цэлыя сутк╕. Лёня па-ранейшаму стая╝ пасярод лужыны, у якой плавала дохлая кошка, ╕ глядзе╝ на мяне спадылба, ледзь не з нянав╕сцю. Праходзячы м╕ма ╕нсталяцы╕ з лебедзям╕ ╕ пальмам╕, я за╝важыла, што плюшавы мядзведзь-╕нвал╕д прамок наскрозь, яго с╕няя по╝сць набрыняла в╕льгаццю. Зламаны парасон яму не дапамог.
Наза╝тра па дарозе на працу я едзь не трап╕ла пад колы а╝то. Зазявалася. Паштамт наш знаходз╕цца на зац╕шнай вулачцы, машын тут амаль няма, ╕ таму я часта грэбую прав╕лам╕ дарожнага руху, на пераходзе не гляджу па баках. Усё адбылося вельм╕ хутка - я раптам пачула рэзк╕ в╕ск тармазо╝, ╕нстынкты╝на к╕нулася ╝ бок ╕ праз ╕мгненне апынулася на асфальце. Белы легкав╕к спын╕╝ся л╕таральна ╝ па╝метры ад мяне. Дзверы адчын╕л╕ся, ╕ з салона выбег збялелы к╕ро╝ца - выдавала на тое, што ён бы╝ напалоханы нават болей, чым я. Ён бы╝ не з тутэйшых. Гарадок наш маленьк╕, маха╝чане ведаюць адно аднаго ╝ твар, а гэтага чалавека я бачыла ╝першыню ╝ жыцц╕. Незнаёмец дапамог мне падняцца на ног╕, падабра╝ з зямл╕ маю сумачку ╕ працягну╝ яе мне, увесь час пытаючыся, ц╕ ╝ парадку я. Падаючы, я абадрала ╝ кро╝ далон╕ ╕ моцна выцялася каленам аб асфальт - пэ╝на, будзе непрыгожы с╕няк. У астатн╕м я пачувалася нармалёва, пра што ╕ паведам╕ла заклапочанаму к╕ро╝цу. Ён прапанава╝ адвезц╕ мяне ╝ бальн╕цу.
- З-за нейкай драп╕ны? - я ╝см╕хнулася. - Дастаткова перак╕сам апрацаваць, а для гэтага ╝ мяне на рабоце ёсць аптэчка.
- Ну, давайце хаця б да работы вас давяду, - прапанава╝ ён.
Я хацела была адмов╕цца, але зраб╕╝шы крок, я адчула так╕ востры боль у калене, што ╝ мяне пацямнела ╝ вачох. Накульгваючы ╕ абап╕раючыся на руку незнаёмца, я пабрыла да паштамта. Ён зно╝ прапанава╝ адвезц╕ мяне ╝ бальн╕цу.
- Ой, ды не хвалюйцеся вы так. Да вяселля заго╕цца, - сказала я.
- А што, плануецца вяселле? - спыта╝ ён з ц╕ка╝насцю.
Я пакруц╕ла галавой.
- Ды не. Але чым чорт не жартуе.
- У вас аптым╕стычнае ста╝ленне да жыцця. Ухваляю! - адказа╝ ён, смеючыся.
Вулачка з прыватнай забудовай здавалася бязлюднай, але я адчувала, што за нам╕ п╕льна наз╕раюць з-за кожнай ф╕ранк╕. Што ж, у бл╕жэйшыя пару месяца╝ маха╝чанам будзе аб чым папляткарыць. Не кожны дзень у нашым мястэчку здараюцца ДТЗ з чалавечым╕ ахвярам╕... Перакана╝шыся, што я сур'ёзна не пацярпела ╕ падаваць у суд не зб╕раюся, незнаёмец разнявол╕╝ся ╕ прыня╝ся расказваць пра сябе. Яго завуць Сяргей, ён прадпрымальн╕к, былы ваенны, у свой час даслужы╝ся да малодшага аф╕цэрскага чыну, потым пада╝ся ╝ прыватны б╕знес ╕ зраб╕╝ неблагую кар'еру, цяпер ён мае сур'ёзных партнёра╝ ╕ тут, ╕ ╝ Рас╕йскай Федэрацы╕, у тым л╕ку ╝ эшалонах улады - Сяргей назва╝ некальк╕ прозв╕шча╝, як╕я не сказал╕ мне абсалютна н╕чога. Не захапляюся пал╕тыкай. У наш гарадок Сяргей прыеха╝, каб адведаць аднаго свайго сябрука, былога саслужы╝ца. Яны не бачыл╕ся ╝жо вельм╕ до╝г╕ час, а няда╝на Сяргей даведа╝ся, што той саслужывец, аказваецца, пахава╝ жонку, адз╕н гадуе сына ╕ мае пэ╝ныя цяжкасц╕ ╝ жыцц╕. Карацей кажучы, Сяргей жадае яму дапамагчы - грашыма, праца╝ладкаваннем ц╕ яшчэ як. ╤мя свайго сябра Сяргей не назва╝, але я адразу падумала пра Сашку Ялев╕ча. Цяжкасц╕ ╝ яго, як жа. Нябось нажлукц╕цца сёння да зялёных чарцей - то ж бо, сябрук з грашыма прыеха╝! - ╕ Лёня зно╝ будзе дзесьц╕ хавацца, пакуль татка не апрытомнее. Мы падышл╕ да будынка паштамта ╕ спын╕л╕ся ля ╝ваходу.
- Паслухайце, Вольга... - пача╝ ён павольна.
- Я В╕кторыя.
- О, прабачце... Скажыце, а кал╕ ╝ вас заканчваецца працо╝ны дзень? Магчыма, вечарам у мяне будзе пара вольных гадз╕нак. Я мог бы заехаць ╕...падк╕нуць вас да дому. Як наконт гэтага?
Да дому, значыцца? Зразумела, куды ён х╕л╕ць. Я прыдз╕рл╕ва агледзела Сяргея з галавы да ног ╕ вырашыла, што ён, у прынцыпе, н╕чога. Дагледжаны, у шэрым гарн╕турчыку ╕ чарав╕ках, начышчаных да бляску. Та╝ставаты ён, пра╝да, ╕ з залыс╕най, але ж ╕ я не фотамадэль. Хто ведае, мо што ╕ атрымаецца.
- А шостай гадз╕не. Да пабачэння, Сяргей, - сказала я коратка.
Мы разв╕тал╕ся. Увечары за мной н╕хто не заеха╝. Зрэшты, я не вельм╕ ╕ спадзявалася. Рыцар на белым жарабцы зно╝ праскака╝ м╕ма, ну што ж...
Вярну╝шыся з працы, я не заспела Алесю дома. Рондаль з супам ╕ патэльня з катлетам╕ стаял╕ некранутыя, значыць, дадому яна не заходз╕ла. У двары яе таксама не было. Я адчула нарастальную трывогу. Пачака╝шы яшчэ хв╕л╕н дзесяць, я выцягнула маб╕льны тэлефон ╕ набрала яе нумар. Дзецям у школе забаронена карыстацца маб╕льн╕кам╕, гэта распараджэнне дарэктара, але мне пляваць. У мяне няма магчымасц╕ сустракаць дачку пасля школы, я наогул надаю ёй менш уваг╕, чым належыць, але я магу хаця б патэлефанаваць ╕ пераканацца, што з ёй усё ╝ парадку. Але нават маб╕льн╕к часам раб╕╝ся дадатковай крын╕цай трывог╕. Бывала, Алеся не адказвала на званк╕, ╕ ╝ галаву мне адразу пачынал╕ лезц╕ ╝сяк╕я жудасныя думк╕ - дзе маё дз╕ця, што з ╕м?.. На шчасце, гэтым разам Алеся адразу адказала.
- Так, мам?
- Алеся, ты дзе? - спытала я, стараючыся гаварыць як мага спакайней.
- Ды мы тут, на сп╕ртзаводзе. Мы гуляем!
У мяне ╝пала сэрца. 'Сп╕ртзавод' - гэта стары бровар, як╕ месц╕цца на пустцы каля рэчк╕ ╝ двух кварталах адсюль. Двухпавярховы цагляны будынак, пабудаваны напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя, ужо шмат гадо╝ стая╝ зак╕нуты, служачы прытулкам для валацуг ╕ мясцовай п'ян╕. На маёй памяц╕ тут двойчы здарал╕ся пажары - першы ╝далося хутка патушыць, а падчас другога бровар цалкам выгарэ╝ знутры ╕ цяпер стая╝ чорны, страшны, зе╝раючы правалам╕ вокна╝. Пазалетась будынак абвясц╕л╕ г╕старычнай кашто╝насцю ╕ ╝зял╕ на рэста╝рацыю. Бровар абнесл╕ рыштаванням╕, ╕ на гэтым рэста╝рацыйныя работы скончыл╕ся - бюджэт, напэ╝на, выйша╝. Дра╝ляныя рыштаванн╕, што патроху гн╕л╕ ╕ развальвал╕ся, паспел╕ стаць люб╕мым атракцыёнам для мясцовай шпаны. Я нярэдка бачыла здалёк, як дзец╕-равесн╕к╕ маёй дачк╕, забра╝шыся на вузкую пляцо╝ку без парэнча╝, нас╕л╕ся навыперадк╕ на вышын╕ другога паверха, ╕ струхлелыя дошк╕ гайдал╕ся ╕ прасядал╕ ╝ ╕х пад нагам╕. Мне кожны раз раб╕лася жудасна. Кал╕-небудзь гэтыя гн╕лыя рыштаванн╕ абваляцца ╕ будзе бяда...