![]() |
|
Валер Булгакаў (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску) — беларускі філёляг. Кандыдат філязофскіх навук (2005).У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт (аддзяленьне беларускай філялёгіі), у 1998 годзе — асьпірантуру пры БДУ, у 2003 годзе — асьпірантуру Інстутуту філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 2004 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва ступені кандыдата філязофскіх навук. Рэдактар часопісу ARCHE Пачатак. Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаваньняў эўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага. У 2010 годзе узнагароджаны прэміяй імя Ежы Гедройца, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі.