Сцiх вецер. Сiнiя i мяккiя, як кудзеля, змрокi боязка ляглi за густымi каноплямi, за гумнiшчам. Апала дзённая спякота, i паветра зрабiлася густое, як туман, i пахучае, як затануўшыя ўдалечынi за маўклiвай ракой жытнiя прасторы...