|
Мацей Юзаф Канановіч нарадзіўся 1 лютага 1912 г. у Ласку. Каталіцкі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч (яго бацька Францішак родам з вёскі Дубраўка Слонімскага раёна). М. Ю. Канановіч скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Быў салдатам Арміі Краёвай, удзельнічаў разам з братам Маркам у Варшаўскім паўстанні. Вязень нямецкага канцлагера.
Працаваў у выдавецтве РАХ у Варшаве.
Пачаў пісаць у 1946 г.
Выдаў кнігі «Stacje liryczne» (1951), «W ramionach srebnych rzek» (1953), «W sitowiu Niebieskim» (1957), «Rekonstrukcja biografii» (1967), «Gaj dębowy» (1974), «Biskup Michał» (1968), «Kilka imion miłości» (1973) і мн. інш. Узнагароджаны прэміяй імя В. Пятшака (1971), Афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы (1985). Пераможца конкурса фонда «Sacrosong» у 1968 г. за песню «Czarna Madonna». На беларускай мове выйшлі кнігі М. Ю. Канановіча «Імёны любові» (аповесць і апавяданні ў перакладзе Янкі Брыля), «Мой гай дубовы» (вершы ў перакладах М. Танка, Р. Барадуліна, Р. Семашкевіча і інш.). М. Ю. Канановіч пераклаў з беларускай мовы на польскую творы Янкі Брыля, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і інш. Укладальнік і рэдактар шматлікіх анталогій і зборнікаў.
Памёр 31 сакавіка 1986 г. у Лодзі.