Хто-хто, а Пiлiп Стуканок умее жыць. Той-сёй дык i пазайздросцiць яму можа. Шанцуе Пiлiпу ў жыццi таму, што ў яго пад шапкай-аблавушкай розуму многа. Столькi многа, што сабе хапае i нават iншы раз свайму хаўруснiку можа пазычыць на разжытак. Па сакрэту, вядома, - каб лiшняе вока не бачыла. Людзi ж ведаеце якiя? Убачаць тваё старанне i - балам-балам! - разнясуць па ўсiм свеце. Лепш рабi ўсё цiхенька, крадком. Не кiдайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робiць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць "самага выгаднага" жанiха.