|
Віктар Канстанцінавіч Гардзей (19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[1], Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкайраённай газеты «Будаўнік камунізму». 3 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»[2] (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).
3 пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старэйшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».