|
Валерый Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963, п. Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле».
У 1992 г. пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.
У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Сёння працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 04.12.2017, 09:42 | 1512380535 | Детская проза | 52/-/BE | ||||
0 (0) | 17.03.2016, 08:26 | 1458203189 | Проза прочее | 50/-/BE |