Антось служыў у войску апошнi год. Нават не служыў - даслужваў, бо заставалiся лiчаныя днi. Што i казаць: дэмбель - на носе, салдат - на чамадане. Той, хто служыў, - ведае, што гэта за апошнiя днi i ночы. Здаецца, што час спынiўся i стаiць як укопаны. Душа - ужо дома, i толькi цела працягвае насiць салдацкую форму - даслужвае...