Литмир - Электронная Библиотека
A
A
* * *
На рысавым полі ўвішна.
І я вандрую ўвесь век — няйначай,
рыхтую сьвет пад сяўбу.
* * *
Хадземце, сябры, са мною!
Калосьсе будзем жаваць,
спаць на траве пад небам.
* * *
Схапіўся, як за апору,
за колас жытнёвы.
О, ростань!
* * *
Ірысы. Прысесьці ля іх
і пагутарыць — хіба гэта
таксама не падарожжа?
* * *
Ніякага знаку, што неўзабаве
памерці мусяць:
сьпевы цыкад.
* * *
Белыя макі!
Здаецца, што расьцвілі
восеньскія дажджыны.
* * *
Дажджыць і дажджыць!
Пачарнела
на полі сьвежае ржышча.
* * *
Захад, усход — усюды
аднолькавы смутак.
Восеньскі вецер.
* * *
Зьмяркаецца. Адно голас
дзікае качкі
бялее ледзь-ледзь над морам.
* * *
Вымавіш слова —
здубеюць губы.
Восеньскі вецер.
* * *
На ссохлым суку крумкач
нанач знайшоў прытулак.
Глухая восень.
* * *
Тады зразумееце мае вершы,
калі заначуеце ў полі
пад сьцюжным ветрам.
* * *
Поўня!
Ёю любуючыся, прахадзіў
наўкола сажалкі ноч.
* * *
У сьцюжы начной на дол
апала гусь у зьнямозе — вось гэтак
начуюць вандроўцы.
* * *
Усё, што ні ёсьць на сьвеце,
пашамаціць і аціхне —
нібы чараціна.
* * *
Дзікая ружа,
што красавалася ўскрай дарогі,
трапіла ў пашчу майму каню.
* * *
Нібы раніцовыя кветкі — манахі:
колькі ўжо іх адцьвіло!
А вера стаіць, як хваіна.
* * *
Гэткія розныя, а цьвіце
кожная зёлка па-свойму.
Вось гэта і подзьвіг.
* * *
Вада — халадэча.
Ніяк не можа на ёй заснуць
самотная чайка.
* * *
Карэньне цыбулі
адмыта да гэткай чысьціні —
аж сьцюжна.
* * *
Можа, пазычыць апратку
у пудзіла — каб заснуць?
Апоўначы шэрань.
* * *
Выпаў на досьвітку сьнег —
і стрэлкі цыбулі
сталі адзнакамі агароду.
2
{"b":"227461","o":1}