Сем гадоў я шукаў цябе ў сумятлiвым моры жыцця, каб скончыць недапетую песню нашае дзiвосна яскравае дружбы.
Я не сумаваў па табе, я не ўздыхаў i не плакаў. Я толькi часамi бачыў цябе, калi ў маiм уяўленнi спакуслiва разгортвалiся шырокiя палотны мiнулага i сталёва свежая шыр (помнiш нашы паходы?) дражнiла сваёй непазбыўнай рамантыкай. Я бачыў цябе зусiм выяўна-тонкую, гнуткую постаць тваю ў вайсковым адзеннi, антычны твой твар, твае вострыя чорныя вочы. I вось тады мне чамусьцi здавалася, што я павiнен знайсцi цябе, што павiнны мы скончыць перарваную песню нашае дружбы...