Ужо сцямнела, калi Юзюк вяртаўся з палявання. Не пашанцавала яму сёння, i ад гэтага на душы было мутарна. Ведаў, што ў хаце галеча-пустэча i посны булён можна затаўчы толькi дзiчынай - хоць птушкай, хоць зверам. Але i дзiчына не дурная, яна самахоць у гаршчок цi на патэльню не скоча...