Васiлiна ляжала на ложку, гартала кнiжку ў чырвонай вокладцы - толькi што скончыла чытаць - i думала, i думкi былi там, у тым свеце, дзе жыла другая Васiлiна, смелая i настойлiвая дзяўчына, якую вяскоўцы звалi цёпла i паэтычна - Вяснянка. Той свет быў далёкi i, у той жа час, вельмi блiзкi, хвалююча-дзiвосны. Колькi разоў чытала гэтую кнiжку, а ўсё вабiць, i заўжды, калi робiцца тужлiва, перагорнеш старонкi i знойдзеш нешта такое, што iмпануе настрою: нiбыта пра яе напiсана, Васiлiну Хацько, якая працуе тынкоўшчыцай i жыве ў адным пакоi з Адэляй. Ды Адэлi што! Адзiны клопат у яе прыхарошваецца!