![]() |
|
Максім Клімковіч (нар. 21 кастрычніка 1958 году) — беларускі пісьменьнік, драматург.
Максім Клімковіч паходзіць з інтэлегентнай сям’і пісьменьніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч зьяўляўся старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.
Максім Клімковіч зьяўляецца аўтарам п’ес «Вiта Брэвiс, цi Нагавiцы Сьвятога Георгiя», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат», дэтэктыўных аповесьцяў і раманаў «Сцэнар сьмерці», «Карона Вiтаўта Вялiкага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданьняў.
Таксама піша па-расейску для расейскага чытача: у Расеі выдадзеныя больш за 80 ягоных кніг, якімі пераважна зьяўляліся трылеры і сцэнары.